Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-04-19 13:59:15
Сябры, у нядзелю 1 траўня запрашаем Вас у вандроўку “Магнацкія дыяменты” з гісторыкам ды экскрусаводам Паўлам Каралёвым.

Маршрут вандроўкі: Менск – Косава – Ружаны – Жыровічы – Альбярцін (Слонім) – Менск

Выезд у 7-30, вяртанне прыкладна а 23-й.

Запіс і дадатковая інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/6GbL2SVXCegBrZHNA

У Косаве ўбачым Троіцкі касцёл 19 ст. Наведаем адноўленую сядзібу, дзе нарадзіўся знакаміты Тадэвуш Касцюшка, і Косаўскі палац магнатаў Пуслоўскіх, адзін з самых велічных у Беларусі.

У Ружанах мы ўбачым выдатны палацава-паркавы комплекс Сапегаў, які называюць “Ружанскі версаль”. Наведаем музей, размешчаны ў адноўленай браме. Таксама ў самім мястэчку падзівімся на Троіцкі касцёл і Петра-Паўлаўскую царкву, пабачым рэшткі сінагогі.

У Жыровічах нас чакае цудоўны барочны архітэктурны ансамбль Свята-Успенскага мужчынскага манастыра 17-18 ст., фундаваны шматлікімі магнатамі.

У Альбярціне пад Слонімам мы ўбачым палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх 19 ст.
1.1K views10:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 20:49:41
Сябры, на Светлым тыдні ў аўторак 26 красавіка запрашаем Вас на лекцыю "Велікодны лёс-жыццё Афрасінні (Еўфрасінні) Полацкай" з вядомым археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, даследчыкам Сяргеем Тарасавым, аўтарам адной з апошніх грунтоўных кнігаў пра нашую апякунку "Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж." (можна будзе набыць на лекцыі і атрымаць аўтограф).

Пачатак у 18-30. Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/KDqnQxTLXHhyvYLG7

Даведкі: (44) 5386283 (Валерыя), (25)5458430 (viber)

Кожны беларус чуў пра Еўфрасінню Полацкую і знакаміты Крыж, выраблены на яе замову майстрам Лазара Богшам, але толькі спадар Сяргей уважліва прачытаў надпіс на гэтым крыжы і зрабіў адкрыццё пра яе сапраўднага імя.

Лекцыя пройдзе на Вялікдзень, бо менавіта гэтае Свята Святаў было найгалоўншейшым для Прападобнай. Мы даведаемся пра хрысцінства на Полаччыне часоў Афрасінні-Еўфрасінні, пра Крыжовы-Велікодны шлях нашай нябёснай Апякункі: "У любові да Бога Яна спланавала сваё жыццё і да, і пасля смерці".
767 views17:49
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 20:45:57
У нядзелю 17 красавіка а 14:00 запрашаем на шпацыр па мікрараёне Усход-1 з экскурсаводкай і мясцовай жыхаркай Вольгай Абразцовай.

"Мы жывем на рагу Скарыны і Каліноўскага" - так маглі сказаць пра сябе жыхары мікрараёна Усход-1 у дзевяностыя - пачатку двухтысячных. "Нас кожны дзень паказваюць па цэнтральным тэлебачанні" - так маглі сказаць мясцовыя ў васьмідзесятыя гады.

Падчас нашага шпацыру мы:
- Паспрабуем адшукаць Шчасце
- Разгадаем таямніцы агромністых мазаік на шаснаццаціпавярховіках
- Пабачым мамантаў
- Паспрабуем уявіць вісячыя сады на дахах
- Даведаемся пры чым тут Радзівілы, людзі на балоце і шляхціц Завальня

Сустракаемся каля дома з мазаікай па адрасе вул. Каліноўскага, 82/1, на рагу з праспектам Незалежнасці

Па сваім жаданні і магчымасцям, напрыканцы экскурсіі вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс на вандроўкі не вядзецца, проста прыходзьце.

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
469 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 23:32:37 Арт Вандроўня pinned a photo
20:32
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 23:31:26
Сябры, у нядзелю 17 красавіка запрашаем Вас на пешаходную вандроўку з Паўлам Каралёвым "Менск Хрысціянскі", прысвечаную Вялікадню ў каталікоў і Вербніцы ў праваслаўных.

Падчас вандроўкі вы дазнаецеся:
- які святы ёсць патронам нашага горада ўжо больш чым 200 год;
- якая самая старая святыня нашага горада знаходзіцца пад зямлёй і якая на паверхні;
- дзе схаваныя старыя храмавыя сцены (вы нават не ўяўляеце, як іх шмат па горадзе);
- паразважаем, ці злучаліся святыні падземнымі хадамі.

Пачатак вандроўкі у 13.00.

Запіс на вандроўку праз гугл-форму: https://forms.gle/SRUAqdhQSzruVrnP7

Вандроўка за ахвяраванні, якія часткова пойдуць на дабрачынныя мэты.
613 views20:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 22:55:05
Cябры, увага, набор на 2-ю плынь моўнага курса!

Што рабіць, калі, разглядаючыся навокал, ты адчуваеш толькі бяссілле? Калі прыходзіць думка: "Ад мяне ў гэтай жудасці не залежыць нічога".

Але менавіта ад нас залежыць, каб Беларусь не знікла, каб Беларусі станавілася больш. І першы, самы галоўны крок, - пачаць урэшце размаўляць ПА-БЕЛАРУСКУ. Не ведаеце, як гэта зрабіць? З кім размаўляць? Не ўпэўненыя ў сваіх сілах?

Тады запрашаем на 3-хмесячны онлайн-zoom-курс гутарковай беларускай мовы з пісьменнікам і выкладчыкам Аляксеем Шэіным, які дапаможа беларусам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай.

Курс разлічаны на дарослых. Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

У курсе 12 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка.

Запіс на курс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/ezVyJMQroQoFoPqs7

Заняткі будуць праводзіцца па чацвяргах, пачынаючы з 28 красавіка.

Час: з 20.00 да 21.30.
651 views19:55
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 17:30:34
У гэты чацвер а 19:00 запрашаем пашпацыраваць па Нямізе са Святланай Грышкевіч

З Нямігі пачынаецца гісторыя Менска, у гонар яе называюць вялікі кавалак у цэнтры горада, яна авеяна містычным флёрам і ва ўсіх сэнсах атрымала статус легендарнай.

-Але што мы ведаем пра Нямігу насамрэч?
-Ці засталіся сведкі яе росквіту?
-Як адносіліся да Нямігі сучаснікі?
-Што спрабуе паведаміць нам рака?

Даведаемся падчас шпацыру па таямнічай Нямізе

Сустракаемся ў чацвер 7 красавіка а 19:00 на Мяснікова, 17 (з боку прыпынка)
Працягласць ~1,5 гадзіны

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Па сваім жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце. Калі па аб‘ектыўных прычынах шпацыр будзе немагчыма правесці, мы паведамім тут.

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
707 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-05 18:33:43
Шаноўнае спадарства, прапануем расклад на наступны тыдзень 4-10 красавіка. На кожную падзею будзе яшчэ дадатковы анонс з напамінам

05.04, аўторак
19:00 "Мінскі Манмартр" з Аксанай Манкевіч
Збіраем эцюды Ракаўскага прадмесця
вул. Ракаўская, 4а (Петрапаўлаўская царква)
~2 г.

7.04, чацвер
19:00 "У пошуках Нямігі" са Святланай Грышкевіч
вул. Мяснікова, 17 (з боку прыпынка)
~1,5 г.

8.04, пятніца
19:00 "Шпацыр па Магазіннай" з Таццянай Даўгач
Спазнаем вуліцу Кірава
пл. Прывакзальная, 5 (Галоўны ўваход)
~1,5 г.

9.04, субота
14:00 "Неверагодны Лагойск" з Надзеяй Сіваевай
Едзем 30 км у адзін са старажытнейшых і халмістых гарадоў Беларусі
Лагойск, Савецкая, 13 (прыпынак РДК)
~2 г.

Нашыя дабрачынныя шпацыры, накіраваныя ў першую чаргу для знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаваннем сваёй культуры і падтрымкі адно аднаго ў няпростыя часы.

Па сваім жаданні і магчымасцям, на прыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы. З падтрымкай, Набліжэнне
613 views15:33
Адкрыць / каментаваць
2022-04-05 16:04:14
Сябры, у пятніцу 15 красавіка запрашаем вас на лекцыю "Экзатычныя пачаткі гісторыі Беларусі: готы і авары" з вядомым гісторыкам-медыявістам, археолагам Алегам Дзярновічам.

Лекцыя за ахвяраванні. Пройдзе па адрасе: Кісялёва, 38 з 18-30 да 21-00.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/2Xfjv64rX955p81D8

Даведкі праз кантакты: + 375-44-5386283 (Валерыя), +375-25-5458430 (viber)

Раннім перыядам гісторыі Беларусі можна акрэсліць час, калі пра землі і насельнікаў будучай Беларусі з’яўляюцца першыя пісьмовыя звесткі, але самой пісьмовасці на гэтай тэрыторыі яшчэ не існавала: амаль усё І тыс. н. э. (да канца IX ст.).

У эпоху Вялікага перасялення народаў готы ўключылі ў сваю арбіту таксама насельніцтва, што жыло на Паўднёвым Захадзе сучаснай Беларусі, на Палессі, ды было суседзямі іншых балтаў, якія жылі паўночней.

Яшчэ адныя качэўнікі з Усходу маюць непасрэдныя адносіны да беларускай гісторыі. Авары з’явіліся ва Усходняй Еўропе ў сярэдзіне VI ст., дакладней, у 558 г.
519 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 13:43:54
Сябры, у нядзелю 10 красавіка Арт Вандроўня запрашае самых заўзятых вандроўнікаў на Гарадзеншчыну ў экспедыцыйную вандроўку не вельмі праезжанымі менчукамі шляхамі з вядомым гісторыкам ды экскурсаводам Паўлам Каралёвым.

Акрамя адведвання цікавых мясцінак ды пошукаў там ацалелых архітэктурна-гістычных памятак, гэтая вандроўка будзе мець яшчэ 2 мэты: ушанаванне памяці нашай славутай паэткі Ларысы Геніюш і сустрэчу з цікавым чалавекам, беларускамоўным праваслаўным святаром айцом Георгіем Роем.

Прыкладны маршрут вандроўкі: Менск - Зэльва(магіла Ларысы Геніюш) - Гнезна - Вялікая Бераставіца - Малая Бераставіца - Індура - Свіслач - Квасоўка - Менск.

Запіс і больш дакладная інфармацыя праз гугл-форму:
https://forms.gle/tTJVueZsxcCbCRfJ8
1.4K viewsedited  10:43
Адкрыць / каментаваць