Get Mystery Box with random crypto!

Арт Вандроўня

Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня А
Лагатып тэлеграм-канала artvandrownia — Арт Вандроўня
Адрас канала: @artvandrownia
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 980
Апісанне з канала

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-03-31 20:07:51
Сябры, у нядзелю 3 красавіка 2022 г. прапануем вам далучыцца да пешаходнай вандроўкі "Траецкая гара - легендарнае прадмесце Менска" з вядомым гісторыкам ды экскурсаводам Паўлам Каралёвым.

Пачатак вандроўкі ў 12-00. Працяг прыкладна 1,5 гадзіны.

Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/LZERDTx2aJ9Q1VuQ7

Падчас вандроўкі мы дазнаемся:
- пра цікавосткі Траецкай гары і чаму гэта месца параўноўвалі з выспай;
- які манастыр і храм з даўніх часоў тут былі вядомыя;
- чаму туды як магнітам цягнула мастакоў, кампазітараў і пісьменнікаў;
- што менчукі называлі на Траецкай гары "каробкай з-пад тарта" і што гэта цяпер ды інш.

Вандроўка за ахвяраванні.
977 views17:07
Адкрыць / каментаваць
2022-03-29 18:55:10 Арт Вандроўня pinned a photo
15:55
Адкрыць / каментаваць
2022-03-29 18:54:47
Сябры, у суботу 9 красавіка запрашаем вас у арт-вандроўку "Магілёўскі праменад" з цудоўным магілёўскім экскурсаводам ды гісторыкам Алегам Дзьячковым. Вандроўка да 150-годдзя знакамітага мастака-пейзажыста Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

Маршрут: Менск – Беразіно - Бялынічы – Княжыцы – Магілёў – Менск

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/MdPfooGJd8AZDAYM7

У Беразіно мы паглядзім на сядзібу Патоцкіх — помнік архітэктуры класіцызму, пабудаваны ў першай палове XIX ст.

У Бялынічах наведаем нядаўна абноўлены раённы мастацкі музей імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

У Княжыцах пабачым велічны помнік архітэктуры ў стылі віленскага барока колішні дамініканскі касцёл другой паловы 18 ст.

У самім Магілёве падчас вандроўкі мы пабудзем на Замкавай гары, легендарнай "Магілы льва" і Гандлёвай - Губернатарскай - Савецкай плошчы, пабачым палацы Георгія Каніскага, Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, магілёўскі драмтэатр, размешчаны ў будынку 19 ст., велічны барочны касцёл Св.Станіслава ...
1.0K views15:54
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 23:30:46
Сябры, віншуем з Днём роднай мовы і запрашаем на 3-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы з пісьменнікам і выкладчыкам Аляксеем Шэіным, які дапаможа беларусам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай.

Курс разлічаны найперш на дарослых. Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

У курсе плануецца 12 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка. Будуць хатнія заданні, якія натхняць вас размаўляць па-беларуску.

У выніку курсу ўдзельнікі атрымаюць лексічную базу, неабходную для камунікацыі па-беларуску на пабытовыя тэмы, а таксама досвед актыўнага беларускага маўлення.

Заняткі будуць праводзіцца па чацвяргах, пачынаючы з 11 сакавіка.

Час: з 19.30 да 21.00.

Для запісу на курс запоўніце, калі ласка, гэтую гугл-форму: https://forms.gle/jwxi75ke6n4rLx6Y9

Курс ладзіцца за ахвяраванні.
158 views20:30
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 14:05:09
Запрашаем на сусветны марафон
«24 гадзіны беларускай мовы»

Цягам сутак, пачынаючы з 7:00 (па Мінскім часе) 20 лютага і да 07:00
21 лютага, беларусы з усяго свету арганізуюць публічныя і прыватныя сустрэчы
для ўсіх жадаючых.

Але ўсё гэта па-беларуску! 24 гадзіны, без перапынкаў!

Мы робім гэты марафон, каб як мага больш людзей змаглі напярэдадні
і ў сусветны дзень Роднай Мовы пагаварыць, ці хаця б паслухаць нешта цікавае
для сябе па-беларуску. А таксама ў гэты дзень мы хочам паказаць, што беларуская мова становіцца Сусветнай. Што беларусы ёсць усюды
і яны не забываць сваіх каранёў.

Далучайцеся! Гаварыце! Знаёмцеся! Стварайце!

http://volnajamova.online/mova24
251 views11:05
Адкрыць / каментаваць
2022-02-13 17:42:57
Якія пляны на вечар? Сёньня а 18-й па віленскім часе ці а 19-й па менскім - зь любімымі вершамі пра любоў з самой улюблёнай Вільні можна будзе паслухаць Альгерда Бахарэвіча, Юлію Цімафееву, Сяргея Харэўскага, і нават сёньняшняга імяніньніка Андрэя Хадановіча — а той і ўвогуле будзе з гітарай

Адмыслова для тых, хто далёка ці хварэе, онлайн-трансляцыя імпрэзы плануецца на YouTube-канале Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча: https://www.youtube.com/channel/UCAGof9vLkURjaft8UNiUUEA
Падпісвайцеся і націскайце падабайкі.

Будзьма разам. Дзе б вы не былі. За 170 км ад ВІльні, за акіянам, у цёплай Мексыцы, халоднай Арктыцы ці ў ложку з тэмпературай. Рамантычны настрой ў беларускай кампаніі - лепшага быць не можа, бо ня можа быць.
294 views14:42
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 16:14:21 Арт Вандроўня pinned a photo
13:14
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 16:59:11
Cябры, у нядзелю 23 студзеня экскурсаводка Вольга Абразцова прапануе з'ездзіць разам у старажытнае Заслаўе паглядзець выставу "Маляваны рай", дзе прадстаўлены дываны Язэпа Драздовіча, Алены Кіш і іншых народных майстроў - у апошні дзень працы гэтай выставы.

А яшчэ нас чакаюць батлейка, новая заля краязнаўчага музея "Лаўка", невялікі шпацыр
месцам Рагнеды і Ізяслава, царква 16-га стагоддзя, якая за сваю гісторыю пабыла кальвінскім сборам, каталіцкім касцёлам, краязнаўчым музеем і праваслаўнай царквой.

Да Заслаўя едзем на цягніку гарадскіх ліній з Мінска ў Беларусь, сустракаемся а 12:10 каля табло цягнікоў на Маладэчна/Вільню. Выдаткі на вандроўку моцна залежаць ад колькасці нашай грамады, але мы плануем укласціся ў суму да 20 рублеў з чалавека + 2.40 за білеты на цягнік гарадскіх ліній.
Жадаючыя - пішыце ў прыват @liusterka ці пазначайце ў каментах
582 viewsedited  13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 16:53:41
Сябры, у суботу 29 студзеня Арт Вандроўня прапануем Вам далучыцца да выязной вандроўкі ў Віцебск з гісторыкам ды экскрусаводам Паўлам Каралёвым.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/cG4cWTDhZAMuPH1G7 Выезд у 7-30, вяртанне каля 23-й.

Гісторыя Віцебска звязаная з такімі асобамі, як князь Альгерд, Васіль Быкаў, Марк Шагал, Лазар Лагін, Казімір Малевіч. Шматлікія храмы Віцебска стварылі надзвычай прыгожы вобраз горада. Віцебск называлі горадам 100 цэркваў. Тут аднавілі 4 разбураныя ў савецкі час храмы і зрабілі 5 пешаходных вуліцаў

У 1920-я гады ў Віцебску сфарміравалася творчая мастацкая школа, вядомая такая з’ява як “віцебская школа абстракцыянізму”.

Дазнаемся мы пра так званы малы Іерусалім, які быў размешчаны ў Віцебску ля Дзвіны. Даведаемся, чаму усіх так уражваў і ўражвае Віцебск.

У праграме наведванне дома-музея Марка Шагала, якому сёлета спаўняецца 135 гадоў, і музея гісторыі заснаванай Шагалам Віцебскай народнай мастацкай вучэльні.
289 viewsedited  13:53
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 12:09:26 Арт Вандроўня pinned a photo
09:09
Адкрыць / каментаваць