Get Mystery Box with random crypto!

За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Лагатып тэлеграм-канала rerumnovarum — За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum З
Лагатып тэлеграм-канала rerumnovarum — За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum
Адрас канала: @rerumnovarum
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 500
Апісанне з канала

Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. Napisać nam: @rerumnovbot або rerumnovarumbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-07-07 20:36:06 Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч сёння сустрэўся з міністрам замежных справаў рэжыму Уладзімірам Макеем. Што казалася на сустрэчы, невядома. Але “Хрысціянская візія” робіць выснову, што бакі маглі абмяркоўваць магчымасць візіту ў Менск Папы Рымскага Францішка падчас ягонай паездкі па маршруце Масква-Кіеў.

Не ведаем, ці сапраўды рыхтуецца такі візіт. Тым больш, што і паездка ў сталіцы РФ і Украіны таксама пакуль не пацверджаная. У любым разе выкажам свае засцярогі ад магчымага палітычнага прыезду пантыфіка.

Па-першае, калі візіт сапраўды будзе звязаны з паездкай у Кіеў і Маскву, то галоўная яго тэма – гэта вайна, а не сітуацыя ў Беларусі. Такім чынам, не існуе ніякіх гарантыяў, што падчас яго хоць нейкім чынам будзе ўздымацца пытанне беларускіх палітвязняў, надзею на вызваленне хаця б малой часткі якіх выказвае ХВ.

Па-другое, і Лукашэнку ёсць што прапанаваць Францішку, апроч “освобождение некоторых политзеков, продолжение “нормализации” в отношениях с местной церковью и мнимое желание Лукашенко послушать папу”. Гэта вобраз міратворца і ахвяры агрэсіі з боку як Захаду, гэтак і (пры прыватнай размове) Расеі. Упэўненыя, што ён знойдзе магчымасць паказаць, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад, што ляжа на спрыяльную глебу перакананасці пантыфіка ў “брэху” НАТО супраць Расеі.

Па-трэцяе, калі б Лукашэнка хацеў вызваліць палітвязняў, ён бы даўно гэта зрабіў. Але за два гады ён вызваліў толькі пару дзясяткаў з некалькіх тысяч. Не перашкода нават вельмі моцныя эканамічныя санкцыі. Значыць, і імпэту вызваляць няма. Наадварот, рэпрэсіі толькі набіраюць моц.

Па-чацвёртае, мы добра памятаем чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Тады таксама выказваліся меркаванні, што гэта паспрыяе лібералізацыі. Але замест гэтага пачалося паляванне на актывістаў, якія маглі б перашкодзіць святкаванням. Бухаць, канечне, можна было ледзь не на кожным кроку, а вось актывісты былі вымушаныя хавацца па таемных адрасах, каб не прысесці на час ЧС. А гэта 2014 год, калі рэжым даволі моцна трымаўся на нагах, а не абапіраўся выключна на сілавікоў, якія могуць і не зразумець шчодрасці з вызваленнем тых, каго яны саджалі. Так што, і цяпер нельга выключаць з’яўлення новых палітвязняў – ахвяраў гэтага візіту.

Па-пятае, мы, вядома, згодныя, што для міжнароднай легітымізацыі рэжыму візіт мала што дасць. Але ж і не трэба змяншаць вагу ад карцінкі для лакальных СМІ. А ў іх, апроч картаў з напрамкамі нападу, могуць быць і бедныя сірыйскія дзеці, якія стаяць з папам на мяжы з Еўразвязам, і зубры, якіх разам з мігрантамі не пускаюць праз сцяну ў Польшчу, і бедныя рабацягі, якія пакутуюць ад санкцыяў (і няважна, якія прычыны гэтага), і шмат чаго іншага. А ведаючы Францішка з ягоным ідэйным антызаходніцтвам, ён можа ўсё гэта так ці інакш падтрымаць. І пасля прапаганда так учэпіцца за кожнае яго слова, што пра іх вяшчаць будуць з кожнага праса, распавядаючы пра саюз пераемніка апостала Пятра і таго, хто вышэй за Бога. А вось пра рэальныя праблемы беларусаў, як то беззаконне і суцэльны таталітарызм, ніхто і не заікнецца.

Па-шостае, гэта будзе і вялікі іміджавы прарыў для ўнутранай і, магчыма, вонкавай аўдыторыі Лукашэнкі, якога цураюцца нават постсавецкія дыктатары. Апроч Пуціна ён сустрэнецца з Папам Рымскім, а гэта нашмат больш, чым проста “бокал шампанского в ноябре 2020 г.”. Мы ж усе памятаем, якая была радасць прапаганды летась ад аднаго званку Ангелы Меркель? А тут цэлы візіт і персанальная сустрэча.

Па-сёмае, візіт можна было б вітаць, калі б Францішак быў па натуры блізкім да Яна Паўла ІІ. Ён таксама прыязджаў у акупаваную камуністамі Польшчу, але ягоны візіт і заклік «Няхай сыйдзе дух Твой!” даваў палякам надзею на вызваленне. Цяпер жа пачуццё “здрады” і апатыі сярод грамадства наадварот вырасце, што ўдарыць у тым ліку і па аўтарытэце Каталіцкага Касцёлу, які ён зарабіў два гады таму.
157 viewsedited  17:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 01:20:36 26 чэрвеня Батальён «Волат» Палка Кастуся Каліноўскага прымаў удзел у стрымліванні танкавага прарыву акупантаў у раёне Лісічанска…

Невялікая група нашых байцоў распачала няроўны бой з пераўзыходзячымі сіламі ворага. Пасля некалькіх гадзінаў кантакту сілы акупантаў былі адкінутыя, тэхніка падбітая з ручных процітанкавых сродкаў, а сярод нашых хлапцоў толькі адзін быў лёгка паранены.

Толькі другой хваляю, кінуўшы на наш невялікі атрад значныя сілы, у тым ліку – танкі, байцоў Палка Кастуся Каліноўскага пачалі адціскаць. І нават тады нашыя хлопцы не здаліся і навялі ўкраінскую артылерыю на жывую сілу і тэхніку ворага. Да жалю, у пэўны момант сувязь з нашымі ваярамі перарвалася…

Можна сказаць упэўнена, што дзякуючы асабістаму гераізму і самаахвяраванасці нашыя беларускія хлопцы змаглі спыніць наступ танкавай калоны, тым самым даўшы магчымасць бяспечна адысці асноўным сілам УСУ на тым напрамку.

У першыя дні не было разумення таго, дзе знаходзяцца некаторыя нашыя байцы, і мы спадзяваліся на свядомасць СМІ, бо ў такія моманты вельмі важна захоўваць цішыню, каб у беларускіх дабраахвотнікаў у выпадку палону застаўся шанец патрапіць на абмен як іншыя байцы Узброеных Сіл Украіны – ды вярнуцца дадому. Менавіта з гэтай прычыны Полк вытрымліваў паўзу, каб не нашкодзіць нашым хлапцам.

Але цяпер мы перарываем маўчанне, каб з болем у сэрцы паведаміць, што выконваючы свой баявы абавязак гераічна загінуў камандзір батальёна «Волат» Палка Каліноўскага з пазыўным Брэст.

З першых дзён вайны ён стаяў на абароне Украіны ад расейскай агрэсіі і быў у вытокаў заснавання Палка Каліноўскага. Мы яго ведалі як мужнага, рашучага і самаадданага чалавека, які за кожнага свайго байца быў гатовы на ўсё. Брэст меў выключны аўтарытэт сярод ваяроў Палка. Акрамя гэтага ён быў адданым сынам беларускай зямлі і верыў у будучыню вольнай Беларусі. Гэта вельмі вялікая і балючая страта для нас усіх.

Ад імя ўсіх ваяроў і камандавання Палка Каліноўскага выказваем спачуванні сям’і, блізкім і сябрам Брэста і падтрымку родным нашых зніклых без вестак хлопцаў.

Да нашага суму, падчас той аперацыі яшчэ некалькі нашых ваяроў зніклі без вестак.

Вядуцца пашуковыя дзеянні ў іх дачыненні. Полк Каліноўскага трымае сувязь з родзічамі і блізкімі нашых зніклых хлопцаў. Мы прыкладаем усе магчымыя сродкі і намаганні, каб павярнуць нашых хлопцаў назад і не спынімся ані перад чым, бо мы б’ёмся за кожнага і верым, што яны жывыя.

На бягучы момант вядома толькі, што адзін з нашых байцоў Ян Дзюрбейка з поклічам «Тромблі» знаходзіцца ў палоне. У адпаведнасці з загадам атрыманым нашымі ваярамі, у выпадку трапляння ў палон, каб захаваць сваё жыццё і здароўе, яны павінныя казаць тое, што хоча ад іх пачуць вораг.

Асабліва звяртаем увагу: паколькі наш баец з'яўляецца кантрактным вайсковаслужбоўцам, а не наймітам, ён афіцыйна зʼяўляецца вайсковапалонным.

Звяртаем вашу ўвагу, што на дадзены момант у віртуальнай прасторы распаўсюджваецца шмат фэйкаў, якія не маюць пад сабой дасканалых фактаў. Наш Полк праводзіць дзеянні па высвятленні і праверцы ўсёй надыходзячай інфармацыі. Пры з’яўленні дадатковай інфармацыі і праверкі яе дасканаласці, мы будзем асвятляць у наступных афіцыйных прэс-рэлізах падрабязныя дэталі здарэння.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
@BelWarriors
157 views22:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 22:35:08 Сяргей Румас вярнуўся ў Беларусь і шукае працу, піша першая газета з рысункамі.

У жніўні 2020 года ён, афіцыйна і актыўна падтрымаўшы народны пратэст, мог стаць той саломінкай, якая магла пераламіць горб дыктатурнага вярблюда. Ліберальны прэм'ер, пазбаўлены пасады ўсяго за некалькі месяцаў да выбараў, мог перацягнуць на бок народу як чыноўнікаў, якія гайдаліся, гэтак і ўрады суседніх краінаў, што падтрымлівалі Лукашэнку.

Але ён прамаўчаў. Пасля былі арыштаваныя ягоныя сябры, а сам ён бадзяўся па розных краінах. І ў выніку вярнуўся ў Беларусь, каб шукаць новую працу.

Калі б яму хапіла смеласці два гады таму, праца б сама знайшла яго. Як і важная роля ў гісторыі новай Беларусі. Але ён прамаўчаў. І цяпер змяніць нешта будзе нашмат больш складаней, бо ён быў ані халодным, ані гарачым.
340 viewsedited  19:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 09:59:32
Камуністычная ўлада працягвае змагацца з мёртвымі

У межах “года гістарычнай памяці” рэжым нанёс чарговы ўдар па ёй жа. Усё як у Орўэла. Калі вельмі хочацца, але не атрымліваецца дацягнуцца да жывых, то мёртвыя душой пачынаюцца змагацца з мёртвымі целам.

Так было тры гады таму, калі спадчыннікі НКВД знішчалі крыжы ў Курапатах. Так ёсць і сёння, калі камунафашысты ваююць з антыфашысцкай Арміяй Краёвай.

У каталіцкім рэгіёне знішчылі каталіцкія магілы, проста зраўняўшы іх з зямлёй. Ці заўважаць гэта каталіцкія ўлады, пытанне хутчэй рытарычнае.
308 views06:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 17:36:30
Сёння памёр эксцэнтрычны, але мужны Аляксандр Прушынскі. Актыўны вернік каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ў Менску, хрысціянскі дэмакрат і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі.

Медыі чапляюцца перадусім за ягоныя няўдалыя спробы стаць кандыдатам у прэзідэнты. Ёсць і пытанні да ягонага графскага тытулу.

Але ў любым разе вартыя пашаны паводзіны пана Аляксандра ў 2020-2021 гадах, калі ён у свае 86 гадоў працягваў актыўна ўдзельнічаць у пратэстах, хадзіў на маршы пенсіянераў, быў затрыманы і нават праводзіў з міліцыянтамі тлумачальныя гутаркі.

+ Вечнае спачыванне дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць!
328 viewsedited  14:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 13:53:40 “Ребята, давайте жить дружно”

Мяркуючы па ўсім, Папа Рымскі Францішак усур’ёз вырашыў памірыць Расею і Украіну. Менавіта гэтым можа тлумачыцца яго нежаданне крытыкаваць асабіста Пуціна і Крэмль.

За апошні тыдзень мы пабачылі, як блізкі сябар пантыфіка Леаніда Севасцьянаў, які адначасова з’яўляецца старшынёй Сусветнага звязу старавераў і пасланцом міра Папы Францішка, апублікаваў артыкул, у якім раскрытыкаваў ААН за няздольнасць развязваць вайсковыя канфлікты і заявіў, што даць рады можа менавіта пераемнік апостала Пятра.

Затым з крытыкай ААН выступіў ужо сам Францішак, які заявіў, што арганізацыя “не мае дастаткова ўлады”. Ды ў стылі савецкай песні “Солнечному миру — Да! Да! Да! Ядерному взрыву — Нет! Нет! Нет!” яшчэ і прапанаваў новы парадак свету, дзе ўсё будуць жыць у міры і гармоніі.

І вось цяпер стала вядома, што ўжо ў жніўні-верасні пантыфік паспрабуе наведаць Маскву і Кіеў (менавіта ў такім парадку), каб прывесці краіны да міру.

Мы ўжо пісалі, што ва ўяўленні аргентынскага папы прычыны вайны ва Украіне ляжаць у каварным НАТО, якое, маўляў, гаўкае ля дзвераў Расеі. Менавіта з гэтых уводных ён, пэўна, і сыходзіць у сваіх планах: прыбраць з сітуацыі Захад і тады наступіць “мір, злучаны паміж народамі і цывілізацыямі, што паважаюць адна адну”. Але гэтае “котлеапольдства” не ўлічвае таго факту, што шмат для якіх дыктатарскіх рэжымаў павага да іх цывілізацыі – гэта неўмяшальніцтва ў іхныя людажэрскія справы і ўседазволенасць: як на знішчэнне ўласнага народу, гэтак і суседніх.

І што можна ў такім разе прапанаваць ваўку, які лезе ў авечы статак, каб загрызці авечак? Прагнаць натаўскага сабаку, які іх ахоўвае і перашкаджае беднаму ваўку жыць? Дык гэты воўк імгненна перагрызе палову тых авечак, як толькі яму дадуць волю. І чаму авечкі павінны адмовіцца ад аховы, калі не першае стагоддзе знаёмыя з тым ваўком і ягонымі апетытамі?

Як гэтыя пытанні збіраецца вырашыць пантыфік, невядома. Але практыка і біблійная гісторыя паказваюць, што добрае слова і дзесяць пакаранняў егіпецкіх працуюць куды лепш, чым проста добрае слова.
315 viewsedited  10:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 14:28:33 "Дзень незалежнасці"

Сёння ў Беларусі рэжымам адзначаецца Дзень незалежнасці. Даволі эфемернае свята - з якога боку ні паглядзі.

Па-першае, незалежнасці той кот наплакаў. Ні эканамічнай, ні ўнутры- і ні вонкавапалітычнай. Паўсюль адзін рускі свет: на тб, у эканоміцы, у міліцыі, арміі, "парламенце" - па ўсёй вертыкалі.

Па-другое, і сама дата святкаванняў да незалежнасці не мае дачынення. Як дзень гораду для Менску ў гонар вызвалення яго ад маскавітаў у 1660 годзе і ад нацыстаў у 1944-м, свята цалкам нармальнае. Але незалежнасць краіны ўсё ж вызначаецца датай, калі яна абвяшчае ці атрымлівае сваю незалежнасць.

Таму ў новай Беларусі такімі датамі маюць быць 25 сакавіка як дзень абвяшчэння незалежнасці і 27 ліпеня ці 25 жніўня, калі тая незалежнасць была адноўленая. Ну й дата, калі нарэшце будзе зрынутая дыктатура. То бок, тры дні, бо незалежнасці мала не бывае
328 viewsedited  11:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 11:50:34 Пішуць, што прэзідэнт Узбекістану Мірзіёёў паабяцаў не пазбаўляць аўтаноміі Каракалпакстану. Калі гэта сапраўды будзе так, то радыя памыліцца ў ацэнках перспектываў народнай рэвалюцыі. Відаць, для Ташкенту новы ІТ-хаб, у які масава пераязджаюць айцішнікі з падсанкцыйных Беларусі і Расеі, важнейшы за цьмяныя перспектывы цэнтралізацыі краіны.

Тым не менш, задушэнне пратэстаў яшчэ працягваецца, у рэгіёне на месяц уведзенае надзвычайнае становішча, інтэрнэт і сродкі сувязі працуюць, мякка кажучы, з перабоямі. І што скажа пра правы рэгіёну Мірзіёеў, калі паўстанне атрымаецца задушыць, - пытанне адкрытае.
322 views08:50
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 11:52:08
Пост-савок сёлета працягвае каўбасіць і трушчыць. Пратэсты здарыліся ў Каракалпакстане – мала каму вядомай аўтаномнай рэспубліцы ў складзе Узбекістану. Нечакана на вуліцы выйшлі тысячы людзей з нацыянальнымі сцягамі і патрабаваннямі, супраць якіх адразу ж кінулі спецназ.

Каракапалкстан – гэта 40% тэрыторыі Узбекістану. Праўда, насельніцтва тут малавата – толькі 2 млн чалавек з амаль 36 млн па ўсёй краіне.

Нагода пратэстаў – імкненне цэнтральных уладаў у дадатак да традыцыйнага абнаўлення прэзідэнцкіх тэрмінаў пазбавіць рэспубліку аўтаноміі і права на выхад. Фармальна гэтае рашэнне мае быць прынятае на рэферэндуме, але ўсе мы ведаем, як яны праходзяць у постсавецкіх дэспатыях.

Наўрадці гэтыя пратэсты будуць мець вынік, а Ташкент, хутчэй за ўсё, правядзе свае задумы. Але чарговы спячы постсавецкі вулкан паказаў, што ў любы момант можа прачнуцца і ён.
326 viewsedited  08:52
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 11:50:04 Напачатку траўня Папа Францішак заявіў, што пачатак Крамлём вайны ва Украіне мог быць выкліканы "брэхам НАТО ля дзвераў Расеі".

Стандартны прыём расейскай прапаганды апраўдання сваіх учынкаў у стылі “яны першыя пачалі” і “калі б не мы, то тут былі жаўнеры НАТО”. На яго вельмі добра вядуцца заходнія левыя інтэлектуалы, якія прызвычаіліся змагацца з заходнім імперыялізмам і заплюшчваць вочы на ўчынкі ўсходніх краінаў. На жаль, сённяшні пантыфік часта дэманаструе, што належыць да гэтага лагеру.

Але вось учора стала вядома, што НАТО вырашыла прыняць у свой склад Фінляныдыю і Швецыю. Фінляндыю, якая нашмат бліжэй да расейскіх цэнтраў за Украіну. Фінляндыю, ад мяжы якой да паўночнай сталіцы РФ - Санкт-Пецярбурга - 150 кіламетраў. Фінляндыю, на якую ў 1939 годзе напаў СССР, каб адсунуць гэтую мяжу.

І што Расея? А нічога. «У нас нет таких проблем со Швецией и Финляндией, которые, к сожалению, есть с Украиной. У нас нет ни территориальных вопросов и споров, у нас нет ничего, что нас могло бы беспокоить с точки зрения членства Финляндии или Швеции в НАТО. Ну, хочется им — пожалуйста», — кажа Пуцін.

І што атрымліваецца, “брэх НАТО” не такі моцны на поўначы, як на поўдні? Там нейкае іншае НАТО? Ці там іншыя “дзверы Расеі”, на якія пляваць? Пры тым, што Украіну ніхто і не збіраўся браць у тое НАТО, апроч як у хворых фантазіях крамлёўскай прапаганды.

Учора таксама была ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. І з гэтай нагоды хацелася б папрасіць, каб апостал Пятро ўсё ж дапамог свайму пераемніку разгледзець рэальныя прычыны вайны і займаць больш канкрэтную пазіцыю адносна агрэсараў і дыктатараў.
436 viewsedited  08:50
Адкрыць / каментаваць