Get Mystery Box with random crypto!

За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Лагатып тэлеграм-канала rerumnovarum — За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum З
Лагатып тэлеграм-канала rerumnovarum — За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum
Адрас канала: @rerumnovarum
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 500
Апісанне з канала

Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. Napisać nam: @rerumnovbot або rerumnovarumbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-06-28 19:42:41 Ціханоўская звярнулася да Зяленскага і ўрада Украіны



322 views16:42
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 10:49:00 Даводзілася некалькі разоў сустракацца з меркаваннем украінцаў, што ў Беларусі ў адрозненні ад Расеі зусім не было антываенных пратэстаў. Мы-та ведаем, што яны былі, але вось да ўкраінцаў гэтая інфа не дайшла.

Але як ацаніць маштабы пратэстаў? Хіба па колькасці затрыманых.

Станам на 9.04.2022 у Беларусі за антываенныя пратэсты былі затрыманыя не менш як 1500 чалавек. Гэта за 1,5 месяцы вайны.

У Расеі станам 25.04.2022 вядома пра затрыманні 15,5 тыс. чалавек. Гэта за 2 месяцы вайны.

Атрымліваецца, што ў Расеі за 2 месяцы вайны затрымалі толькі ў 10 разоў больш, чым у Беларусі за 1,5 месяцы. Пры тым, што насельніцтва Расеі большае ў 16 разоў.

Гэта пры тым, што за апошнія два гады ў Беларусі былі затрыманыя каля 40-50 тыс. чалавек, каля 3-5 тыс. знаходзяцца ў вязніцах па крымінальных справах. Сотні тысяч пакінулі краіну. То бок, палітычнае поле ў Беларусі было проста вынішчанае, але беларусы ўсё адно не спыняюцца.
442 views07:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 20:50:17 Вось мог бы Чаргінец быць проста шараговым пісьменнікам і кіраўніком рэжымнага Саюзу пісьменнікаў. А так стане першым народным пісьменнікам, які будзе пазбаўлены гэтага звання, бо нададзена нелегітымнай уладай.
393 viewsedited  17:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 09:55:40 Віктар Шэйман ад імя Аляксандра Лукашэнкі нанёс візіт у Абхазію. Ёсць думкі, што такім чынам рыхтуецца прызнанне незалежнасці ўладамі ў Менску гэта сепаратысцкага рэгіёну ў Грузіі. А гэты значыць, што да новай хвалі хэйту і дыскрымінацыі варта падрыхтавацца ўжо грузінскім беларусам, з якіх ці не асноўная маса – уцекачы ад рэжыму Лукашэнкі.

Агулам той факт, што беларусы з 24 лютага з народу, да якога прыязна ставіліся ўсе суседзі, ператварыліся ў адзін з самых гнаных народаў Еўропы, - адно з самых вялікіх злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць свайго народу і сваёй краіны.

І за гэта давядзецца адказваць. Спадзяемся, што ўжо ў палітычнай перспектыве. Гістарычны прысуд ужо вынесены. Дый у нябеснай канцылярыі, відаць, таксама ўсё ўжо палічана і ўзважана.
458 views06:55
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 00:13:00 У адным чоўне

Як бы ні было крыўдна і балюча ўкраінцам за расейскія абстрэлы з тэрыторыі Беларусі. І як бы ні крыўдзіліся ў адказ беларусы.

Нам усім варта зразумець: мы ўсе ў адным чоўне. Украіна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была незалежнай ад Расеі, а значыць і без рэжыму Лукашэнкі, які ў любы момант можа ўзмацніць расейскую агрэсію.

Вызваленне ж Беларусі не выглядае магчымым без перамогі Украіны ў вайне.

Мы - натуральныя хаўруснікі. У нашых узаемных інтарэсах нашыя ўзаемныя перамогі. Трэба гэта ўсім усвядоміць і, сціснуўшы зубы, працаваць за нашу і вашу свабоду. Інакш жа валадарства, што падзеліцца ў сабе, не ўстаіць.
369 views21:13
Адкрыць / каментаваць
2022-06-25 15:29:31
“Подумай всё же, почему упал именно ты!”

Патрыярх Кірыл сёння падслізнуўся на святой вадзе. Відэа ўжо паспела разляцецца па сацсетках, хоць і арыгінал ужо выдалілі. Пазней сам “міністрант Пуціна” патлумачыў сваё падзенне так:

«То, что я сегодня упал, ничего не значит. Просто пол прекрасный, в него смотреться можно, такой он блестящий и гладкий. Но, когда на него падает вода, даже святая, работают законы физики».

З гэтай нагоды мы знайшлі прыпавесць “Лестница” з “Большой книги притч” аўтарства протаіярэя Аляксія Макіеўскага, што была дапушчаная да распаўсюду Выдавецкай радай РПЦ і пабачыла свет у 2012 годзе. Вось яе заканчэнне:

Мужчина высказал жене и дочери обиду по поводу их смеха и объяснил своё падение тем, что он поскользнулся именно на святой воде. Однако его объяснение не удовлетворило дочь, и она заметила:

— Мы втроём спустились по лестнице и не поскользнулись. Подумай всё же, папа, почему упал именно ты!
382 views12:29
Адкрыць / каментаваць
2022-06-25 11:20:22 Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам. У 1973 годзе Вярхоўны суд вырашыў, што права на аборт гарантуецца канстытуцыйным правам на прыватнае жыццё. Новае ж рашэнне абвяшчае, што Канстытуцыя ЗША не згадвае і адмыслова ніяк не абараняе права на аборт - і што рашэнне аб яго законнасці павінна прымацца на ўзроўні штатаў.

Пытанне абортаў – гэта пытанне таго, ці прызнаем мы безумоўнае права чалавека на жыццё – незалежна ад яго ўзросту, стану здароўя, фізічных і кагнітыўных здольнасцяў. Згодна з усімі біялагічнымі даследаваннямі, жыццё пачынаецца менавіта ад моманту пачацця. І ў такім разе новы амерыканскі закон з’яўляецца вялікім гуманістычным крокам наперад у пытанні абароны правоў чалавека.

Што цікава, гэтае рашэнне Вярхоўны суд США прыняў насуперак пазіцыі прэзідэнта краіны і кангрэсу, у якім дамінуюць ягоныя прыхільнікі. Ці можна ўявіць, каб Вярхоўныя суды Беларусі ці Расеі прынялі такія рашэнні? Тым больш, калі б супраць іх былі (і ёсць) Лукашэнка і Пуцін? Пытанне рытарычнае. А менавіта ў заканадаўчай і праўдзівай магчымасці ісці насуперак афіцыйным уладам і ў некантраляванасці імі судоў і заключаецца сапраўдная дэмакратыя.
332 viewsedited  08:20
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 16:50:21 Расейская культура «самоутверждается» за кошт забойстваў іншых. Гэта не словы нейкіх там міфічных нацыстаў і русафобаў. Гэта словы дырэктара Эрмітажу Міхаіла Піятроўскага ў інтэрв’ю «Российской газете».

Піятроўскі заявіў, што не будзе выступаць супраць вайны ва Украіне, бо Расея «совершает великие глобальные преобразования».

«Мы же понимаем историческую миссию своей страны. И вот это ощущение, что наша страна меняет мировую историю, и ты к этому причастен, — оно ключевое сейчас».

«Все мы — милитаристы и имперцы».

«С одной стороны, война это кровь и убийство, а с другой — самоутверждение людей, самоутверждение нации. Каждый человек хочет самоутвердиться. И в своей позиции по отношению к войне несомненно самоутверждается».

«Мы все воспитаны всё-таки в имперской традиции».

«Наши последние выставки за рубежом - это просто мощное культурное наступление. Если хотите, своего рода "спецоперация". Которая многим не нравится. Но мы наступаем. И никому нельзя дать помешать нашему наступлению».
430 viewsedited  13:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 12:39:08 Да чаго прыводзіць імкненне пашырыць сваю “жыццёвую прастору”

Плошча нацысцкай Нямеччыны станам на 1938 год складала 633 786 квадратных км. На сёння – толькі – 357 385. То бок, сённяшняя Нямеччына – гэта толькі 56,4% ад Нямеччыны даваеннай. Вядома, тут гаворка ідзе ў тым ліку пра Аўстрыю і іншыя нямецкамоўныя землі, далучаныя да Рэйху пасля прыходу да ўлады Гітлера.

Але і Веймарская рэспубліка была істотная большай за сённяшнюю – 468 787 квадратных км. Сённяшняя Нямеччына – гэта толькі 76,2%.

Для параўнання: калі накласці гэтыя працэнты на мапу сённяшняй Расеі, то яе плошча магла б скараціцца на 4,1 - 7,5 млн квадратных км. Дарэчы, плошча ўсіх нацыянальных рэспублік РФ – 4,6 млн квадратных км.

Арыентыры зразумелыя, напрамак бачны.
238 viewsedited  09:39
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 13:49:16 У кожнай беларускай школы з 1 верасня з’явіцца свая школьная форма, піша БелТА. Шыць яе будуць прадпрыемствы “Беллегпрома”:

“У наших предприятий "Славянка", "Полесье", "БелКредо" уже имеется опыт работы по изготовлению формы либо отдельных отличительных элементов одежды для учреждений образования”.

Што такое абавязковая школьная форма? Гэта дадатковыя грошы з і так не багатых беларускіх бацькоў. Замест проста афіцыйнага стылю, элементы якога можна набыць у недарагім мас-маркеце, сэкандах, у беларускіх ці кітайскіх/в’етнамскіх гандляроў на рынку, бацькам будуць у абавязковым парадку ўпарваць форму “Беллегпрому” ў стылі “дорого и сердито”.

Да таго ж, дзецям аднаго камплекту такой вопраткі, відавочна, не хопіць, таму і купляць давядзецца 2 або 3 камплекты, каб школьная форма не парвалася за месяц і каб яе не мыць штодня, бо дзеці – гэта дзеці, якія і пэцкаюць, і псуюць вопратку нашмат часцей за дарослых. Дый дзеці яшчэ й увесь час растуць!

Так што, беларускія бацькі могуць радавацца: рэжым перакладае на іх адказнасць спансавання нерэнтабельнага “Беллегпраму”, які няздольны перамагчы ў вольнай канкурэнцыі і таму лабіюе такія вось варыянты прымусовага заказу ад бацькоў школьнікаў. Раней ён “перамог” з дапамогай уладаў сэканды і аўтлеты, цяпер вось яшчэ і абавязалаўку ўвёў.

І гэта мы ўвогуле маўчым пра тое, што школьная форма ў 2022 годзе – у час фрылансу і дыстанцыйнай працы – увогуле глядзіцца як рудымент кшталту рыцарскіх даспехаў ці жаночых гарсэтаў.
279 viewsedited  10:49
Адкрыць / каментаваць