Get Mystery Box with random crypto!

Да чаго прыводзіць імкненне пашырыць сваю “жыццёвую прастору” | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Да чаго прыводзіць імкненне пашырыць сваю “жыццёвую прастору”

Плошча нацысцкай Нямеччыны станам на 1938 год складала 633 786 квадратных км. На сёння – толькі – 357 385. То бок, сённяшняя Нямеччына – гэта толькі 56,4% ад Нямеччыны даваеннай. Вядома, тут гаворка ідзе ў тым ліку пра Аўстрыю і іншыя нямецкамоўныя землі, далучаныя да Рэйху пасля прыходу да ўлады Гітлера.

Але і Веймарская рэспубліка была істотная большай за сённяшнюю – 468 787 квадратных км. Сённяшняя Нямеччына – гэта толькі 76,2%.

Для параўнання: калі накласці гэтыя працэнты на мапу сённяшняй Расеі, то яе плошча магла б скараціцца на 4,1 - 7,5 млн квадратных км. Дарэчы, плошча ўсіх нацыянальных рэспублік РФ – 4,6 млн квадратных км.

Арыентыры зразумелыя, напрамак бачны.