Get Mystery Box with random crypto!

У кожнай беларускай школы з 1 верасня з’явіцца свая школьная ф | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

У кожнай беларускай школы з 1 верасня з’явіцца свая школьная форма, піша БелТА. Шыць яе будуць прадпрыемствы “Беллегпрома”:

“У наших предприятий "Славянка", "Полесье", "БелКредо" уже имеется опыт работы по изготовлению формы либо отдельных отличительных элементов одежды для учреждений образования”.

Што такое абавязковая школьная форма? Гэта дадатковыя грошы з і так не багатых беларускіх бацькоў. Замест проста афіцыйнага стылю, элементы якога можна набыць у недарагім мас-маркеце, сэкандах, у беларускіх ці кітайскіх/в’етнамскіх гандляроў на рынку, бацькам будуць у абавязковым парадку ўпарваць форму “Беллегпрому” ў стылі “дорого и сердито”.

Да таго ж, дзецям аднаго камплекту такой вопраткі, відавочна, не хопіць, таму і купляць давядзецца 2 або 3 камплекты, каб школьная форма не парвалася за месяц і каб яе не мыць штодня, бо дзеці – гэта дзеці, якія і пэцкаюць, і псуюць вопратку нашмат часцей за дарослых. Дый дзеці яшчэ й увесь час растуць!

Так што, беларускія бацькі могуць радавацца: рэжым перакладае на іх адказнасць спансавання нерэнтабельнага “Беллегпраму”, які няздольны перамагчы ў вольнай канкурэнцыі і таму лабіюе такія вось варыянты прымусовага заказу ад бацькоў школьнікаў. Раней ён “перамог” з дапамогай уладаў сэканды і аўтлеты, цяпер вось яшчэ і абавязалаўку ўвёў.

І гэта мы ўвогуле маўчым пра тое, што школьная форма ў 2022 годзе – у час фрылансу і дыстанцыйнай працы – увогуле глядзіцца як рудымент кшталту рыцарскіх даспехаў ці жаночых гарсэтаў.