Get Mystery Box with random crypto!

Другая сусветная вайна, а дакладней тая яе частка, якую ў СССР | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Другая сусветная вайна, а дакладней тая яе частка, якую ў СССР прызвычаіліся называць Вялікай Айчыннай, з’яўляецца важным складовым элементам ідэалогіі рэжымаў у Беларусі і Расеі. Менавіта на ёй будуецца іх палітыка і агрэсія да вонкавага свету, тым больш, што тая вайна не пакінула ніводнай сям’і, якая б не пацярпела.

Але і раней карыстанне народнай памяццю з дапамогай брудных і нямытых ідэалагічных рук, суванне яе ў кожную ідэалагічную дзірку і апраўданне ёю любых уладных памылак, а то і злачынстваў, фармавала ў часткі насельніцтва алергію на афіцыйныя наратывы.

Сёлета ж мы напоўніцу пабачылі, да чаго можа прывесці гэтае “пабедабесіе” з імкненнем паўтарыць. Паўтарылі, але таго, перамогай над кім так выхваляліся: абстрэлы мірных гарадоў, генацыд мірнага насельніцтва, канцлагеры для вайсковых і цывільных… Паўтарылі нават напад сярод ночы і «Киев бомбили, нам объявили, что началася война».

І цяпер тая, Другая сусветная, вайна стала ўжо мінулай вайной. Мінулай, бо ёсць вайна сённяшняя. Вайна, падчас якой трэба зноў раздушыць фашысцкую гадзіну, хай і залягае яна не ў берлінскім, а ў алтайскім бункеры.