Get Mystery Box with random crypto!

Віктар Шэйман ад імя Аляксандра Лукашэнкі нанёс візіт у Абхазі | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Віктар Шэйман ад імя Аляксандра Лукашэнкі нанёс візіт у Абхазію. Ёсць думкі, што такім чынам рыхтуецца прызнанне незалежнасці ўладамі ў Менску гэта сепаратысцкага рэгіёну ў Грузіі. А гэты значыць, што да новай хвалі хэйту і дыскрымінацыі варта падрыхтавацца ўжо грузінскім беларусам, з якіх ці не асноўная маса – уцекачы ад рэжыму Лукашэнкі.

Агулам той факт, што беларусы з 24 лютага з народу, да якога прыязна ставіліся ўсе суседзі, ператварыліся ў адзін з самых гнаных народаў Еўропы, - адно з самых вялікіх злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць свайго народу і сваёй краіны.

І за гэта давядзецца адказваць. Спадзяемся, што ўжо ў палітычнай перспектыве. Гістарычны прысуд ужо вынесены. Дый у нябеснай канцылярыі, відаць, таксама ўсё ўжо палічана і ўзважана.