Get Mystery Box with random crypto!

У адным чоўне Як бы ні было крыўдна і балюча ўкраінцам за рас | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

У адным чоўне

Як бы ні было крыўдна і балюча ўкраінцам за расейскія абстрэлы з тэрыторыі Беларусі. І як бы ні крыўдзіліся ў адказ беларусы.

Нам усім варта зразумець: мы ўсе ў адным чоўне. Украіна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была незалежнай ад Расеі, а значыць і без рэжыму Лукашэнкі, які ў любы момант можа ўзмацніць расейскую агрэсію.

Вызваленне ж Беларусі не выглядае магчымым без перамогі Украіны ў вайне.

Мы - натуральныя хаўруснікі. У нашых узаемных інтарэсах нашыя ўзаемныя перамогі. Трэба гэта ўсім усвядоміць і, сціснуўшы зубы, працаваць за нашу і вашу свабоду. Інакш жа валадарства, што падзеліцца ў сабе, не ўстаіць.