Get Mystery Box with random crypto!

Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супр | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам. У 1973 годзе Вярхоўны суд вырашыў, што права на аборт гарантуецца канстытуцыйным правам на прыватнае жыццё. Новае ж рашэнне абвяшчае, што Канстытуцыя ЗША не згадвае і адмыслова ніяк не абараняе права на аборт - і што рашэнне аб яго законнасці павінна прымацца на ўзроўні штатаў.

Пытанне абортаў – гэта пытанне таго, ці прызнаем мы безумоўнае права чалавека на жыццё – незалежна ад яго ўзросту, стану здароўя, фізічных і кагнітыўных здольнасцяў. Згодна з усімі біялагічнымі даследаваннямі, жыццё пачынаецца менавіта ад моманту пачацця. І ў такім разе новы амерыканскі закон з’яўляецца вялікім гуманістычным крокам наперад у пытанні абароны правоў чалавека.

Што цікава, гэтае рашэнне Вярхоўны суд США прыняў насуперак пазіцыі прэзідэнта краіны і кангрэсу, у якім дамінуюць ягоныя прыхільнікі. Ці можна ўявіць, каб Вярхоўныя суды Беларусі ці Расеі прынялі такія рашэнні? Тым больш, калі б супраць іх былі (і ёсць) Лукашэнка і Пуцін? Пытанне рытарычнае. А менавіта ў заканадаўчай і праўдзівай магчымасці ісці насуперак афіцыйным уладам і ў некантраляванасці імі судоў і заключаецца сапраўдная дэмакратыя.