Get Mystery Box with random crypto!

За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Лагатып тэлеграм-канала rerumnovarum — За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum З
Лагатып тэлеграм-канала rerumnovarum — За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum
Адрас канала: @rerumnovarum
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 500
Апісанне з канала

Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. Napisać nam: @rerumnovbot або rerumnovarumbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-06-22 11:16:28 Другая сусветная вайна, а дакладней тая яе частка, якую ў СССР прызвычаіліся называць Вялікай Айчыннай, з’яўляецца важным складовым элементам ідэалогіі рэжымаў у Беларусі і Расеі. Менавіта на ёй будуецца іх палітыка і агрэсія да вонкавага свету, тым больш, што тая вайна не пакінула ніводнай сям’і, якая б не пацярпела.

Але і раней карыстанне народнай памяццю з дапамогай брудных і нямытых ідэалагічных рук, суванне яе ў кожную ідэалагічную дзірку і апраўданне ёю любых уладных памылак, а то і злачынстваў, фармавала ў часткі насельніцтва алергію на афіцыйныя наратывы.

Сёлета ж мы напоўніцу пабачылі, да чаго можа прывесці гэтае “пабедабесіе” з імкненнем паўтарыць. Паўтарылі, але таго, перамогай над кім так выхваляліся: абстрэлы мірных гарадоў, генацыд мірнага насельніцтва, канцлагеры для вайсковых і цывільных… Паўтарылі нават напад сярод ночы і «Киев бомбили, нам объявили, что началася война».

І цяпер тая, Другая сусветная, вайна стала ўжо мінулай вайной. Мінулай, бо ёсць вайна сённяшняя. Вайна, падчас якой трэба зноў раздушыць фашысцкую гадзіну, хай і залягае яна не ў берлінскім, а ў алтайскім бункеры.
364 views08:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 20:06:43 «Званы супраць вайны»

22 чэрвеня ў 12:00 у шмат якіх беларускіх храмах будуць біць званы ў памяць пачатку Вялікай Айчыннай вайны — пра гэта беларускім дыяцэзіям і парафіям рассылаюцца разнарадкі ад уладаў. Звон мае працягвацца адну хвіліну і суправаджацца малітвай за ўсіх людзей, якія загінулі ў войнах.

Гэтую хвіліну мы можам напоўніць сваёй малітвай і сваім зместам — у межах малітоўнай акцыі «Званы супраць вайны».

Мы прапануем такую малітву:

«Магутны Божа, Айцец усіх людзей, Які стварыў нас паводле Сваёй любові, паводле Свайго вобраза і падабенства, Які ўдыхнуў у нас жыццё дзеля таго, каб мы жылі ў годнасці і свабодзе! Гэтая свабода дадзеная нам, каб клапаціцца аб Тваім Стварэнні, а не разбураць яго, каб зберагаць жыццё, а не пагарджаць ім. Дзеля нашага збаўлення Ты паслаў любімага Сына Свайго, у Якім для нас адкрыліся Твой мір, Твая любоў, Твая праўда.

Молімся Табе, спашлі нам мірнага духа, каб спыніліся войны, забойствы, варожасць, сваркі і гвалт. Стрымай руку тых, хто мае знішчальныя намеры на жыццё, абарані тых, хто пакутуе, хто вымушаны абараняць свой дом, сваіх родных і блізкіх ад каварнага нападу. Дай мудрасць і сумленне палітыкам, каб яны змаглі знайсці шлях да прымірэння.

Молімся Табе, спашлі нам дух розуму, каб прасвятліліся вочы, замглёныя аблудай, скажэннем праўды, глупствам і прапагандай; няхай атрутная і дурап’янная сіла аблуды развеецца і розумы працверазеюць, а сэрцы ўмацуюцца на шляху праўды.

Молімся Табе, спашлі нам духа любові, каб мы бачылі ў кожным чалавеку — свайго брата ці сястру і маглі іх суцешыць і ім дапамагчы, а не былі абыякавымі да іх гора і болю.

Молімся Табе, спашлі нам дух пакаяння, каб мы ўсвядомілі ўсё зло, зробленае намі і ад нашага імені супраць нашых бліжніх, і змаглі выправіць наступствы грахоў.

Ты — любячы Бацька і Маці, раскрый Свае абдымкі дзецям, якія страцілі бацькоў, і бацькам, якія страцілі дзяцей; супакой у міры душы загінулых, ацалі параненых, вызвалі палонных, падтрымай тых, хто пакутуе, дапамажы ўцекачам вярнуцца дамоў ці знайсці новы дом.

Даўца шчодрасцяў, узнагародзь кожнага, хто дзеліцца з людзьмі ў нястачы, дапамагае, займаецца валанцёрствам, шукае шляхі да прымірэння, рызыкуе сваім жыццём і дабрабытам, трымаецца праўды і змагаецца супраць няпраўды і несправядлівасці».

@christianvision
225 views17:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 13:22:45
Каліноўскі крочыць па планеце

У той час, як лукашэнкаўскі рэжым на хвалі вынішчэння ўсяго беларускага спрабуе пазбавіцца ад памяці натхняльніка станаўлення беларускай палітычнай нацыі Кастуся Каліноўскага, дух Яські з-пад Вільні ўсё мацней замацоўваецца і ў свядомасці беларусаў.

Ва Украіне пад лозунгам паўстанцаў ваюе Полк Кастуся Каліноўскага, у гонар якога вуліцы ягонага імя з’яўляюцца ва ўкраінскіх гарадах – у Роўне і цяпер, магчыма, у Кіеве.

А ў Бруселі ў праходзіць ужо трэці форум Кастуся Каліноўскага, на якім абмяркоўваецца будучыня і рэчаіснасць Беларусі. Спачатку яго ладзілі ў Кіеве, а цяпер вось перанеслі ў сталіцу Еўразвязу.

Як казаў Сцяпан Бандэра, “нішто не спыніць ідэю, час якой надышоў”.
298 views10:22
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 09:38:37 Наконт Сувальскага калідору і расейскай пагрозы

Пасля таго, як Літва забараніла транзіт падсанкцыйных тавараў з Расеі ў Кёнігсберг (ён жа Каралявец, ён жа Калінінград), у Маскве пачалі гучаць пагрозы, ажно да вайсковых, у бок Вільні. Зноў агучваецца і пытанне магчымага нападу РФ на так званы Сувальскі калідор, каб арганізаваць бесперабойны шлях да Кёнігсбергшчыны. Мы, канечне, вайсковых акадэміяў не канчалі, але якія-ніякія заспакойваючыя думкі на гэты конт маем.

1) Вайсковага гарнізону на Кёнігсбергшчыне, дзе жыве 1 млн чалавек, відавочна, недастаткова для такой вайсковай аперацыі, што мае закрануць амаль 3-мільённую Літву і 38-мільённую Польшчу, дзе і знаходзяцца Сувалкі.

2) Непасрэдна ў тым рэгіёне таксама не змешчана ў дастатковай колькасці расейскіх войскаў.

3) Расея, апроч Кёнігсбергшчыны, не мае наўпроставай мяжы з Літвой. У выніку напад мае праходзіць або з тэрыторыі Латвіі, што гарантавана ўцягвае ў канфлікт яшчэ і яе, або з тэрыторыі Беларусі, што таксама пад вялікім пытаннем. Дый беларускія войскі, калі і рыхтуюцца да нападу, то на Поўдзень, а не на Захад.

4) Пастаўкі ў рэгіён войскаў Балтыйскім морам, што з’яўляецца дэ-факта ўнутраным морам НАТО, арганізаваць таксама нерэальна.

5) Польшча і Літва – гэта краіны НАТО. Тут нясуць таксама дзяжурства вайскоўцы іншых краінаў, у тым ліку ЗША. Ва ўмовах калі РФ чатыры месяцы не можа даць рады з Украінай, варыянт адкрыцця чарговага фронту яшчэ і з імі выглядае малаверагодным. Асабліва з улікам таго, што найлепшыя вайсковыя часткі і тэхніка ўжо былі ў значнай ступені знішчаныя на ўкраінскіх палях.

6) Не для таго Масква адмовілася ад рэферэндуму ў Паўднёвай Асетыі, каб не злаваць Грузію, каб зараз напасці на істотна больш сур’ёзнага праціўніка.

То бок, на гэты момант у Расеі няма дастатковых сілаў і рэсурсаў для арганізацыі поўнамаштабнага ўварвання ў Літву і Польшчу. Гэта не значыць, што такіх жаданняў у Крамля няма і што такога нападу не можа быць у будучыні. Але пакуль сітуацыя не выглядае крытычнай.

Нельга, канечне, выключаць і варыянту ракетнага абстрэлу Літвы стратэгічнай авіяцыяй, каб змусіць яе адкрыць транзіт падсанкцыйных тавараў. Але гэта таксама адкрывае новы фронт і ўключае функцыю сіметрычнага адказу ўжо па расейскіх гарадах.

Так што, пакуль транзітны крызіс хутчэй будзе вырашацца дыпламатычным шляхам са спробаю правозу санкцыйных тавараў морам. Але ў будучыні, калі Расея заліжа свае раны і ў выпадку, калі яна здолее перамагчы Украіну ды яшчэ больш нагнуць рэжым у Беларусі, сітуацыя ў Сувалскім калідоры сапраўды можа накаліцца. Пакуль жа бадлівай карове Бог рогаў не даў.
297 viewsedited  06:38
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 19:12:22 Новы кіраўнік “Белай Русі” Раманаў:

«Коммунистическая партия СССР была мощной политической силой, которая смогла управлять страной и добиваться весомых результатов».

«Я считаю продуктивным перенимать позитивный опыт любой партии, в том числе и КПСС».

Упэўненыя, што ў КПСС-“Белай Русі” дагэтуль ёсць людзі, якія лічаць сябе каталікамі. Таму хацелася б нагадаць ватыканскі Дэкрэт супраць камунізму, ухвалены ў 1949 годзе Папам Рымскім Піем ХІІ (у перакладзе на расейскую мову):

Декрет против коммунизма
28 июня (1 июля) 1949 г., AAS 41(1949)334
Dubium I: Дозволительно ли вступать в коммунистическую партию или оказывать ей поддержку?
Responsum: Нет. Коммунизм - [учение] материалистическое и антихристианское; лидеры же коммунистов, даже если порой заявляют на словах, что не борются против религии, все же и учением, и действиями являют свою враждебность по отношению к Богу, к истинной религии и к Церкви Христовой.

Dubium II: Дозволительно ли публиковать, распространять или читать книги, периодические издания, журналы или листовки, в которых защищаются учения и действия коммунистов, или писать в них?
Responsum: Нет. Это запрещено самим законом.

Dubium III: Дозволительно ли христиан, сознательно и свободно совершающих то, о чем говорится в пп. 1 и 2, допускать к принятию таинств?
Responsum: Нет, согласно обычному принципу отказывать в таинствах тем, кто не имеет [должного] расположения.

Dubium IV: Навлекают ли на себя христиане, придерживающиеся материалистических и антихристианских коммунистических учений, и прежде всего - защищающие или распространяющие их, как отступники от католической веры, отлучение, оставляемое за Апостольским Престолом?
Responsum: Да.

Утверждено 20 июня 1949 г. Папой Пием XII.

Ответ Священной Канцелярии относительно избрания конгрессменов, поддерживающих коммунизм
25 мая (4 апреля) 1959 г., AAS 51(1959)271s
Dubium: Дозволительно ли гражданам-католикам при избрании народных представителей голосовать за те партии или кандидатов, которые, даже если не исповедуют принципов, противоречащих католическому учению, и называют себя христианами, в действительности, тем не менее, связаны с коммунистами и поддерживают оных своими действиями?
Responsum: Нет, согласно норме п. 1 Декрета Священной Канцелярии от 1 июля 1949 г.

Утверждено 2 апреля 1959 г. Папой Иоанном XXIII.
187 views16:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 12:07:25 Учора патрыярх Кірыл заявіў:

«Нигде – ни в Европе, ни в Америке – новые храмы не строятся, они больше людям не нужны. Они закрываются, причём иногда вместо храма – площадки для танцев и прочие какие-то увеселительные учреждения. А мы строим Божьи храмы. Мы – Россия XXI века. Ну разве это не Божье чудо?»

Той момант, калі адказ падганяецца пад пытанне і не мае аніякага дачынення да праўды.

Не думаем, што патрыярх не разбіраецца ў тэме, каб такое казаць, таму, відаць, маем справу са свядомай хлуснёй. Але ў ягоным выпадку гэта ўжо хутчэй норма, чым выключэнне. Што ж не так у словах Кірыла?

А не так тое, што ён, пэўна, забыўся на гісторыю Расеі ў 1917-1991 гадах. Па колькасці знішчаных тады храмаў і перапрацаваных пад пляцоўкі пад танцы і іншыя забаўляльныя ўстановы, кінатэатры, склады, басейны, Савецкі Саюз і дагэтуль можа даць фору заходнім краінам. Пры тым, што і новыя цэрквы не будаваліся. І тое, што пасля ўсяго гэтага нейкія храмы пачалі будаваць, яшчэ не значыць, што Расея паводле іх колькасці здолела дагнаць, а тым больш перагнаць Амерыку і іншы «калектыўны Захад».

Да таго ж, ёсць і пытанні да іх насычаемасці вернікамі. А яшчэ большыя – да маральнага стану апошніх. Хоць для патрыярха Кірыла іхныя вайсковыя злачынствы і непрыхаваны генацыд украінскага народу – гэта «мужество», «самопожертвование» і, відаць, «Божье чудо».
133 views09:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 08:20:32 За няпоўныя два месяцы не стала трох падпісантаў Белавежскіх пагадненняў.

3 траўня памёр былы старшыня Вярхоўнага савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

10 траўня – былы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук.

І вось цяпер, 19 чэрвеня, былы першы віцэ-прэм’ер Расеі Генадзь Бурбуліс.

З шасці падпісантаў застаўся ў жывых толькі былы ўкраінскі прэм’ер Вітольд Фокін. Барыс Ельцын памёр яшчэ ў 2007-м, а Вячаслаў Кебіч – 2020-м.
149 views05:20
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 20:50:35
“У сувязі з просьбай свецкіх уладаў”

Гарадзенскі каталіцкі біскуп Аляксандр Кашкевіч даслаў пробашчам і адміністратарам парафій Гарадзеншчыны, у якім просіць арганізаваць ушанаванне памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны (так – у дакуменце). Робіцца гэта ў “сувязі з просьбай свецкіх уладаў”.

Святарам, перадусім гарадскім – вясковым, як атрымаецца, прапануецца 22 чэрвеня а 12-й адну хвіліну біць у званы, а таксама ў адвольнай форме памаліцца падчас святой Імшы “за ўсе ахвяры той вайны”.

Нагадаем, што Другая сусветная вайна ў свеце, і ў тым ліку ў Беларусі, пачалася не 22 чэрвеня 1941 года, а 1 верасня 1939 года. І менавіта ў верасні 1939 года нямецкія бомбы пачалі падаць на Горадню. Але тыя нюансы рэжымны афіцыёз згадваць не любіць.

#нампішуць
128 viewsedited  17:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 13:55:37 На жаль, пытанне расейскага ўварвання ва Украіну – гэта не столькі пра логіку, палітыку і эканоміку, колькі пра псіхіятрыю і экзарцызм у дачыненні да насельнікаў Крамля.
115 views10:55
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 23:09:06 Сёння адзін таварыш, які нам зусім не таварыш, заявіў, што “каждая белорусская семья должна ориентироваться на то, чтобы иметь как минимум трое детей”.

“Если у нас у каждого будет хотя бы пятеро детей, цветущей будет страна”, - сказаў ён.

А тым часам:

Вольга Залатар, 5 дзяцей - 4 гады зняволення

Таццяна Канеўская, 4 дзяцей - 6 гадоў зняволення

Ганна Сунгурава, 3 дзяцей – 3 гады зняволення

Сяргей і Алена Маўшукі, 3 дзяцей – 6,5 і 6 гадоў зняволення

Юлія і Ігар Лаптановічы, 3 дзяцей – 2,5 і 3 гады зняволення

Так і бачым, як квітнеюць шматдзетныя сем’і і Беларусь. А колькі шматдзетных сем’яў былі вымушаныя пад пагрозай рэпрэсіяў пакінуць краіну?

У сённяшняй Беларусі шматдзетныя сем’і – гэта адна з самых рызыкоўных групаў насельніцтва, бо за любую дазволеную Канстытуцыяй дробязь бацькі могуць апынуцца ў турме, а іхныя дзеці – у лепшым выпадку пад наглядам сваякоў.
95 views20:09
Адкрыць / каментаваць