Get Mystery Box with random crypto!

Сёння адзін таварыш, які нам зусім не таварыш, заявіў, што “ка | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Сёння адзін таварыш, які нам зусім не таварыш, заявіў, што “каждая белорусская семья должна ориентироваться на то, чтобы иметь как минимум трое детей”.

“Если у нас у каждого будет хотя бы пятеро детей, цветущей будет страна”, - сказаў ён.

А тым часам:

Вольга Залатар, 5 дзяцей - 4 гады зняволення

Таццяна Канеўская, 4 дзяцей - 6 гадоў зняволення

Ганна Сунгурава, 3 дзяцей – 3 гады зняволення

Сяргей і Алена Маўшукі, 3 дзяцей – 6,5 і 6 гадоў зняволення

Юлія і Ігар Лаптановічы, 3 дзяцей – 2,5 і 3 гады зняволення

Так і бачым, як квітнеюць шматдзетныя сем’і і Беларусь. А колькі шматдзетных сем’яў былі вымушаныя пад пагрозай рэпрэсіяў пакінуць краіну?

У сённяшняй Беларусі шматдзетныя сем’і – гэта адна з самых рызыкоўных групаў насельніцтва, бо за любую дазволеную Канстытуцыяй дробязь бацькі могуць апынуцца ў турме, а іхныя дзеці – у лепшым выпадку пад наглядам сваякоў.