Get Mystery Box with random crypto!

“У сувязі з просьбай свецкіх уладаў” Гарадзенскі каталіцкі бі | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

“У сувязі з просьбай свецкіх уладаў”

Гарадзенскі каталіцкі біскуп Аляксандр Кашкевіч даслаў пробашчам і адміністратарам парафій Гарадзеншчыны, у якім просіць арганізаваць ушанаванне памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны (так – у дакуменце). Робіцца гэта ў “сувязі з просьбай свецкіх уладаў”.

Святарам, перадусім гарадскім – вясковым, як атрымаецца, прапануецца 22 чэрвеня а 12-й адну хвіліну біць у званы, а таксама ў адвольнай форме памаліцца падчас святой Імшы “за ўсе ахвяры той вайны”.

Нагадаем, што Другая сусветная вайна ў свеце, і ў тым ліку ў Беларусі, пачалася не 22 чэрвеня 1941 года, а 1 верасня 1939 года. І менавіта ў верасні 1939 года нямецкія бомбы пачалі падаць на Горадню. Але тыя нюансы рэжымны афіцыёз згадваць не любіць.

#нампішуць