Get Mystery Box with random crypto!

Каліноўскі крочыць па планеце У той час, як лукашэнкаўскі рэж | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Каліноўскі крочыць па планеце

У той час, як лукашэнкаўскі рэжым на хвалі вынішчэння ўсяго беларускага спрабуе пазбавіцца ад памяці натхняльніка станаўлення беларускай палітычнай нацыі Кастуся Каліноўскага, дух Яські з-пад Вільні ўсё мацней замацоўваецца і ў свядомасці беларусаў.

Ва Украіне пад лозунгам паўстанцаў ваюе Полк Кастуся Каліноўскага, у гонар якога вуліцы ягонага імя з’яўляюцца ва ўкраінскіх гарадах – у Роўне і цяпер, магчыма, у Кіеве.

А ў Бруселі ў праходзіць ужо трэці форум Кастуся Каліноўскага, на якім абмяркоўваецца будучыня і рэчаіснасць Беларусі. Спачатку яго ладзілі ў Кіеве, а цяпер вось перанеслі ў сталіцу Еўразвязу.

Як казаў Сцяпан Бандэра, “нішто не спыніць ідэю, час якой надышоў”.