Get Mystery Box with random crypto!

За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Лагатып тэлеграм-канала rerumnovarum — За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum З
Лагатып тэлеграм-канала rerumnovarum — За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum
Адрас канала: @rerumnovarum
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 500
Апісанне з канала

Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. Napisać nam: @rerumnovbot або rerumnovarumbelarus@protonmail.com

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-07-23 22:06:07 У той час, як украінскія спікеры, напрыклад, Мыхайла Падаляк, называюць Аляксандра Лукашэнку ці не адзіным гарантам таго, што беларускія войскі не ўвойдуць ва Украіну, з беларускага погляду перспектыва выглядае трошкі інакш.

У выпадку адхілення Лукашэнкі ад улады цяпер (адзін з варыянтаў гэтага апісалі “Кукловод и овца”), праблемаў ва Украіне мае стаць менш, а вось у Расеі – больш.

На гэты момант Лукашэнка з’яўляецца ці не адзіным дзейным саюзнікам Расеі падчас вайны. Менавіта ён даваў і дае беларускую тэрыторыю для праходу расейскіх войскаў, абстрэлаў украінскай тэрыторыі з паветра ды стварае напружанасць на мяжы сталым правядзеннем самых разнастайных вучэнняў. Гэта пры тым, што абсалютная большасць насельніцтва краіны, у тым ліку, як кажуць і ладная частка вайскоўцаў, гэтага не падтрымлівае.

Таму адхіленне Лукашэнкі, у тым ліку паводле вышэй згаданага сцэнара, па-першае, прыбірае галоўнага саюзніка РФ у гэтай вайне. Па-другое, з улікам таго, што дыктатура ў Беларусі звышперсаналісцкая, аніякага пераемніка ў яго няма. Ані Качанава, Галоўчанака ці Андрэйчанка і блізка не маюць таго аўтарытэту нават сярод уладнай вертыкалі і сілавікоў, не кажучы ўжо пра рэшту грамадства. Таму ў выпадку рэальнага безуладдзя ў краіне варта чакаць міжвідавой грызні. Адначасова з гэтым з гарантыяй 146% у Беларусі і на яе межах павялічыцца пратэставая актыўнасць, што яшчэ больш будзе дэстабілізаваць рэшткі рэжыму.

Пры гэтым нельга выключаць, што будуць і тыя прадстаўнікі ўладаў, якія захочуць усталяваць кантакты з Захадам і/ці дэмакратычнымі сіламі, будуць зліваць кампрамат на замазаных калегаў дый проста сабатаваць загады пераходнага афіцыйнага кіраўніцтва. Сілавікі, у тым ліку і вайсковыя сілы, тым часам могуць апынуцца ў разгубленасці, як гэта ўжо было на некаторы перыяд у жніўні 2020 года.

Адначасова гэта створыць новыя праблемы для Масквы. Па-першае, у яе ўжо не будзе надзейнага саюзніка, які будзе прыкрываць яе тылы і ствараць напружанасць для Кіева. Па-другое, у Крамля ва ўмовах вайны магчымасці сабраць Расгвардыю і накіраваць яе ў Беларусь будуць слабейшымі, чым у 2020-м, бо без Лукашэнкі для задушэння беларускіх пратэстаў давядзецца засылаць больш людскіх рэсурсаў, якіх і так у Расеі цяпер дэфіцыт. Па-трэцяе, чарговае паўстанне ў Беларусі зноў можа разварушыць пратэсты ў самой РФ, як гэта ўжо было ў 2021-м. А значыць, Расгвардыя спатрэбіцца і дома. Дый ўвядзенне войскаў у Беларусь – гэта адкрыццё якога-ніякога другога фронту ў краіне з 8-9 млн насельніцтва. Такога Крэмль можа і не пацягнуць, як не здолеў Гітлер выратаваць Мусаліні ў красавіку 1945-га.

У Беларусі ж у выніку гэтых падзеяў з пэўнай доляй верагоднасці можа быць дэмантаваны варожы Украіне і краінам Захаду рэжым.
130 views19:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 23:41:25 Усё новыя бульбасрачы з'яўляюцца ледзь не штодня. Каму гэта выгадна - нават нагадваць не будзем.

Але глянем на прычыны. Прычыны ж у тым, што грамадства на гэтым этапе вельмі слаба можа паўплываць на перамены ўнутры Беларусі. Без рэзкай змены на фронце, абвалу Крамля ці рэзкага калапсу эканомікі ўнутрыбеларуская сітуацыя можа марынавацца яшчэ даволі доўга.

Адсюль і фрустрацыя, і крыўды са сваркамі, і спробы перацягнуць коўдру на сябе. І пакуль не прадбачыцца магчымасць зменаў, такіх бульбасрачоў будзе рабіцца ўсё больш і больш. Нават на зусім не актуальныя і даўно забытыя тэмы.

Але... Але! Як толькі ў паветры зноў залунае пах пераменаў - праз унутраныя ці вонкавыя абставіны - усе гэтыя сваркі зноў забудуцца. І зноў на вуліцы ці ў аўтобусе можна будзе размаўляць з цалкам незнаёмым чалавекам так, нібы вы гадоў дзесяць былі лепшымі сябрамі.

Пакуль жа паспрабуйце хаця б лішні раз не накідваць на вентылятар.
129 views20:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 17:36:23 Беларусаў спрабуюць вярнуць на пешаходныя пераходы

Адной з адметнасцяў беларусаў на тле іншых народаў, якая лёгка выдае нас за мяжой, - гэта стаяць на чырвоным святле на пераходзе, нават калі побач і блізка няма аніякай машыны. Усе мясцовыя ідуць, а беларусы ўпэўнена стаяць і чакаюць зялёнага святла.

Аналагічна раней праходзілі і традыцыйныя беларускія акцыі пратэсту, кшталту Дзядоў, Дня Волі ці Чарнобыльскага шляху: калона спынялася на чырвонае святло і чакала зялёнага, каб перайсці дарогу.

І вось 9 жніўня 2020-га, калі беларусы на Стэле (а відаць, што і ў іншых месцах) ламануліся праз дарогу менавіта на чырвонае святло, стала зразумела, што ранейшым наш народ ужо не будзе. Звонку гэта можа падасца нязначным фактам, але на нас гэта тады зрабіла пэўнае ўражанне.

І ці не таму апошнія два гады так актыўна судзяць беларусаў за выхад на праезную частку, каб зноў загнаць нас у стойла чакаць дазволу на зялёнае святло?
75 views14:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 21:22:12
Піша біскуп Юры Касабуцкі ў Facebook:

“Хачу папрасіць усіх неабыякавых людзей аб малітве за каталіцкага Святара, ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна, які знаходзіцца за кратамі.

Гэта Святар (я свядома пішу гэта слова з вялікай літары ў дачыненні да айца Андрэя) паводле Божага Провіду і высакародны Чалавек.

Мы молімся за ўсіх, каму патрэбна Божая дапамога падчас выпрабаванняў, асабліва ў часе пераследу і рэпрэсій.

Наша малітва - гэта сіла і моц, гэта тая "добрая частка", якая не адымецца ў нас (пар. Лк 10, 38-42)”.
97 views18:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 21:33:39 Апошнімі днямі абвастрылася пытанне наконт таго, як зрабіць працу дэмакратычных сілаў больш эфектыўнай і тым самым наблізіць змены ў Беларусі. Але ва ўмовах, калі Беларусь захопленая фашысцкім рэжымам без ідэалогіі, найбольш актыўныя сілы або выціснутыя з краіны або зняволеныя ў вязніцах, а вакол ідзе вайна і нарастае эскалацыя не так і шмат працоўных варыянтаў.

Наколькі моцна дзеянні дэмакратычных сілаў за мяжой змогуць разварушыць сітуацыю ўнутры краіны? Пытанне, хутчэй, рытарычнае.

Ці зможа фармаванне ўраду Ціханоўскай змяніць расклады сілаў? Гэта, безумоўна, пытанне важнае, але перадусім на перспектыву – на час перамоваў і/ці пераходнага перыяду. Яно было надзвычай важным у жніўні-верасні 2020 года, але цяпер ягоная актуальнасць знізілася, хто б ні заняў пасады прэм’ера ды міністраў. Так, безумоўна, гэта можа раззлаваць Лукашэнку і ў чарговы раз падштурхнуць яго на непрадуманыя крокі, якія пагаршаюць ягонае ж становішча. Але наколькі гэта будзе крытычным для рэжыму? Зноў жа пытанне рытарычнае.

І так шмат у чым. Ёсць шмат прапановаў і ідэяў, але пакуль не бачыцца, які яны могуць даць плён. А праз гэта апатыя ды безвыходнасць, агульная млявасць і абыякавасць да жыцця набіраюць абароты, людзі сыходзяць з актыўнасці, закрываюцца ў сваім унутраным свеце і ў сваіх унутраных справах. Аднак жа мы ўпэўненыя, што калі надыдзе час і ў паветры зноў запахне водарам магчымай перамогі, беларусы актывізуюцца зноў. Адзіная праблема, што “пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае” (Мц. 24:36). Гэта можа адбыцца і праз месяц, а можа і праз 10 гадоў.

Што ж тады рабіць у такой сітуацыі? Чувайце (Мц. 24:42, 26:41). Размаўляйце з людзьмі, пішыце, навучайце, дапамагайце – рабіце тое, што дапаможа вам і іншым людзьмі звацца. Чувайце, каб не праспаць, “бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны” (Мц 25:1-13). Чувайце, каб быць гатовымі дарабіць тое, што не атрымалася два гады таму.

А пытанне з прэм’ерствам, вядома, важнае, але ніяк не ключавое.
218 views18:33
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 14:35:51
Як даўно Расея займаецца мэтанакіраванай русіфікацыяй беларускіх земляў? Прынамсі з 1764 года. Вось ліст Кацярыны ІІ да князя Аляксандра Вяземскага. Што цікава, нават праз 110 гадоў пасля акупацыі Масквой Смаленску мясцовыя жыхары працягвалі "глядзець як ваўкі на лес".
174 viewsedited  11:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 14:53:12
Фота з выявамі трох рымскіх папаў, якое яскрава дэманструе, што пры дзейным рэжыме пантыфікам лепш не наведваць Беларусь, бо яны любяць апранацца па схеме БЧБ
255 viewsedited  11:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 21:17:23
Сёння, сярод іншага, прайшлі затрыманні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Менску.

Затрыманыя загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій, кандыдат біялагічных навук Аляксандр Мялешка і імунолаг з 12-гадовым стажам, даследчыца Юлія Жаранкова. Затрымалі, бо яны былі ў кіраўніцтве незалежнага прафсаюза.

Вось пра што думаюць тыя, хто затрымлівае выбітных лекараў, што змагаюцца з дзіцячай (і не толькі) анкалогіяй ды імунадэфіцытам? У іх, у іхных сваякоў ці сяброў няма дзяцей, якіх, барані Божа, у выпадку чаго не будзе каму лекаваць, бо лекары будуць ці то за кратамі, ці то за мяжой? Камусьці настолькі страшна ці так хочацца зорачак, што пляваць на жыцці і здароўе беларускіх дзяцей, у тым ліку, магчыма, сваіх жа?

Якім органам думаюць тыя, хто аддае загады на затрыманні лекараў у краіне, дзе іх і так вельмі востры дэфіцыт? А тыя, хто выконвае такія загады?
159 views18:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 19:34:17 У Беларусі працягваецца знішчэнне надмагільных помнікаў на пахаваннях жаўнераў Арміі Краёвай – складовай часткі Войска Польскага. Вядома мінімум пра сем такіх выпадкаў.

Жаўнеры АК ваявалі супраць нацыстаў у складзе Антыгітлераўскай кааліцыі. Рытарычнае пытанне: як назваць людзей, якія змагаюцца з памяццю пра тых, хто змагаўся супраць нацыстаў?
75 views16:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 20:36:06 Таму профіту ад магчымага візіту Папы Францішка ў Беларусь мы не бачым. Калі папа ўсё ж паедзе ў Беларусь, беларусам, безумоўна, трэба ўсяляк падымаць пытанне вызвалення хаця б часткі палітвязняў, спынення рэпрэсіяў, а таксама правядзення новых выбараў і абароны грамадзянскіх правоў. І вось гэтая грамадзянская кампанія можа стаць хіба адзіным плюсам гэтай магчымай паездкі.
169 viewsedited  17:36
Адкрыць / каментаваць