Get Mystery Box with random crypto!

Беларусаў спрабуюць вярнуць на пешаходныя пераходы Адной з ад | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Беларусаў спрабуюць вярнуць на пешаходныя пераходы

Адной з адметнасцяў беларусаў на тле іншых народаў, якая лёгка выдае нас за мяжой, - гэта стаяць на чырвоным святле на пераходзе, нават калі побач і блізка няма аніякай машыны. Усе мясцовыя ідуць, а беларусы ўпэўнена стаяць і чакаюць зялёнага святла.

Аналагічна раней праходзілі і традыцыйныя беларускія акцыі пратэсту, кшталту Дзядоў, Дня Волі ці Чарнобыльскага шляху: калона спынялася на чырвонае святло і чакала зялёнага, каб перайсці дарогу.

І вось 9 жніўня 2020-га, калі беларусы на Стэле (а відаць, што і ў іншых месцах) ламануліся праз дарогу менавіта на чырвонае святло, стала зразумела, што ранейшым наш народ ужо не будзе. Звонку гэта можа падасца нязначным фактам, але на нас гэта тады зрабіла пэўнае ўражанне.

І ці не таму апошнія два гады так актыўна судзяць беларусаў за выхад на праезную частку, каб зноў загнаць нас у стойла чакаць дазволу на зялёнае святло?