Get Mystery Box with random crypto!

Усё новыя бульбасрачы з'яўляюцца ледзь не штодня. Каму гэта вы | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Усё новыя бульбасрачы з'яўляюцца ледзь не штодня. Каму гэта выгадна - нават нагадваць не будзем.

Але глянем на прычыны. Прычыны ж у тым, што грамадства на гэтым этапе вельмі слаба можа паўплываць на перамены ўнутры Беларусі. Без рэзкай змены на фронце, абвалу Крамля ці рэзкага калапсу эканомікі ўнутрыбеларуская сітуацыя можа марынавацца яшчэ даволі доўга.

Адсюль і фрустрацыя, і крыўды са сваркамі, і спробы перацягнуць коўдру на сябе. І пакуль не прадбачыцца магчымасць зменаў, такіх бульбасрачоў будзе рабіцца ўсё больш і больш. Нават на зусім не актуальныя і даўно забытыя тэмы.

Але... Але! Як толькі ў паветры зноў залунае пах пераменаў - праз унутраныя ці вонкавыя абставіны - усе гэтыя сваркі зноў забудуцца. І зноў на вуліцы ці ў аўтобусе можна будзе размаўляць з цалкам незнаёмым чалавекам так, нібы вы гадоў дзесяць былі лепшымі сябрамі.

Пакуль жа паспрабуйце хаця б лішні раз не накідваць на вентылятар.