Get Mystery Box with random crypto!

Сёння, сярод іншага, прайшлі затрыманні ў Рэспубліканскім наву | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Сёння, сярод іншага, прайшлі затрыманні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Менску.

Затрыманыя загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій, кандыдат біялагічных навук Аляксандр Мялешка і імунолаг з 12-гадовым стажам, даследчыца Юлія Жаранкова. Затрымалі, бо яны былі ў кіраўніцтве незалежнага прафсаюза.

Вось пра што думаюць тыя, хто затрымлівае выбітных лекараў, што змагаюцца з дзіцячай (і не толькі) анкалогіяй ды імунадэфіцытам? У іх, у іхных сваякоў ці сяброў няма дзяцей, якіх, барані Божа, у выпадку чаго не будзе каму лекаваць, бо лекары будуць ці то за кратамі, ці то за мяжой? Камусьці настолькі страшна ці так хочацца зорачак, што пляваць на жыцці і здароўе беларускіх дзяцей, у тым ліку, магчыма, сваіх жа?

Якім органам думаюць тыя, хто аддае загады на затрыманні лекараў у краіне, дзе іх і так вельмі востры дэфіцыт? А тыя, хто выконвае такія загады?