Get Mystery Box with random crypto!

Даводзілася некалькі разоў сустракацца з меркаваннем украінцаў | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Даводзілася некалькі разоў сустракацца з меркаваннем украінцаў, што ў Беларусі ў адрозненні ад Расеі зусім не было антываенных пратэстаў. Мы-та ведаем, што яны былі, але вось да ўкраінцаў гэтая інфа не дайшла.

Але як ацаніць маштабы пратэстаў? Хіба па колькасці затрыманых.

Станам на 9.04.2022 у Беларусі за антываенныя пратэсты былі затрыманыя не менш як 1500 чалавек. Гэта за 1,5 месяцы вайны.

У Расеі станам 25.04.2022 вядома пра затрыманні 15,5 тыс. чалавек. Гэта за 2 месяцы вайны.

Атрымліваецца, што ў Расеі за 2 месяцы вайны затрымалі толькі ў 10 разоў больш, чым у Беларусі за 1,5 месяцы. Пры тым, што насельніцтва Расеі большае ў 16 разоў.

Гэта пры тым, што за апошнія два гады ў Беларусі былі затрыманыя каля 40-50 тыс. чалавек, каля 3-5 тыс. знаходзяцца ў вязніцах па крымінальных справах. Сотні тысяч пакінулі краіну. То бок, палітычнае поле ў Беларусі было проста вынішчанае, але беларусы ўсё адно не спыняюцца.