Get Mystery Box with random crypto!

Камуністычная ўлада працягвае змагацца з мёртвымі У межах “го | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Камуністычная ўлада працягвае змагацца з мёртвымі

У межах “года гістарычнай памяці” рэжым нанёс чарговы ўдар па ёй жа. Усё як у Орўэла. Калі вельмі хочацца, але не атрымліваецца дацягнуцца да жывых, то мёртвыя душой пачынаюцца змагацца з мёртвымі целам.

Так было тры гады таму, калі спадчыннікі НКВД знішчалі крыжы ў Курапатах. Так ёсць і сёння, калі камунафашысты ваююць з антыфашысцкай Арміяй Краёвай.

У каталіцкім рэгіёне знішчылі каталіцкія магілы, проста зраўняўшы іх з зямлёй. Ці заўважаць гэта каталіцкія ўлады, пытанне хутчэй рытарычнае.