Get Mystery Box with random crypto!

Сёння памёр эксцэнтрычны, але мужны Аляксандр Прушынскі. Актыў | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Сёння памёр эксцэнтрычны, але мужны Аляксандр Прушынскі. Актыўны вернік каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ў Менску, хрысціянскі дэмакрат і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі.

Медыі чапляюцца перадусім за ягоныя няўдалыя спробы стаць кандыдатам у прэзідэнты. Ёсць і пытанні да ягонага графскага тытулу.

Але ў любым разе вартыя пашаны паводзіны пана Аляксандра ў 2020-2021 гадах, калі ён у свае 86 гадоў працягваў актыўна ўдзельнічаць у пратэстах, хадзіў на маршы пенсіянераў, быў затрыманы і нават праводзіў з міліцыянтамі тлумачальныя гутаркі.

+ Вечнае спачыванне дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць!