Get Mystery Box with random crypto!

Сяргей Румас вярнуўся ў Беларусь і шукае працу, піша першая га | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Сяргей Румас вярнуўся ў Беларусь і шукае працу, піша першая газета з рысункамі.

У жніўні 2020 года ён, афіцыйна і актыўна падтрымаўшы народны пратэст, мог стаць той саломінкай, якая магла пераламіць горб дыктатурнага вярблюда. Ліберальны прэм'ер, пазбаўлены пасады ўсяго за некалькі месяцаў да выбараў, мог перацягнуць на бок народу як чыноўнікаў, якія гайдаліся, гэтак і ўрады суседніх краінаў, што падтрымлівалі Лукашэнку.

Але ён прамаўчаў. Пасля былі арыштаваныя ягоныя сябры, а сам ён бадзяўся па розных краінах. І ў выніку вярнуўся ў Беларусь, каб шукаць новую працу.

Калі б яму хапіла смеласці два гады таму, праца б сама знайшла яго. Як і важная роля ў гісторыі новай Беларусі. Але ён прамаўчаў. І цяпер змяніць нешта будзе нашмат больш складаней, бо ён быў ані халодным, ані гарачым.