Get Mystery Box with random crypto!

Пост-савок сёлета працягвае каўбасіць і трушчыць. Пратэсты зда | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Пост-савок сёлета працягвае каўбасіць і трушчыць. Пратэсты здарыліся ў Каракалпакстане – мала каму вядомай аўтаномнай рэспубліцы ў складзе Узбекістану. Нечакана на вуліцы выйшлі тысячы людзей з нацыянальнымі сцягамі і патрабаваннямі, супраць якіх адразу ж кінулі спецназ.

Каракапалкстан – гэта 40% тэрыторыі Узбекістану. Праўда, насельніцтва тут малавата – толькі 2 млн чалавек з амаль 36 млн па ўсёй краіне.

Нагода пратэстаў – імкненне цэнтральных уладаў у дадатак да традыцыйнага абнаўлення прэзідэнцкіх тэрмінаў пазбавіць рэспубліку аўтаноміі і права на выхад. Фармальна гэтае рашэнне мае быць прынятае на рэферэндуме, але ўсе мы ведаем, як яны праходзяць у постсавецкіх дэспатыях.

Наўрадці гэтыя пратэсты будуць мець вынік, а Ташкент, хутчэй за ўсё, правядзе свае задумы. Але чарговы спячы постсавецкі вулкан паказаў, што ў любы момант можа прачнуцца і ён.