Get Mystery Box with random crypto!

Пішуць, што прэзідэнт Узбекістану Мірзіёёў паабяцаў не пазбаўл | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Пішуць, што прэзідэнт Узбекістану Мірзіёёў паабяцаў не пазбаўляць аўтаноміі Каракалпакстану. Калі гэта сапраўды будзе так, то радыя памыліцца ў ацэнках перспектываў народнай рэвалюцыі. Відаць, для Ташкенту новы ІТ-хаб, у які масава пераязджаюць айцішнікі з падсанкцыйных Беларусі і Расеі, важнейшы за цьмяныя перспектывы цэнтралізацыі краіны.

Тым не менш, задушэнне пратэстаў яшчэ працягваецца, у рэгіёне на месяц уведзенае надзвычайнае становішча, інтэрнэт і сродкі сувязі працуюць, мякка кажучы, з перабоямі. І што скажа пра правы рэгіёну Мірзіёеў, калі паўстанне атрымаецца задушыць, - пытанне адкрытае.