Get Mystery Box with random crypto!

'Дзень незалежнасці' Сёння ў Беларусі рэжымам адзначаецца Дзе | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

"Дзень незалежнасці"

Сёння ў Беларусі рэжымам адзначаецца Дзень незалежнасці. Даволі эфемернае свята - з якога боку ні паглядзі.

Па-першае, незалежнасці той кот наплакаў. Ні эканамічнай, ні ўнутры- і ні вонкавапалітычнай. Паўсюль адзін рускі свет: на тб, у эканоміцы, у міліцыі, арміі, "парламенце" - па ўсёй вертыкалі.

Па-другое, і сама дата святкаванняў да незалежнасці не мае дачынення. Як дзень гораду для Менску ў гонар вызвалення яго ад маскавітаў у 1660 годзе і ад нацыстаў у 1944-м, свята цалкам нармальнае. Але незалежнасць краіны ўсё ж вызначаецца датай, калі яна абвяшчае ці атрымлівае сваю незалежнасць.

Таму ў новай Беларусі такімі датамі маюць быць 25 сакавіка як дзень абвяшчэння незалежнасці і 27 ліпеня ці 25 жніўня, калі тая незалежнасць была адноўленая. Ну й дата, калі нарэшце будзе зрынутая дыктатура. То бок, тры дні, бо незалежнасці мала не бывае