Get Mystery Box with random crypto!

Напачатку траўня Папа Францішак заявіў, што пачатак Крамлём ва | За нашу і вашу свабоду / Rerum Novarum

Напачатку траўня Папа Францішак заявіў, што пачатак Крамлём вайны ва Украіне мог быць выкліканы "брэхам НАТО ля дзвераў Расеі".

Стандартны прыём расейскай прапаганды апраўдання сваіх учынкаў у стылі “яны першыя пачалі” і “калі б не мы, то тут былі жаўнеры НАТО”. На яго вельмі добра вядуцца заходнія левыя інтэлектуалы, якія прызвычаіліся змагацца з заходнім імперыялізмам і заплюшчваць вочы на ўчынкі ўсходніх краінаў. На жаль, сённяшні пантыфік часта дэманаструе, што належыць да гэтага лагеру.

Але вось учора стала вядома, што НАТО вырашыла прыняць у свой склад Фінляныдыю і Швецыю. Фінляндыю, якая нашмат бліжэй да расейскіх цэнтраў за Украіну. Фінляндыю, ад мяжы якой да паўночнай сталіцы РФ - Санкт-Пецярбурга - 150 кіламетраў. Фінляндыю, на якую ў 1939 годзе напаў СССР, каб адсунуць гэтую мяжу.

І што Расея? А нічога. «У нас нет таких проблем со Швецией и Финляндией, которые, к сожалению, есть с Украиной. У нас нет ни территориальных вопросов и споров, у нас нет ничего, что нас могло бы беспокоить с точки зрения членства Финляндии или Швеции в НАТО. Ну, хочется им — пожалуйста», — кажа Пуцін.

І што атрымліваецца, “брэх НАТО” не такі моцны на поўначы, як на поўдні? Там нейкае іншае НАТО? Ці там іншыя “дзверы Расеі”, на якія пляваць? Пры тым, што Украіну ніхто і не збіраўся браць у тое НАТО, апроч як у хворых фантазіях крамлёўскай прапаганды.

Учора таксама была ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. І з гэтай нагоды хацелася б папрасіць, каб апостал Пятро ўсё ж дапамог свайму пераемніку разгледзець рэальныя прычыны вайны і займаць больш канкрэтную пазіцыю адносна агрэсараў і дыктатараў.