Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-08-03 20:56:52
У Мінску затрымалі дырэктара турфірмы "Виаполь" Галіну Патаеву

Да затрымання Патаевай, па ўсёй бачнасці, мае дачыненне праўладная актывістка-ябацька з Гродна Вольга Бондарава.

Раніцай 3 жніўня Бондарава ў сваім тэлеграм-канале пачала атаку на Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый, назваўшы яго «бчбшным кублам», і ўзгадала зварот экскурсаводаў і працаўнікоў турызму з асуджэннем гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, якое было размешчана на сайце РСТА 25 жніўня 2020 года.

Затым Бондарава перайшла асабіста на Галіну Патаеву. Яна апублікавала мноства скрыншотаў яе асабістай старонкі ў Facebook і звярнулася да супрацоўнікаў ГУБАЗіК і пракуратуры з просьбай расследаваць дзейнасць Патаевай і работнікаў "Виаполя" і даць ім прававую ацэнку. «З гэтым трэба канчаць», - напісала праўладная актывістка ў 11:15.

Праз шэсць гадзін з'явілася паведамленне аб затрыманні Галіны Патаевай і "пакаяльнае" відэа з ёй.
264 viewsedited  17:56
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 20:47:00
З Юрыя Грыгера знялі абвінавачванні і адпусцілі ў залі суда

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гродна разглядзелі справу 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера. Яго абвінавачвалі паводле арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які мужчына напісаў у 2020 годзе.

Суддзя Руслан Гурын зняў з яго ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў залі суда, паведамляюць праваабаронцы.
289 views17:47
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 20:40:00
Як Еўропа эканоміць у адсутнасць расійскага газу

Санкцыі ЕС супраць Расіі пасля яе нападу на Украіну ўзмацняюцца, Расія ж у адказ спрабуе шантажаваць Еўропу газам. Агенцтва «Associated Press» расказвае, на чым даводзіцца эканоміць еўрапейцам, пакуль іх эканоміка адаптуецца да новых умоў.
Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
302 views17:40
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 20:33:09
Хроніка палітычнага пераследу 3 жніўня ў Беларусі:

На фестывалі Viva Braslav сілавікі затрымалі Міхаіла Тарлоўскага за «экстрэмісцкія» татуіроўкі — сярод іх сімвал анархізму (літара «А»), «АСАВ», герб «Пагоня», БЧБ-сцяг, «1918 БНР».

Супрацоўнікі ГУБАЗ і байцы АМАП затрымалі Дзяніса Ваўчка па падазрэнні ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння.

Віцебскі прадпрымальнік Барыс Элькін вярнуўся з Польшы і быў затрыманы. Падставаў для затрымання, могуць быць менавіта фотаздымкі з беларускай нацыянальнай сімволікай у сацыяльных сетках.

У Магілёве затрыманы работнік «Магілёўліфтмаша» Сяргей Балашэнка за распаўсюджванне матэрыялаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Жыхара Віцебска Паўла Нікіценка асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса да 4,5 гадоў калоніі узмоцненага рэжыму.

«Зачыстка» прайшла ў Пінску — вядома пра як мінімум 5 затрыманых, сярод якіх тыя каго раней ужо неаднаразова затрымлівалі: Алесь Рамановіч ды Дзяніс Сядых.
312 views17:33
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 20:08:42
Што пачытаць? Сабралі для вас аўтарскія матэрыялы «Новы Час», якія вы маглі прапусціць:

Чан Кайшы — бацька тайванскай дзяржавы

Пяць аргумэнтаў на карысьць клясычнага правапісу. Меркаваньне

«Гучаць сваім непаўторным рытмам сэрца». Сёння дзень народзінаў палітзняволенай музыкі Надзеі Калач

Не баіцца старасьці, сьмерці, вайны, аберагае нацыю. Сусьветна невядомая пісьменьніца Ліна Кастэнка

«Калі ўсе прымаюць хлусню, яна пасяляецца ў гісторыі і становіцца праўдай»

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @novychas_bot

#чытаць
337 views17:08
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 19:56:55
СК завёў крымінальную справу на топ-менеджараў «Газпрам трансгаз Беларусь»

Начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Уладзімір Шышко на сённяшнім брыфінгу ў «Доме прэсы» расказаў, што шэраг кіраўнікоў беларускага аддзялення «Газмпрама» знаходзяцца пад следствам за хабар.
Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
383 views16:56
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 17:12:10
ІТ застаецца «драйверам росту эканомікі», але ёсць нюансы

На фоне глыбокіх праблем у большасці галін эканомікі, IT-сфера ўсё яшчэ выглядае адносна ціхай гаванню. Але ці доўга гэтая галіна будзе заставацца «на хвалі»?

Галіна IT расце (+7,1% за першае паўгоддзе 2022 года да аналагічнага перыяду мінулага года), падаткі плацяцца (435 млн толькі ад рэзідэнтаў ПВТ за студзень-чэрвень бягучага года), а Зыбіцкая па вечарах не пустая. Але калі прыгледзецца ў статыстыку дэталёва, бачна, што ўсё далёка не бясхмарна.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/ekanomika/it-zastaecca-drajveram-rostu-ekanomiki-ale-josc
733 views14:12
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 17:01:44
Байцу ММА Уладзіславу Навіцкаму прысудзілі тры гады «хіміі» за ўдзел у пратэстах

Палітвязня абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Марына Фёдарава, па інфармацыі праваабаронцаў.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/hramadstva/bajcu-mma-uladzislavu-navickamu-prysudzili-try-had
733 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 15:14:44
Чаму бураты праявілі такую неверагодную жорсткасць ва Украіне?

Расія пайшла на зверствы ва Украіне, перш за ўсё, праз адпраўку ў краіну вайскоўцаў з Бураціі, што вядомыя сваёй жорсткасцю.

Пра гэта распавёў кіраўнік Дэпартамента патрульнай паліцыі Украіны Яўген Жукаў (пазыўны "Маршал").

Жукаў лічыць, што да неверагоднай жорсткасці расійскіх вайскоўцаў, што паходзяць з дэпрэсіўных раёнаў імперыі, спрычынілася таксама і класавая нянавісць: "У іх прыбіральня ў 300 метрах у полі стаіць. Яны ніколі не бачылі, што так можна жыць".

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/zamezza/czamu-buraty-prajavili-takuju-neverahodnuju-zorstk
816 viewsedited  12:14
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 14:39:31
Эскалацыя ў Косава. Cui prodest? — Каму гэта выгадна?

Па усіх прыкметах, запахла вайной. Прычым, на думку расійскіх СМІ, гэта не імправізацыя на месцы. Рупары Крамля паспяшылі абвясціць, што, маўляў, ход з пашпартамі і нумарнымі знакамі першапачаткова задуманы як правакацыя, прычым не рэгіянальнага маштабу.

Не выключаюць таксама, што нехта спрабуе вырашыць балканскі кейс, пакуль Расія ваюе ва Украіне і не можа асабліва дапамагчы сербам.

Зрэшты, паводле ўсё тых жа расійскіх медыя, галоўная мэта «правакатараў» - расцягнуць сілы Расіі. Відавочна, што саюзніцкія абавязацельствы перад Бялградам прымусяць Крэмль выступіць на баку сербаў, аслабляючы тым самым патэнцыял сваёй групоўкі ва Украіне.

Аднак шэраг дэталяў ставяць агучаную вышэй версію пад сумнеў.

Чытайце тут (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/zamezza/eskalacyja-u-kosava-cui-prodest-kamu-heta-vyha
825 viewsedited  11:39
Адкрыць / каментаваць