Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-08-01 14:11:47
Мікалай Аўтуховіч зноў не прысутнічае на судовым паседжанні.

Ён трымае сухую галадоўку ўжо 22 дні!

У якім Мікалай зараз стане — невядома.
813 viewsedited  11:11
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 13:30:13
Памятаеце жудасную гісторыю пра тое, як былы кіраўнік ГУБАЗіКа Андрэй Паршын стрэліў у падлетка ў ЖК «Каскад»?

На відэа прапагандысцкага выдання бацькі хлопца выбачыліся перад Паршыным і назвалі яго дзеянні (стрэл у нагу сына) «правільнай рэакцыяй».

Размова з бацькамі «аднаго з хуліганаў, якія даставілі дыскамфорт жыхарам «Каскада» (так пішуць журналісты пад відэа) з’явілася на канале «Мінскай праўды».

Бацькі падлетка кажуць, што «цалкам разумеюць» Паршына:

«Зрабіў заўвагу, адрэагавалі неадэкватна дзеці. Ясна, што ён адрэагаваў. І правільна адрэагаваў. Наша сям’я яму прыносіць, ужо прынесла, прабачэнні. Я лічу, што мой сын сапраўды вінаваты ў гэтай сітуацыі».
858 viewsedited  10:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 13:09:37
Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын перанёс інфекцыю ў СІЗА

Абвінавачаны ў «здрадзе дзяржаве» журналіст «Новага Часу» Дзяніс Івашын утрымліваецца ў гродзенскай турме №1. У выніку жудаснай антысанітарыі палітвязень падхапіў там невядомую інфекцыю. 

«
Ва ўмовах антысанітарыі, на якую, відаць, цалкам наплявала адміністрацыя гарадзенскай вязьніцы, па турме ходзіць нейкая чарговая інфэкцыя. Адно з двух: або нехта халатна ставіцца да сваіх абавязкаў, або падобную сытуацыю ствараюць штучна паводле загаду ці жаданьня пэўных асобаў. І я, калі шчыра, ня ведаю, які з тых двух варыянтаў горшы».

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/hramadstva/palitznjavoleny-zurnalist-dzjanis-ivaszyn-peranjos
836 views10:09
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 10:54:32
У Багдад уначы ўвялі войскі. некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі збеглі з Ірака.

Прычына — пратэсты. Раней дэманстранты ўжо захоплівалі будынак парламента, а на выходных выйшлі на вуліцы ў чарговы раз.

Палітычны крызіс у Іраку пачаўся пасля кастрычніцкіх выбараў у парламент. Дэманстранты выступаюць супраць вылучэння на пасаду прэм'ера Мухамеда ас-Судані, якога лічаць стаўленікам Ірана.
133 views07:54
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 09:05:00
Філосафка Вольга Шпарага: Пасля Халакосту немагчыма гаварыць «нас гэта не датычыцца»
Крысціна Бандурына

З’яднанае 2020 годам беларускае грамадства зараз, пасля некалькіх гадоў рэпрэсій і ў сітуацыі блізкай вайны, перажывае не самыя лепшыя часы. Беларусы ў чарговы раз падзяліліся, і падзел гэты цяпер не толькі метафарычны: нас падзяляюць кіламетры дарог іншых краін, досвед эміграцыі і выжыванне ва ўмовах тэрору. Пра ўсё гэта і шмат пра што яшчэ мы пагаварылі з Вольгай Шпарагай.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
459 views06:05
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 09:00:04
Добрай раніцы!

Дзмітрый Дзмітрыеў

Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN

Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм:

Telegram - t.me/novychas (@novychas_bot)
Twitter: https://twitter.com/novychas
Facebook - facebook.com/novychas
Вконтакте - vk.com/novy_cas
Одноклассники - https://m.ok.ru/novychas
Instagram - instagram.com/novychas
TikTok - https://vm.tiktok.com/ZM8sSTLs7/

Гэта бяспечна: ні наш сайт, ні нашы акаўнты не прызнаны экстрэмісцкімі.
460 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 21:58:20
На мяжы Сербіі і Косава наспявае ўзброены канфлікт

Людзі будуюць барыкады, паведамляецца пра страляніну і паветраную трывогу. Армія Сербіі прыведзеная ў павышаную баявую гатоўнасць, спецназ Косава перакрыў мяжу. Што прама зараз адбываецца, чытайце тут
647 views18:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 20:30:01
У Тбілісі прайшла нядзельная акцыя салідарнасці.
643 views17:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 21:00:04Што адбылося 28 ліпеня:

Сёння расійскія войскі зноў запусцілі ракеты па Украіне з тэрыторыі Беларусі.

Пастара з Гомеля царквы "Новая жизнь" Дзмітрыя Падлобка будуць судзіць па артыкуле 24.23 КаАП за здзейсненае без дазволу таемства воднага хрышчэння пад адкрытым небам.

17-гадовага аўтара «Прессбол» затрымалі за негатыўныя каментары пра расійцаў.

КДБ абнавіў спіс тэрарыстаў, у яго патрапілі яшчэ два чалавекі: Станіслаў Кузміцкі і экс-пракурор Яўген Бабак.

За рэпост, зроблены ў 2018 годзе аштрафавалі жыхарку Наваполацку.

Спецдакладчык ААН: Мігранты дэ-факта ўтрымліваліся пад вартай у ТЛЦ Бругзі.

Мікалай Аўтуховіч, які 18 дзён трымае “сухую галадоўку”, адсутнічаў сёння на судовым паседжанні. Адвакатка не здолела даведацца пра стан здароўя вязня.

Сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Баранавіч Тамару Патоцкую выклікалі ў міліцыю і затрымалі.

Германія адмовіла ў прытулку беларусу Станіславу Цыбінскаму, які дапамагаў асуджаным і якога ў жніўні 2020 года збіваў АМАП.

Youtube выдаліў канал лукашэнкаўскага прапагандыста Азаронка.

У Беларусі затрыманы «злодзей у законе» Аляксандр Кушнераў («Саша Кушнер»).
438 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 20:50:05
Пераслед АГП. Супраць яшчэ аднаго сябра партыі распачалі крымінальную справу

Праваабаронцам стала вядома, што пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў 29-гадовы сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Артур Смалякоў.
Яму інкрымінаваны арт 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
452 views17:50
Адкрыць / каментаваць