Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-07-28 10:28:34
Віцебск. У краме «Арбіта» па вул. Чкалава 39 корп. 2, прадаўшчыца не можа справіцца з патопам, які пачаўся падчас дажджу. Беспаспяхова спрабуе вёдрамі сабраць ваду.
656 views07:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:57:00
«Не дадуць спакойна адседзець тэрмін»: Маці Ягора Дуднікава просіць РФ забраць сына з беларускай турмы

Маці палітвязня з расійскім грамадзянствам Ягора Дуднікава спадзяецца на дапамогу ўладаў РФ, каб перавесці сына ў беларускай турмы ў расійскую. Юлія Дуднікава просіць Мінюст скарыстацца дамовай з Беларуссю, каб перадаць асуджанага сына ў родную краіну для далейшага адбывання пакарання.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
674 views06:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:44:20
Пастара з Гомеля царквы "Новая жизнь" Дзмітрыя Падлобка будуць судзіць па артыкуле 24.23 КаАП аб «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» за здзейсненае без дазволу таемства воднага хрышчэння пад адкрытым небам.

Сёння Дзмітрыя выклікаюць ў міліцыю, каб скласці на яго адміністрацыйны пратакол, паведамляе "Новая жизнь Минск".
677 views06:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:19:07
Расійскія войскі запусцілі ракеты па Украіне з тэрыторыі Беларусі

Пра гэта паведамляе аператыўнае камандаванне "Поўнач" УСУ.

Вядома пра падзенне дзевяці ракет у Чарнігаўскай вобласці. Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, яны ўпалі ў лясны масіў у Ганчароўскай тэрытарыяльнай грамаде. Таксама паведамляецца, што спрацавала ўкраінская сістэма СПА. Інфармацыя аб ахвярах пакуль не паведамляецца.

Паводле інфармацыі беларускіх крыніц, гаворка ідзе пра 25 ракет, якія былі выпушчаныя з аэрадрома пад Гомелем.
679 views06:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:06:00
«Палічылі заканчэнне тэрміну, вызваляць павінны будуць аж 1 лютага 2038 года»

Сястра палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага распавяла пра першыя месяцы брата ў калоніі.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
660 viewsedited  06:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:00:05
Добрай раніцы!

Дзмітрый Дзмітрыеў

Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN

Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм:

Telegram - t.me/novychas (@novychas_bot)
Twitter: https://twitter.com/novychas
Facebook - facebook.com/novychas
Вконтакте - vk.com/novy_cas
Одноклассники - https://m.ok.ru/novychas
Instagram - instagram.com/novychas
TikTok - https://vm.tiktok.com/ZM8sSTLs7/

Гэта бяспечна: ні наш сайт, ні нашы акаўнты не прызнаны экстрэмісцкімі.
669 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 21:55:19
Сёння ў грузінскім Батумі адзначылі Дзень незалежнасці Беларусі. Арганізатары заклікалі аб'яднаць высілкі і выйсці на супольную беларускую акцыю 27 ліпеня "пад нашым нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам, у наш Дзень Незалежнасці". Падрабязнасці і больш фота тут
866 views18:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 21:00:04
Што адбылося 27 ліпеня:

На волю выйшлі фігуранты па справе "пудзілаў-рэек" Сяргей Красоўскі і Вольга Сыроватка.

Затрыманы лідар АГП Мікалай Казлоў і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева.

Пчаляра-паэта Міколу Папеку перавялі з «хіміі» ў калонію.

Пайшла з жыцця культурніцкая актывістка з Горадні Вера Кунцэвіч.

Служба бяспекі Украіны ў Ровенскай вобласці затрымала беларускага шпіёна.

Turkish Airlines не будзе лётаць са Стамбула ў Мінск да 30 верасня.

У Дар’і і Ігара Лосікаў арыштавалі маёмасьць.

У Гродне затрымалі ўладальніка гасцініцы для жывёлаў Паўла Свірбутовіча.

Аляксею Парэцкаму, які унесены ў «тэрарыстычны спіс» КДБ, далі 3 гады калоніі.
571 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 20:12:42
Імпартазмяшчэнне ў дзеянні: замест замежных інвестыцый пусцяць дзяржаўныя грошы

Фінансаванне беларускай дзяржінвестпраграмы ўказам Лукашэнкі павялічана больш чым на 50%. На яе выкананне сёлета пойдзе каля 357 млн. рублёў, а ўсяго беларускім чыноўнікам патрэбна каля 1 млрд. рублёў.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
583 views17:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 16:43:43
Глядзіце, хто сышоў! Хто закрывае і адкрывае бізнес у Беларусі

Прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка заявіў аб росце, насуперак санкцыям, прамых замежных інвестыцый. Па яго словах, у I квартале прамыя замежныя інвестыцыі выраслі на 18%, а на чыстай аснове — на 45%. Але…

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
4 views13:43
Адкрыць / каментаваць