Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-07-26 18:13:42
Аўтуховіч падаў ад слабасці і прасіў выклікаць хуткую. Суддзя: «Вам проста трэба паесці»

Мікалай Аўтуховіч настолькі знясілеў, што прасіў медыцынскай дапамогі проста на пасяджэнні. За гэта яго выдалілі з клеткі і спынілі працэс.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
178 views15:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 17:48:55
Жыхара Баранавічаў, у якога дзіця-інвалід і жонка з анкахваробай, асудзілі да «хатняй хіміі» за «здзек са сцяга»

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе Віталя Галавача, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па арт. 370 «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Мікалай Кміта, паведамляюць праваабаронцы.
Падрабязнасцяў з залы суда практычна няма, але ад вартых даверу крыніц праваабаронцам стала вядома, што да крымінальнай адказнасці Галавача прыцягнулі за тое, што ён нібыта сфатаграфаваўся з чырвона-зялёным сцягам на фоне нацысцкай свастыкі і вывесіў гэты фотаздымак ў сацыяльныя сеткі.
Таксама вядома, што дома ў Віталя дзіця з інваліднасцю і жонка з анказахворваннем.
247 views14:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 17:42:24
Расслледаванне: Як учарашняя студэнтка Акадэміі мастацтваў стала спадарожніцай Віктара Шэймана

На працягу 8 гадоў Віктар Шэйман не толькі быў кіраўніком справамі прэзідэнта, але таксама меў іншыя бізнес-праекты. Шматгадоваму паплечніку Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым дапамагала загадкавая Ганна Пушкарова. Беларускаму расследавацкаму цэнтру ўдалося даведацца далікатныя падрабязнасці з жыцця тандэма Шэйман — Пушкарова.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
273 views14:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 17:34:31
273 views14:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 16:37:54
398 views13:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 16:15:38
«Не тое прачыталі?" Палітзняволены Леанід Судаленка не паверыў, што ва Украіне ідзе вайна

Сваякі гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі гавораць, што здароўе палітвязня ў норме. А вось з карэспандэнцыямі бяда, піша «Штодзень».

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
431 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 16:07:08
Беларус збег ад «хіміі», стварыў прыкладанне і прыцягнуў паўмільёна долараў інвестыцый

Андрэй Пазняк быў вымушаны пакінуць Беларусь у 2020 годзе. Яго затрымалі 11 жніўня, а пасля асудзілі на 3 гады «хіміі» па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У тым жа годзе ён з'ехаў з Беларусі ва Украіну, а за некалькі месяцаў да пачатку вайны пераехаў у Польшчу.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
498 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 16:01:13
У Латвіі беларуса абвінавачваюць у шпіянажы

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі звярнулася ў пракуратуру з хадайніцтвам аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці грамадзяніна Беларусі. Яму прад'яўляецца абвінавачанне ў шпіянажы. Ён паспеў атрымаць інфармацыю як мінімум па 17 аб'ектах.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
469 views13:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 15:41:00
На 16 дзень сухой галадоўкі Мікалай Аўтуховіч упаў ад слабасці

Але турэмны доктар заявіў, што стан падсуднага дазваляе яму ўдзельнічаць у судовых пасяджэннях, напісала ў Фэйсбуку яго дачка.

«Сёння адвакатка зноў заявіла хадайніцтва на агляд бацькі знешнімі лекарамі, якое, натуральна было адхіленае. Аналіз крыві, які бралі ў мінулы чацвер, 21.07, нібыта яшчэ не гатовы. Таксама яго не ўзважваюць для кантролю», — адзначыла яна.
«Тата (пакуль яго вялі на суд) упаў ад слабасці і стукнуўся аб кайданкі», — напісала яна.
«Тата прасіў перадаць, што ён рэальна нічога не есць і не п’е (а то некаторыя… у здзіўленні, як гэта ён яшчэ жывы). На заўтра ў судзе перапынак, пасяджэнне працягнецца ў чацвер», зазначыла яна ў допісе.
Мікалай Аўтуховіч патрабуе сваім галадаваннем толькі аднаго — каб яму пачалі перадаваць лісты ад сваякоў і іншых людзей. Нядаўна абарвалася ліставанне нават са старой маці.

Падтрымайце Мікалая: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу
489 viewsedited  12:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 09:11:50
Хто хоча кватэру Латушкі?

Тэкст: Іван Кірылаў

Рэжым Лукашэнкі збіраецца судзіць палітычных уцякачоў завочна. Адпаведны закон ужо зацверджаны, можна чакаць, што неўзабаве гэты канвеер запрацуе.

У якім кірунку — вядома. «Здраднікам», «тэрарыстам» ды «экстрэмістам» будуць выносіць жорсткія прысуды і, сярод іншага, пазбаўляць маёмасці.

Наконт апошняга ёсць адна цікавая падрабязнасць, якую рэпрэсіўная машына, магчыма, не ўлічыла.

Чытайце тут (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/palityka/hto-hocza-kvateru-latuszki
874 viewsedited  06:11
Адкрыць / каментаваць