Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2022-07-16 20:30:03
Што адбылося 16 ліпеня:

Палітзняволенага дэсантніка Руслана Акостку асудзілі ў калоніі па новай справе (арт. 411 КК РБ).

Актывіста Андрэя Галавырыну з Наваполацка перазатрымалі трэці раз.

Ябацькі раз'юшыліся і не хочуць, каб бібліятэцы ў Астраўцы надалі імя Адама Мальдзіса.

У Мінску вынеслі яшчэ два прысуды за падзеі 2020-га года.
809 views17:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 12:25:36 ​Беларускія НПЗ скарацілі перапрацоўку на 50%. Далей будзе горш

Чаму бензін у Беларусі працягвае даражаць? Што цяпер з беларускай нафтаперапрацоўкай?

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
983 views09:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 22:52:00
ААН забараніў Расіі выдаваць актывістку Яну Пінчук, якой пагражае ў Беларусі 20 гадоў зняволення

Яна Пінчук — 25-гадовая грамадзянка Беларусі, якую расійскія праваахоўнікі хочуць выдаць на радзіму, дзе ёй пагражае да 20 гадоў калоніі за адміністраванне «экстрэмісцкага» тэлеграм-чата «Віцебск 97%», паведамляюць праваабаронцы.
Заўтра, 13 ліпеня, у Другім апеляцыйным судзе ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца апошні суд па выдачы Яны Пінчук у Беларусь.
Камітэт па правах чалавека ААН знайшоў абгрунтаванымі рызыкі непапраўнай шкоды ў выпадку экстрадыцыі і папрасіў Урад Расіі ўстрымацца ад выдачы Яны, каб даць ёй доступ да ўнутраных працэдур прадастаўлення прытулку; забяспечыць яе неадкладны доступ да прадметаў першай неабходнасці; і забяспечыць абарону яе жыцця, фізічнай і псіхічнай недатыкальнасці, пакуль яе справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта.
883 views19:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 01:47:08
NASA апублікавала самы глыбокі інфрачырвоны здымак Сусвету з тэлескопа Джэймс Уэб. На здымку можна заўважыць аддаленыя ўчасткі Сусвету.

Выява тэставая, яна зроблена датчыкам дакладнага навядзення і складзена з 72 экспазіцый, знятых за 32 гадзіны.

Больш фота абяцаюць паказаць ужо 12 ліпеня.
333 views22:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 21:27:39
Што адбылося 8 ліпеня:

З 9 ліпеня Польшча спрашчае атрыманне дазволу на часовае пражыванне беларусаў з гуманітарнай візай

У Японіі стралялі ў Сіндза Абэ. Экс-прэм'ер памёр у шпіталі

Цэслер зладзіў выставу сваіх прац у цэнтры Вільні

Дзяніс Дудзінскі зноў едзе ў Кіеў: Я не журналіст. Але ёсць людзі, якія мне давяраюць

Армія Расіі паліць палі са збожжам ва Украіне

Палітвязень: «Я рэальна стомлены, і мне не важна, ці даможамся мы праўды, ці не»

Зяленскі: да канца года Украіна зможа прымусіць Расію пачаць перамовы

Знішчана чарговае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай — гэта ўжо трэці падобны інцыдэнт за тыдзень.

Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў магілёўскую калонію.
619 views18:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 20:47:44
Актывіста Паўла Вінаградава амаль адразу пасля этапу ў калонію змясцілі ў ШІЗА тэрмінам на 5 сутак.

У штрафным ізалятары вязняў утрымліваюць без пасцельнай бялізны і штодзённага шпацыру.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
631 viewsedited  17:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 20:11:42
Беларусы набылі валюты больш, чым прадалі — упершыню за апошні год

У чэрвені фізічныя асобы купілі $825,6 млн у эквіваленце, а прадалі — $784,3 млн. У выніку аб'ём чыстай куплі валюты склаў $41,3 млн.

Дэталі (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
667 views17:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 19:48:45
Зяленскі: да канца года Украіна зможа прымусіць Расію пачаць перамовы

"Калі наша дзяржава будзе аб'яднанай, такой, як цяпер, калі магутная зброя будзе прыбываць ад нашых партнёраў нам своечасова, і калі поспех і Бог будуць на нашым баку, — мы зможам многае зрабіць да канца гэтага года", — лічыць Зяленскі.

Паводле яго слоў, зброя, якую Украіна атрымала ад заходніх партнёраў, ужо прыносіць плён па ўсёй лініі фронту. За кароткі перыяд УСУ нанеслі адчувальныя ўдары па сістэме забеспячэння расійскай арміі і парушылі яе лагістыку.

Чытайце (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
633 viewsedited  16:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 19:43:11
Неўраджайны год. Знік «Макдоналдс» — знікла і бульба-фры

У некаторых рэстаранах сеткі «Вкусно и точка», які замяніў у Расіі «Макдоналдс», не будзе бульбы-фры, паведамілі ў прэс-службе кампаніі. Частка ўстаноў сеткі хуткага харчавання таксама прыбярэ з меню бульбу па-вясковаму.

«Гэта звязана з тым, што 2021 год у Расіі стаў неўраджайным для гатунку бульбы, які выкарыстоўваецца для вытворчасці бульбы-фры ў прадпрыемствах сеткі.

Акрамя таго, стаў немагчымы імпарт з рынкаў, якія маглі б стаць часовымі пастаўшчыкамі бульбы для прадпрыемстваў у Расіі», — заявілі прадстаўнікі сеткі.

Чытайце падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
614 viewsedited  16:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 19:02:22
Алесь-Францішак Мышкевіч: «Уся беларуская культура цяпер не ў Беларусі, але пры гэтым яна максімальна беларусізавалася»

Саліст гурта The Superbulls Алесь-Францішак Мышкевіч, як і вельмі многія беларускія творцы, вымушаны быў з’ехаць з Беларусі. Нядаўна гурт зладзіў свой першы канцэрт у Варшаве.

Пра ўражанні ад канцэрту, адаптацыю за мяжой і пачуццё настальгіі, пра распальванне варажнечы паміж украінцамі і беларусамі і пра тое, што нам усім з гэтым рабіць:

Чытайце тут (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
638 views16:02
Адкрыць / каментаваць