Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-08-31 17:02:19
ЕС не ўзгадніў забарону на выдачу віз расійцам, але прыпыніць пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме

Пра гэта па выніках нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў у Празе заявіў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта.

Пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме з Расіяй было заключана ў 2007 годзе. Яно дазваляла грамадзянам Расіі атрымліваць візы прасцей і хутчэй, а таксама зніжала візавы збор да 35 еўра.

Па словах Сіярта, супраць забароны на выдачу віз расійцам выступілі Венгрыя і яшчэ некалькі краін.

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/zamezza/es-ne-uzhadniu-zabaronu-na-vydaczu-viz-rasijcam-a
671 views14:02
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 14:30:40
Сілавікі пайшлі па Гродна? Затрыманыя Юлія Юргілевіч і Павел Мажэйка

У Гродне затрымалі адвакатку з 18-гадовым стажам Юлію Юргілевіч. У яе дома прайшоў ператрус.

Юргілевіч абараняла Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара. У лютым гэтага года яе выключылі са складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства», паведамляе тэлеграм-канал «Пагоня».

Пазней з’явіліся звесткі, што там жа, у Гродна, затрыманы Павел Мажэйка, былы дырэктар ліквідаванага па рашэнні суда «Цэнтра гарадскога жыцця».
Прычыны затрымання Мажэйкі невядомыя.

Дэталі (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/hramadstva/silaviki-pajszli-pa-hrodna-zatrymanyja-julija-jur
784 viewsedited  11:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 13:57:15
Аляксандр Азараў: Генпракурор Швед піярыцца на нашых імёнах

Па заяве генеральнага пракурора Андрэя Шведа Вярхоўны Суд прызнаў аб’яднанне былых сілавікоў B*POL а таксама «Сітуацыйна-аналітычны цэнтр» і «Мабілізацыйны план «Перамога»» тэрарыстычнымі арганізацыямі. Журналісты спыталі ў прадстаўніка аб'яднання былых сілавікоў Аляксандра Азарава, як у арганізацыі паставіліся да такога рашэння.

«Калі шчыра, я думаў, нас ужо даўно прызналі».

Падрабязней (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/palityka/aljaksandr-azarau-henprakuror-szved-pijarycca-na
765 views10:57
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 13:21:08
«Два гады стабілізавалі, стабілізавалі, а ўсё не выстабілізавалі»

Тэлеграм-канал «Лісты да дачкі» ў звычайнай для яго іранічнай манеры ў чарговы раз піша пра розніцу перамог у тэлевізары і ў рэальнасці. А таксама высоўвае сваю версію, чаму ў некага ёкнула сэрца, ды так, што той пачаў разважаць пра адмену выбараў прэзідэнта.

«Для расійскіх і беларускіх уладаў не бывае перамогі без тэлевізара. А ў тэлевізары бывае. У тэлевізары можна перамагчы і 150 джыпаў з кулямётамі, і монстра НАТА, і ўраджай. Галоўнае, каб пераможаны праціўнік не ўзяўся аспрэчваць сваю паразу дзе-небудзь за межамі тэлевізара. Вось як украінская армія, якую за апошнія паўгода перамагалі ўжо столькі разоў, што ёй давялося перайсці ў наступ».

Чытайце тут (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/palityka/dva-hady-stabilizavali-stabilizavali-a-usjo-ne
744 views10:21
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 09:15:03
Палітзняволеная Вольга Гарбунова з’ехала з Беларусі.

«Воля на волі. Ведае крымінальна-выканаўчая інспекцыя, ведайце і вы. Я з'ехала з Беларусі», — напісала актывістка на сваёй старонцы ў Facebook.

Вольга Гарбунова была затрыманая і змешчаная за краты ў лістападзе 2021 года. Вольга — грамадская актывістка, праваабаронца, адна з кіраўніц ліквідаванай цяпер «Радзіславы» — недзяржаўнай арганізацыі, якая аказвала дапамогу жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. У траўні 2022 года Волі прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі».

Вялікае інтэрв’ю з Вольгай чытайце тут.
80 viewsedited  06:15
Адкрыць / каментаваць
2022-08-31 09:00:11
Добрай раніцы!

Дзмітрый Дзмітрыеў

Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN

Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм:

Telegram - t.me/novychas (@novychas_bot)
Twitter: https://twitter.com/novychas
Facebook - facebook.com/novychas
Вконтакте - vk.com/novy_cas
Одноклассники - https://m.ok.ru/novychas
Instagram - instagram.com/novychas
TikTok - https://vm.tiktok.com/ZM8sSTLs7/

Гэта бяспечна: ні наш сайт, ні нашы акаўнты не прызнаны экстрэмісцкімі.
167 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 23:39:03 Памёр Міхаіл Гарбачоў

"Сёння ўвечары пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў", — паведамілі ў Цэнтральнай клінічнай бальніцы.

Былы прэзідэнт СССР памёр на 92 годзе жыцця.

Міхаіл Гарбачоў у студзені 1987 года на пленуме ЦК КПСС даў старт палітыцы дэмакратыі і галоснасці. Перабудова ў далейшым прывяла да рынкавай эканомікі, свабодных выбараў і распаду СССР.

https://novychas.online/zamezza/pamjor-mihail-harbaczou
540 viewsedited  20:39
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 21:09:05
Што адбылося 30 жніўня:

Былую настаўніцу музычнай школы Аксану Каспяровіч унеслі ў «тэрарыстычны» і «экстрэмісцкі» спісы.

У Мінску агучаны вырак інжынеру Аляксандру Комару і Андрэю Андрэеву, якія ішлі ў бок сілавіка падчас антываенных пратэстаў. Андрэя да двух гадоў пазбаўлення волі, а Аляксандра — да трох гадоў.

На Жлобінскім БМЗ АМАП затрымаў двух чалавек з ідэалагічнага аддзела завода.

У «пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», унеслі актывістаў анархісцкага руху Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашку, Арцёма Дзмітрыевіча Салаўя і Арцёма Сяргеевіча Салаўя.

Пракурор запрасіў для Фядуты, Кастусёва і Зянковіча па 12 гадоў калоніі.

Віртуальную дзяржаву «Вейшнорыю» і «Хартыю 97» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Бягуха Крысціна Ціманоўская стала грамадзянкай Польшчы.

Сафію Сапегу пазбавілі права на жыхарства ў Беларусі.

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 3 чалавек.
686 views18:09
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 20:41:12
Эканаміст пра ўзровень беднасці: «У рэальнасці многія беларусы жывуць на вельмі маленькія грошы»

Аб пражытачным мінімуме, асабістых зберажэннях і дабрабыце беларусаў эксперт разважае ў каментары «Филину».

У Беларусі больш за 360 тысяч чалавек жывуць за рысай беднасці. Гэта значыць, паводле Белстата за красавік-чэрвень гэтага года амаль 4% беларусаў штомесяц трацяць на сябе менш, чым 328,5 рубля (пражытачны мінімум).
Ці ёсць агульнапрынятая практыка па падліку гэтага паказчыка? Ці можна сказаць, што ў Беларусі шмат людзей, якія жывуць за рысай беднасці?

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
684 views17:41
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 20:15:52
Што пачытаць? Сабралі для вас аўтарскія матэрыялы «Новага Часу», якія вы маглі прапусціць:

Азбука паліталогіі: «Чарговае адкрыццё прадзяржаўнай сацыялогіі»

«Я не купляю амаль нічога». Колькі каштуе беларусам сабраць дзяцей у школу за мяжой?

Трэшачок тыдня. У беларускім спорце вынайшлі геніяльны спосаб змагання з міжнароднай ізаляцыяй

Новыя «Гульні тронаў» і карыкатуры на старыя

«Я працую Бураўкіным»

«Украіна сёння ў чымсьці паўтарае шлях Польшчы. Беларусь у нечым нагадвае шлях Фінляндыі»

Не толькі Прага-68. Топ-5 антыкамуністычных паўстанняў у краінах сацлагеру

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @novychas_bot

#чытаць
674 views17:15
Адкрыць / каментаваць