Сілавікі пайшлі па Гродна? Затрыманыя Юлія Юргілевіч і Павел Мажэйка
У Гродне затрымалі адвакатку з 18-гадовым стажам Юлію Юргілевіч. У яе дома прайшоў ператрус.
Юргілевіч абараняла Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара. У лютым гэтага года яе выключылі са складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства», паведамляе тэлеграм-канал «Пагоня».
Пазней з’явіліся звесткі, што там жа, у Гродна, затрыманы Павел Мажэйка, былы дырэктар ліквідаванага па рашэнні суда «Цэнтра гарадскога жыцця».
Прычыны затрымання Мажэйкі невядомыя.
Дэталі (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN) https://novychas.online/hramadstva/silaviki-pajszli-pa-hrodna-zatrymanyja-julija-jur