Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-07-28 20:38:22
Наталля Дуліна: Беларусам трэба пазбавіцца ад «саўка» і Расіі

Былая выкладчыца МДЛУ — аб беларускай мове, смяротным пакаранні і парадах для беларусаў.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
478 views17:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 20:14:38
Беларусь адмяніла контрсанцыі на польскія яблыкі, і іх зноў стала шмат

Экспарт польскіх яблыкаў у Беларусь расце другі месяц запар.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
514 views17:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 19:30:00
Што пачытаць? Сабралі для вас аўтарскія матэрыялы «Новы Час», якія вы маглі прапусціць:

«У Беларусі сітуацыя вельмі блізкая да Крыма. Засталося правесці рэферэндум»

З Днём Незалежнасці!

Азбука паліталогіі: Агрэсію не варта блытаць з вызваленнем

Вялікі летуценнік Ізраілю

Хто давёў да самагубства студэнта-філосафа?

Хто хоча кватэру Латушкі?

Не трэба баяцца зняволення! Былы прадзюсар напісаў кнігу пра тое, як «там» людзі жывуць

Сусветныя цікавосткі: Свабоду Тыбету, невядомы «Шэнген» і асуджаны на чытанне кніг

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @novychas_bot

#чытаць
541 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 19:22:44
Youtube выдаліў канал лукашэнкаўскага прапагандыста Азаронка

У прапагандыста з дзяржаўнага тэлеканала СТВ Рыгора Азаронка больш няма свайго youtube-канала. Папулярны відэахосцінг яго выдаліў, гэта заўважылі праваабаронцы.

Раней платформа абмяжоўвала Азаронку доступ да канала з-за парушэнняў прынцыпаў супольнасці. Згодна з правіламі youtube, калі цягам 90 дзён аўтар канала атрымоўвае тры папярэджанні — яго канал выдаляецца без магчымасці аднаўлення.
На яго канале, сярод іншых, былі такія відэа як «Лягушонок Макрон и американская жаба против белорусской конституции», «Дудь - вшивая гнида», «Антон Мотолько. Дегенерат, гопник и мразь».
528 views16:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 19:15:09
Цыганкоў: «Усё было нездарма» vs «нават гадзіну ў турме правесці нельга — гэта растленне»

Мы жывем у свеце праслаўленьня пакутаў. У гэтай вечнай спрэчцы Шаламава і Салжаніцына, піша журналіст Віталь Цыганкоў у сваім тэлеграме, большасьць не гатовая прыняць бескампрамісную пазіцыю Шаламава: "Перакананы, што лагер — увесь — адмоўная школа. Нікому ніколі нічога станоўчага лагер не даў і не мог даць". Мы шукаем нейкі глыбінны сэнс там, дзе яго няма і ніколі не было. У любой паразе і няшчасці мы шукаем надзею і ўрок.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
543 views16:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 18:50:56 Адвакатка Мікалая Аўтуховіча не здолела даведацца пра стан здароўя вязня, які трымае сухую галадоўку 18-ы дзень.
567 views15:50
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 18:17:27
У Беларусі пачалі блакаваць LinkedIn?

Адзін з беларускіх правайдэраў заблакаваў LinkedIn. Кажуць, згодна з рашэннем Мінінфарма

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
633 views15:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 17:46:39
Германія адмовіла ў прытулку беларусу, які дапамагаў асуджаным і якога ў жніўні 2020 года збіваў АМАП

Цяпер цягам двух тыдняў ён павінен пакінуць краіну. У Беларусі Станіслаў быў валанцёрам праваабарончай арганізацыі «ТаймАкт», якая займаецца абаронай правоў зняволеных і супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы. Арганізаваў супольнасць «Рука дапамогі і падтрымкі».

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
649 views14:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 16:23:15
Мікалай Аўтуховіч, які 18 дзён трымае “сухую галадоўку”, адсутнічаў на судовым паседжанні

Пра гэта ў Instagram паведаміла ягоная дачка.

Адвакат хадайнічала, каб Аўтуховіча вярнулі на суд. Але суддзя адмовіўся задаволіць хадайніцтва, спаслаўшыся на сістэматычныя парушэнні з боку Аўтуховіча.

У якім стане палітвязень - адвакат не ведае.

Падтрымайце Мікалая: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу
933 views13:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 15:22:29
Міхаіл Хадаркоўскі: Расія ідзе да вайсковай паразы

Расійскі палітык і былы алігарх упэўнены, што Расію ў вайне з Украінай чакае параза, якая адназначна не скончыцца акупацыяй. Аднак яна можа скончыцца «перазаснаваннем» Расіі як дзяржавы.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
111 views12:22
Адкрыць / каментаваць