Get Mystery Box with random crypto!

Youtube выдаліў канал лукашэнкаўскага прапагандыста Азаронка | Новы Час

Youtube выдаліў канал лукашэнкаўскага прапагандыста Азаронка

У прапагандыста з дзяржаўнага тэлеканала СТВ Рыгора Азаронка больш няма свайго youtube-канала. Папулярны відэахосцінг яго выдаліў, гэта заўважылі праваабаронцы.

Раней платформа абмяжоўвала Азаронку доступ да канала з-за парушэнняў прынцыпаў супольнасці. Згодна з правіламі youtube, калі цягам 90 дзён аўтар канала атрымоўвае тры папярэджанні — яго канал выдаляецца без магчымасці аднаўлення.
На яго канале, сярод іншых, былі такія відэа як «Лягушонок Макрон и американская жаба против белорусской конституции», «Дудь - вшивая гнида», «Антон Мотолько. Дегенерат, гопник и мразь».