Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 196

2021-07-02 20:44:47 Праз наплыў мігрантаў Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі

У сувязі з вялікімі патокамі нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю ў пятніцу ўвечары ўрад Літвы вырашыў абвясціць рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў краіне.
Аператыўным кіраўніком па экстрэмальнай аперацыі прызначаная міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце.

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 150 нелегальных мігрантаў гэта амаль у тры разы больш, чым ранейшыя сутачныя рэкорды. У дадзены момант для нелегальных мігрантаў абсталявана 835 месцаў для рассялення, з іх занята каля 500, паведамілі прадстаўнікі МУС Літвы.
Чытаць падрабязней: https://novychas.by/zamezza/praz-naplyu-mihrantau-litva-abvjascila-rezym-ekstr
906 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 16:05:33 Рэжысёра і актывіста Туровіча пасадзілі на 6,5 гадоў

Прысуд уступіў у сілу, 62-гадовага Аляксея Туровіча ужо перавялі ў калонію №14 пад Барысавам (больш вядомую як «Навасады»), паведамляе Наша Ніва.
Падрабязнасці справы «Нашай Ніве» распавёў адвакат Аляксандр Філановіч, які абараняў Туровіча.
«Гісторыя, здаецца, і не палітычная, але дзіўная. Туровіча абвінавацілі ў замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры і ў захоўванні зброі.
Туровіч — дастаткова забяспечаны чалавек, у свой час быў прадпрымальнікам, меў нерухомасць, якую перыядычна прадаваў. Меў кватэру, машыну, дом, кватэру ў Пецярбургу. Часам ён даваў людзям грошы ў пазыку пад працэнты.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/rezysjora-i-aktyvista-turovicza-pasadzili-na-6-5-h
860 views13:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 15:47:56
Якую падтрымку прапануе ЕС Беларусі ў выпадку дэмакратычных пераўтварэнняў

Еўрапейская камісія і вярхоўны прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль апублікавалі прапанову пра прыярытэты супрацоўніцтва з краінамі Усходняга партнёрства на наступныя пяць гадоў, піша Свабода.
Яна мае быць падтрыманая планам эканамічнага супрацоўніцтва і інвестыцый на 2.3 мільярда еўра з патэнцыялам мабілізаваць да 17 мільярдаў еўра дадатковых дзяржаўных і прыватных інвестыцый.
Прапанову маюць абмяркоўваць на саміце Усходняга партнёрства ў снежні.
Чытаць далей: https://novychas.by/palityka/jakuju-padtrymku-prapanue-es-belarusi-u-vypadku-de
918 views12:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 15:03:19 Музей Азгура: запаведнік злачынстваў камунізма ці музей гісторыі беларускай скульптуры?
Юрый Хлапонін

Мы жывём у краіне, дзе на афіцыйным узроўні ажыццяўляецца працэс рэалізацыі далейшага існавання БССР. Нездарма Беларусь называюць запаведнікам былога Савецкага Саюза — такая сістэма працягвае існаваць ва ўсіх сферах жыцця: у дзяржаўнай сімволіцы, святах, назвах вуліц, афіцыйнай ідэалогіі, эканоміцы, дзяржаўным кіраванні і нават падыходах у стаўленні да іншадумства. Савецкі ўплыў у Беларусі не абмінуў і сферу мастацтва. Найбольш яскравыя прыклады — існаванне савецкіх інстытуцый накшталт «Саюза мастакоў Беларусі», залучэнне мастацкага сектара ў сістэму дзяржаўнай ідэлогіі, захаванне помнікаў савецкай агітацыйна-прапагандысцкай сістэмы. У гэтым матэрыяле мы разгледзім дзейнасць такога сабе захавальніка савецкага мастацтва, як Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/muzej-azhura-zapavednik-zlaczynstvau-kamunizma-ci
1.2K views12:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 14:55:02
У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля для 24-гадовага Паўла Ларчыка дзяржабвінавачанне запрасіла тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, перадае "Гомельская Вясна". Нагадаем, яго вінавацяць паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Алеся Осіпава. Дзяржабвінавачанне падтрымлівае Кружнова. Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/hamelczuku-pahrazae-try-z-palovaj-hady-kalonii-za
1.1K views11:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 13:53:29
Журналіста Рамана Васюковіча сёння будуць судзіць

Журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча будуць судзіць за працу без акрэдытацыі.

Рамана Васюковіча вінавацяць у працы без акрэдытацыі за выхад у прамы эфір праграмы “Главное” 25 траўня.
Сёння, 2 ліпеня, журналіста выклікалі ў Першамайскае РУУС Мінска, дзе апыталі з нагоды яго супрацоўніцтва з міжнародным тэлеканалам «Настоящее время» і склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП).

Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/zurnalista-ramana-vasjukovicza-sjonnja-buduc-sudzi
1.2K views10:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 13:18:19
Літоўская памежная служба пра новы рэкорд: за суткі мяжу нелегальна перайшлі 150 чалавек

Пра гэта ў пятніцу паведаміла літоўская Дзяржаўная памежная служба (ГПС), піша people.onliner.by. Гэта ў тры разы больш за папярэдні сутачны рэкорд.
Усяго за паўгода колькасць мігрантаў ўжо ў 10 разоў большая, чым за ўвесь 2020-ы.
Большасць са 150 нелегальных мігрантаў ужо папрасілі прытулку ў Літве. Усе замежнікі будуць правераныя на COVID-19 і знаходзяцца ў ізаляцыі да атрымання вынікаў тэстаў.
Сёлета ў Літву з Беларусі спрабавалі трапіць 822 нелегальныя мігранты. Гэты паказчык у дзесяць разоў вышэйшы, чым у цэлым па 2020 годзе. Летась на літоўскай мяжы быў затрыманы 81 такі іншаземец.
Чытаць далей: https://novychas.by/zamezza/litouskaja-pameznaja-sluzba-pra-novy-rekord-za-su
1.3K views10:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 12:37:41
Андрэй Шарэнда, якога абвясцілі ў вышук, пакінуў Беларусь

«Сёння ў Беларусі стала на аднаго палітвязня менш», — напісаў 2 ліпеня раніцай у сацсетках актывіст Андрэй Шарэнда, паведамляе «Свабода».
Паліна Шарэнда-Панасюк і Андрэй Шарэнда
Андрэя абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Палітвязень Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/andrej-szarenda-jakoha-abvjascili-u-vyszuk-pakin
1.3K views09:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:39:11 Спецслужбы ЗША і Брытаніі абвінавачваюць ГРУ Расіі ў кібератаках на сотні аб’ектаў ва ўсім свеце

Паводле спецслужбаў ЗША і Вялікабрытаніі, да кібератакаў, якія раней прыпісваліся прыватным групоўкам хакераў, датычнае ГУ Генштаба РФ. За два годы па ўсім свеце ім здзейсненыя напады на сотні аб’ектаў, паведамляе www.dw.com.
Амерыканскія і брытанскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГУ Генштаба Расіі (былое ГРУ) стаіць за хакерскімі нападамі, якія здзяйсняюцца на сотні арганізацый ЗША і іншых краін свету з 2019 года аж да цяперашняга часу. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Агенцтва нацыянальнай бяспекі, ФБР, а таксама агенцтваў ЗША і Вялікабрытаніі па кібербяспецы, апублікаваным у чацвер, 1 ліпеня.
Чытаць далей: https://novychas.by/zamezza/specsluzby-zsza-i-brytanii-abvinavaczvajuc-hru-ras
1.4K views08:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:05:35
Амбасада ЗША ў Мінску прыпыняе запіс на падачу дакументаў для атрымання неіміграцыйных візаў, калі яны не з’яўляюцца экстранымі, паведамляе «Свабода».
Пра гэта амбасада напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Да далейшага апавяшчэння амбасада ЗША ў Мінску прыпыняе запіс на падачу дакументаў для атрымання неіміграцыйных візаў у выпадках, якія не з’яўляюцца экстранымі.
«Калі ў вас ужо ёсць запіс на прыём па візу, вы можаце па ім звярнуцца ў найбліжэйшы час. Калі ласка, прыходзьце своечасова з адпаведнымі дакументамі. Паслугі для грамадзян ЗША будуць аказвацца і далей»,— паведаміла амбасада ЗША. Прычыны не называюцца.
1.4K viewsedited  08:05
Адкрыць / каментаваць