Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 195

2021-07-04 20:45:00 За суткі ў Беларусі выяўлена 944 новыя выпадкі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

З пачатку пандэміі зарэгістравана 421350 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус.
З учорашняга дня выпісаныя 1168 пацыентаў. Усяго ачунялымі афіцыйна лічацца 414460 чалавек з пацверджаным дыягназам COVID-19, піша REFORM.by.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/za-sutki-u-belarusi-zarehistravanyja-944-pacyenty
1.3K views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 13:44:05 Дзяўчына-крык Яна Шостак: Людзі прыязджаюць за мяжу і ў іх сотні праблем

Мастачка, беларуская дзяўчына-крык Яна Шостак, якая 11 год жыве ў Польшчы, стараецца дапамагчы ўцекачам, звяртаючыся да дэпутатаў сейма, якія працуюць па беларускіх пытаннях. Яне добра вядомы праблемы беларускіх бежанцаў.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/dzjauczyna-kryk-jana-szostak-ljudzi-pryjazdzajuc
947 views10:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 13:21:02 Агурбаш заклікала беларусаў стварыць ініцыятыўную групу і правесці рэферэндум

У сваім інстаграм-акаўнце Анжаліка Агурбаш звярнулася да беларусаў з ініцыятывай стварыць группу, якая правядзе ў канцы года канстытуцыйны рэферэндум.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/ahurbasz-zaklikala-belarusau-stvaryc-inicyjatyunuj
1.0K views10:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 12:05:29 Няма як Мінск наш, дзетачкі, міленькі!
Вольга Бабкова
Памеры майго горада вызначаюцца па тым, як раніцай пасля летняй начной буры ці самай віхурыстай снежаньскай завірухі выпадковыя сустрэчныя цягам усёй тваёй некароткай дарогі дзеляцца ўражаннямі пра перажытае і пабачанае — у аўтобусе, краме, метро, у мімаходзь пачутай размове на праспекце, у падземным пераходзе…
Чытаць далей: https://novychas.by/kultura/njama-jak-minsk-nasz-dzetaczki-milenki
607 views09:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 12:00:45 ЗША прыцягнуць беларускую ўладу да адказнасці за закрыццё мяжы з Украінай

Улады Беларусі, зачыняючы мяжу з Украінай, спрабуюць адцягнуць увагу ад парушэння правоў чалавека ў рэспубліцы, паведамляе Reuters са спасылкай на сваю крыніцу ва ўрадзе ЗША.
Чытаць далей: https://novychas.by/zamezza/zsza-prycjahnuc-belaruskuju-uladu-da-adkaznasci-za
632 viewsedited  09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 10:48:38 Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен выказалася пра наплыў мігрантаў у Літву праз мяжу з Беларуссю

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен назвала наплыў мігрантаў у Літву праз мяжу з Беларуссю "палітычна матываваным", паведамляе Reuters.
«Тут мы сапраўды бачым сістэму, палітычна матываваную сістэму. Еўрапейская камісія і Еўрапейскі саюз стаяць на вашым баку ў гэтыя цяжкія часы», — сказала фон дэр Ляйен ў Вільні на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам і прэм'ерам Літвы.
Чытаць падрабязней: https://novychas.by/palityka/kiraunica-eurakamisii-ursula-fon-der-ljaen-vykazal
231 views07:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 10:35:37 Латвія ўзмацніла ахову на мяжы з Беларуссю

Выканаўца абавязкаў намесніка начальніка Дзяржаўнай службы памежнай аховы Латвіі Андрэй Рагозін.
Нагодай стаў рэзкі рост нелегальнай міграцыі ў Літву. Пра гэта паведаміў LTV7 выканаўца абавязкаў намесніка начальніка Дзяржаўнай службы памежнай аховы Латвіі Андрэй Рагозін.
Чытаць падрабязней: https://novychas.by/palityka/latvija-uzmacnila-ahovu-na-mjazy-z-belarussju
367 views07:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 09:52:11 Літоўскія крэчаты» на полі Куліковым: Андрэй Полацкі і Дзмітрый Бранскі
Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж

8 верасня 1380 года, адбылася праслаўленая Кулікоўская бітва, героямі якой сталі таксама князі з Вялікага Княства Літоўскага Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы. Цяжка не пабачыць Боскай волі ў тым, што прыйшлі яны ў рускую гісторыю менавіта тады, калі іх чакалі. Смелыя, адчайныя, не ўтаймаваныя татарскім бізуном, не разбэшчаныя татарскім ярлыком. Менавіта яны былі патрэбны ў дапамогу князю Дзмітрыю Іванавічу, каб весці за сабой на татар рускія палкі.

Чытаць далей: https://novychas.by/poviaz/litouskija-kreczaty-na-poli-kulikovym-andrej-pol
682 views06:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 02:48:47
Начная працэсія ў Будславе

У Будслаўскім фэсьце ўдзельнічаюць пілігрымы з усёй краіны. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скончыў сваю пропаведзь у Будславе малітоўным зваротам да Багародзіцы: «З Табой пабудуем новую шчасьлівую Беларусь!»
85 views23:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 21:00:09 самае галоўнае за 2 ліпеня:

• Выпускніца Баранавіцкай гімназіі №4 сямнаццацігадовая Ядзвіга Малашчанка атрымала папярэджанне за тое, што 29 траўня падчас апошняй лінейкі пакрыла плечы дарагой для яе тканінай белага і чырвонага колеру, успрынятага аднакласнікамі і настаўнікамі як бел-чырвона-белы сцяг.

• Амбасада ЗША ў Мінску прыпыняе запіс на падачу дакументаў для атрымання неіміграцыйных візаў, калі яны не з’яўляюцца экстранымі.Пра гэта амбасада напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

• Спецслужбы ЗША і Брытаніі абвінавачваюць ГРУ Расіі ў кібератаках на сотні аб’ектаў ва ўсім свеце.

• Андрэй Шарэнда, якога абвясцілі ў вышук, пакінуў Беларусь.

• У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля для 24-гадовага Паўла Ларчыка дзяржабвінавачанне запрасіла тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

• Еўрапейская камісія і вярхоўны прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль апублікавалі прапанову пра прыярытэты супрацоўніцтва з краінамі Усходняга партнёрства на наступныя пяць гадоў. Яна мае быць падтрыманая планам эканамічнага супрацоўніцтва і інвестыцый на 2.3 мільярда еўра з патэнцыялам мабілізаваць да 17 мільярдаў еўра дадатковых дзяржаўных і прыватных інвестыцый.

• Рэжысёра і актывіста Туровіча пасадзілі на 6,5 гадоў.
• Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі прысуды чацвярым заўзятарам:
Дзяніса Болтуця і Віталя Шышлова пакаралі 6 гадамі калоніі;
Цімура Піпія прысудзілі да 6 гадоў, 3 месяцаў і двух дзён;
Тамаза Піпія асудзілі на 5 гадоў.

• Руская — безальтэрнатыўная мова адукацыі? Мінчанцы далі бланк, дзе мову навучання выбралі за яе

• Журналісту Андрэю Толчыну прысудзілі штраф і канфіскавалі ўсю тэхніку.

• Супраць спявачкі Анжаліка Агурбаш распачалі крымінальную справу.

• Лукашэнка выступіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасці. Расказаў: пра замах на вядоўцу СТБ; пра спробу тэракта; пра «спящие ячейки».

• У сувязі з вялікімі патокамі нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю ў пятніцу ўвечары ўрад Літвы вырашыў абвясціць рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў краіне. За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 150 нелегальных мігрантаў гэта амаль у тры разы больш, чым ранейшыя сутачныя рэкорды.
865 viewsedited  18:00
Адкрыць / каментаваць