Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 188

2021-08-03 20:30:00 Хто забівае беларусаў? Акцыя памяці Віталя Шышова ў Адэсе
Дзіяна Серадзюк

Актывісты з Беларусі сабраліся сёння ў цэнтры Адэсы, каб ушанаваць памяць загінулага кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова. Удзельнікі акцыі заклікалі ўлады Украіны сумленна расследаваць гэтую справу.

Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігар Кліменка заявіў, што следчыя сканцэнтраваныя на расследаванні дзвюх версій Віталя Шышова.


«Разглядаюцца версіі пра самагубства і пра забойства з імітаваннем самагубства. Гэта дзве асноўныя версіі, хаця мы не адкідаем іншых. Магчыма, у час расследавання будуць і іншыя версіі», — паведаміў Ігар Кліменка 3 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Чытаць: https://novychas.by/zamezza/hto-zabivae-belarusau-akcyja-pamjaci-vitalja-szys
928 viewsedited  17:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 20:15:19 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі трымае на кантролі ход расследавання гібелі грамадзяніна Беларусі, кіраўніка грамадскай арганізацыі «Беларускі дом ва Украіне» Віталя Шышова ў Кіеве

«Мы старанна сочым за высновамі паліцыі, прэзідэнт вядома ж трымае гэтую справу на кантролі», — паведаміў прэс-сакратар кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Сяргей Нікіфараў на брыфінгу ў аўторак.
Як паведамлялася, Шышоў знік у панядзелак у Кіеве і быў знойдзены павешаным у аўторак у адным з кіеўскіх паркаў недалёка ад месца яго пражывання. Паліцыя пачала крымінальную вытворчасць па арт.115 КК (наўмыснае забойства) і будзе правяраць усе версіі, у тым ліку версію забойства, замаскіраваную пад суіцыд.
https://novychas.by/hramadstva/uladzimir-zjalenski-trymae-na-kantroli-rassledavan
990 views17:15
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 19:40:00 У Брэсце затрымалі Алега Вялава — актывіста, які выступаў супраць акумулятарнага завода

Учора быў затрыманы Алег Вялаў. Мужчына вядомы як актывіст супраць Брэсцкага акумулятарнага завода, піша «Вясна».
Як паведамілі знаёмыя Алега, спачатку дома ў мужчыны правялі вобшук. Затым Вялава затрымалі ў межах адміністрацыйнай справы, але за што дакладна — невядома. Зараз актывіст знаходзіцца ў Ленінскім ІЧУ Брэста, магчыма, заўтра адбудзецца суд.
https://novychas.by/hramadstva/u-bresce-zatrymali-aleha-vjalava-aktyvista-jaki
1.1K views16:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 19:15:00 МУС — пра затрыманне музыкаў IRDORATH: гэта каардынатары пратэстаў

2 жніўня пад Мінскам супрацоўнікі ГУБАЗіК разам з байцамі САХР затрымалі 16 чалавек. Прэс-служба МУС называе іх групай «дудароў», якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту 2020 года.

Як паведамлялася раней, у гэты дзень на лецішчы пад Мінскам затрымалі музыкаў гурта IRDORATH. Мяркуючы па ўсім, менавіта іх у МУС называюць «дударамі». Да таго ж музыкаў лічаць «каардынатарамі пратэстаў».
«У жніўні мінулага года група «дудароў» неаднаразова ўзначальвала калону пратэстоўцаў і з выкарыстаннем музычных інструментаў залучала ў несанкцыянаванае масавае шэсце грамадзян. Перформанс каардынатараў узмацняў пратэстны настрой удзельнікаў і штурхаў іх да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да міліцыянтаў», — заяўляюць у МУС.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/mus-pra-zatrymanne-muzykau-irdorath-heta-kaardy
1.2K views16:15
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 19:00:52 Літоўскія мытнікі знайшлі партыю кантрабандных цыгарэт у грузе «Беларуськалія»

Мытнікі выявілі кантрабанду цыгарэт у цягніку з грузам беларускага вытворцы ўгнаенняў «Беларуськалій», паведаміла ў аўторак крымінальная служба мытні Літвы.

Па папярэдніх дадзеных, выяўлена 159 каробак ці амаль 80 тыс. пачкаў цыгарэт NZ Gold і Minsk capital гродзенскай фабрыкі «Нёман», распавядае Delfi.lt.
Чытаць: https://novychas.by/hramadstva/litouskija-mytniki-znajszli-partyju-kantrabandnyh
1.1K views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 18:45:00 Крысціна Ціманоўская заклікала да санкцый супраць трэнера, які вырашыў адправіць яе дадому

Спрынтэрка Крысціна Ціманоўская заклікала разгледзець магчымасць увядзення санкцый у дачыненні да трэнэра, які прыняў рашэнне адправіць яе дадому з Алімпійскіх гульняў у Токіа. Пра гэта паведамляе «Свабода» са спасылкай на агенцтва AP.

У інтэрв'ю агенцтву ў фармаце відэазванка Крысціна Ціманоўская таксама заклікала міжнародныя спартыўныя ўлады расследаваць інцыдэнт — высветліць, «хто даў указанне, хто прыняў рашэнне, што я больш не магу ўдзельнічаць у спаборніцтвах», — сказала спартсменка.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/kryscina-cimanouskaja-zaklikala-da-sankcyj-suprac
363 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 18:30:05 Мікола Дзядок з няволі: Я змагаюся за канцэнтрацыю і засяроджанасць

Палітвязень Мікола Дзядок даслаў ліст праваабаронцы, з якога вынікае, што ён працягваецца займацца вучобай і шмат чытае.
«У нас у камеры з’явілася тэлебачанне =). Істотна адцягвае ад вучобы і чытання, асабліва розныя ўкраінскія тэлешоў для дэградацыі. Але я змагаюся за канцэнтрацыю і засяроджанасць…»
Чытаць: https://novychas.by/hramadstva/mikola-dzjadok-z-njavoli-ja-zmahajusja-za-kancent
572 views15:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 20:50:00 Германія і ЗША дамовіліся пра «Паўночны паток – 2»

Пра гэта сёння паведаміла намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.
"Паўночны паток – 2" будзе цалкам гатовы да канца 2021-га. Што гэта значыць для Беларусі?
Чытаць далей: https://novychas.by/zamezza/hermanija-i-zsza-damovilisja-pra-paunoczny-patok
656 views17:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 20:30:01 6 гадоў узмоцненага рэжыму далі мінчуку Сяргею Пацукевічу за «удзел у масавых беспарадках»

Гэты мужчына быў знаёмы з працаўніком МЗКТ, якому Лукашэнка ў жніўні на вядомым відэа кажа «Опусти телефон!».
Чытаць: https://novychas.by/hramadstva/6-hadou-uzmocnenaha-rezymu-dali-minczuku-sjarheju
730 views17:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 18:43:44 Апеляцыйны суд у Маскве пакінуў ў сіле рашэнне аб выдачы спартоўца Аляксея Кудзіна

Апеляцыйны суд пакінуў ў сіле рашэнне Маскоўскага абласнога суду аб выдачы беларускага спартоўца Аляксея Кудзіна ў Беларусь.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/apeljacyjny-sud-u-maskve-pakinuu-u-sile-raszenne-a
1.5K views15:43
Адкрыць / каментаваць