Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 197

2021-07-02 10:43:53 Лекар-гінеколагу Станіславу Салаўю, аднаму з найлепшых спецыялістаў сваёй галіне, не працягнулі кантракт.

Станіслаў Салавей, які да 10 жніўня працуе ў 3-й клінічнай бальніцы Мінска, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook пост, у якім развітваецца з калегамі і са сваёй улюбёнай працай. Станіслаў Салавей адзначыў, што працаваў добра і шмат, «практычна жывучы ў клініцы», якой прысвяціў мноства сваіх сіл, натхнення, любові. Але цяпер у яго паслугах патрэбы няма — «ну вы ж усё разумееце».
«Ну вось і ўсё, канец гульні…
5-гадовы перыяд маёй працы ў 3 ГКБ падыходзіць да канца, мне афіцыйна ўручана апавяшчэнне, што кантракт са мной падоўжаны не будзе і 10 жніўня мой кантракт скончаны, сімвалічна — нічога не скажаш.
Наогул, калі накатвае, я пішу за адзін падыход, але гэты тэкст даецца мне цяжэй. Калі сеў яго пісаць, мой настрой у сувязі з ужо непазбежным сыходам з тройкі быў... яго проста не было! Адпаведна, такім жа і быў тэкст, змрочным, але з нязгаслай надзеяй.
Ці шкадую я? Шкадаваў, але цяпер — не. Звальняеце? Дык звальняйце!

Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/ja-dazvaljaju-sabe-raskoszu-adkryta-kazac-toe-s
1.5K views07:43
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 09:53:52 Выпускніца гімназіі атрымала папярэджанне за тканіну белага і чырвонага колераў — напісалі дакладную ў КДБ, паведамляе «Радыё Рацыя».

Выпускніца Баранавіцкай гімназіі №4 сямнаццацігадовая Ядзвіга Малашчанка атрымала папярэджанне за тое, што 29 траўня падчас апошняй лінейкі пакрыла плечы дарагой для яе тканінай белага і чырвонага колеру, успрынятага аднакласнікамі і настаўнікамі як бел-чырвона-белы сцяг. Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/paskudstva-samae-sapraudnae
1.6K views06:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 22:13:18 «Пахне чабор! Пахне вечна!» Мастачка Аксана Аракчэева напісала карціну на актуальную тэму
Алег Грушэцкі
Вядомая беларуская мастачка Аксана Аракчэева напісала карціну на актуальную апошнім часам тэму «Пахне Чабор». Цікавая не толькі сама тэма, але і агульны фон карціны, напоўнены сімвалізмам — мінская плошча Свабоды з нацыянальным сцягам над гарадской ратушай, жанчыны ў строях колераў сцягу і сэрцайка побач з букетам, таксам у бела-чырвоных танах.

Пра завяршэнне работы над карцінай мастачка паведаміла сёння на сваёй старонцы, дадаўшы да яе каментар: «Жыве!!! Завяршыла! «Пахне Чабор», 70х50. Карціна — мара! Усё здзейсніцца!!! Пераможам!».
Фонам карціны паслужыў праўдзівы выгляд з мастацкай майстэрні мастачкі, якая ёй перайшла ў спадчыну пасля бацькі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева.

Чытаць далей: https://novychas.by/kultura/pahne-czabor-pahne-veczna-mastaczka-aksana-ara
2.2K views19:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 20:59:06
Студэнтку юрфака, Кацярыну Віннікаву, якая выступіла з моцнай прамовай на цэрэмоніі ўручэння дыпломаў, усё ж затрымалі

Пра затрыманне Кацярыны Віннікава паведамлялася яшчэ напярэдадні, але тады дзяўчыне проста ўручылі позву. Сёння пасля шматгадзіннага допыту яна не выйшла на волю, піша «Студэнцкая думка».
У студэнткі ў інтэрнаце правялі ператрус, канфіскавалі ноўтбук, некалькі гадзінаў дапытвалі ў РУУС, адваката не дапусцілі. Яна змагла патэлефанаваць і паведаміла пра затрыманне і пра складанне пратаколу.
1.9K views17:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 20:20:36 На канале Мікіты Мелказёрава «Жизнь-малина» выйшла вялікае інтэрв’ю з опернай спявачкай і фронтвумен рэвалюцыйнай банд-групоўкі «Красная Зелень» Маргарытай Ляўчук.

З гутаркі, у прыватнасці, вы даведаецеся: што не так з ЧЗ сцягам? Чаму напярэдадні канцэрта оперныя спевакі не займаюцца сексам? Як Лукашэнка на канцэрце пляскаў у ладкі не ў тым месцы? Якія заробкі ў Вялікім тэатры?


2.0K views17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 20:05:29
Плюс шэсць. У Беларусі ўжо 532 палітвязні

Праваабаронцы прызналі яшчэ шэсць чалавек палітычымі зняволенымі. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым звароце на сайце «Вясны».

Палітвязнямі 1 ліпеня прызнаныя Валерый Богдан, Юрый Седзянеўскі, Уладзімір Седзянеўскі, Андрэй Герасімовіч, Дзмітрый Вакуленка і Анастасія Ярашэвіч.
Усіх іх вінавацяць паводле артыкулаў за гвалт або супраціўленне сілавікам. Праваабаронцы нагадваюць, што сходы былі мірнымі, дзеянні сілавікоў — непрапарцыйна жорсткімі.
1.7K viewsedited  17:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 19:32:39 Валерый Карбалевіч: Рэпрэсіі распаўсюджваюцца на новыя сацыяльныя катэгорыі людзей

Палітолаг — аб бягучай сітуацыі ў краіне.
— План вызвалення асуджаных паводле палітычных артыкулаў, прапанаваны камандай Ціханоўскай і апублікаваны сёння, — гэта добрае пажаданне, але, вядома, улады не будуць яго разглядаць, — адзначыў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» палітолаг Валерый Карбалевіч. — Я не бачу пакуль, што ўлады збіраюцца вырашаць праблему палітвязняў. Больш таго, колькасць зняволеных павялічваецца.
Паводле ацэнак суразмоўцы, рэпрэсіі, наадварот, узмацняюцца, закранаючы ўсе новыя сацыяльныя групы людзей.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/valeryj-karbalevicz-represii-raspausjudzvajucca-n
1.8K views16:32
Адкрыць / каментаваць