Get Mystery Box with random crypto!

Студэнтку юрфака, Кацярыну Віннікаву, якая выступіла з моцнай | Новы Час

Студэнтку юрфака, Кацярыну Віннікаву, якая выступіла з моцнай прамовай на цэрэмоніі ўручэння дыпломаў, усё ж затрымалі

Пра затрыманне Кацярыны Віннікава паведамлялася яшчэ напярэдадні, але тады дзяўчыне проста ўручылі позву. Сёння пасля шматгадзіннага допыту яна не выйшла на волю, піша «Студэнцкая думка».
У студэнткі ў інтэрнаце правялі ператрус, канфіскавалі ноўтбук, некалькі гадзінаў дапытвалі ў РУУС, адваката не дапусцілі. Яна змагла патэлефанаваць і паведаміла пра затрыманне і пра складанне пратаколу.