Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 192

2021-07-06 21:25:00 самае галоўнае за 6 ліпеня

• Nestle скараціла рэкламу на беларускім тэлебачанні. Раней гэтага патрабавала грамадскасць

• Віктара Бабарыку прысудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі. Прыгавор вынес суддзя Вярхоўнага суда Ігр Любвіцкі. Пакаранне абскарджванню не падлягае.Акрамя таго, для Віктара Бабарыкі пракурор патрабаваў штраф у памеры 5 тысяч базавых велічынь — 145 тысяч рублёў. 

• Адвакат Наталля Мацкевіч пабачылася са сваёй падабароннай, Марфай Рабковай, якая амаль 10 месяцаў знаходзіцца за кратамі. Пасля сустрэчы адвакат напісала на сваёй старонцы ў твітары: «Сёння наведвала Машу Рабкову. Яна стала тонкай, празрыстай, але трымаецца цвёрда."

• Чацвёртае судовае пасяджэнне па справе вядомага блогера Міколы Дзядка, актывіста анархісцкага руху і аўтара «Новага Часу» атрымалася таксама кароткім. У працяг слуханняў прызначаная комплексная псіхолага-лінгвістычная экспертыза.

• Жыхарка Бараўлян атрымала два гады хіміі і 9 тысяч рублёў штрафу за каментар пра генпракурора Шведа.

• Амбасада ЗША ў Беларусі пракаментавала прысуд Вярхоўнага суда па справе Віктара Бабарыкі - «Жорсткі фарс судовай сістэмы Беларусі, які выявіўся сёння праз прысуд Віктару Бабарыку, паказаў, што рэжым Лукашэнкі не спыніцца ні перад чым, каб захаваць уладу».

• За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 131 нелегальнага мігранта з боку Беларусі.

• Польскія памежнікі затрымалі 40 нелегальных мігрантаў з Афганістана на мяжы з Беларуссю.

• Святлана Ціханоўская ў Вільні сустрэлася з кіраўніком Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. Падчас сустрэчы Ціханоўская, у прыватнасці, распавяла аб прысудзе Віктару Бабарыка і пра іншыя суды над беларусамі.

• Мінчуку, 24-гадоваму Мікалаю Біблісу, далі 13 сутак за слова «Жыве». Ён кажа, што зрабіў надпіс яшчэ восенню.

• Акцёр Горкаўскага тэатра Ігар Андрэеў памёр 6 ліпеня. Ён граў Быкава, удзельнічаў у пратэстах.

• Ад 4 да 5,5 гадоў калоніі. Вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па «Пінскай справе».

• У Латвіі перахоплена 420 тысяч кантрабандных беларускіх цыгарэт. Іх знайшлі ў скрутках дроту.

• Да чацвёртага пакета санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся яшчэ шэсць краін. Гэта кандыдаты на ўступленне ў Еўрасаюз Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, якія не ўваходзяць у ЕС, — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.

• Афіцыйны Мінск да мінімуму скарачае дыппрадстаўніцтва Літвы ў Беларусі.
738 views18:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 21:15:00 Афіцыйны Мінск да мінімуму скарачае дыппрадстаўніцтва Літвы ў Беларусі

МЗС Беларусі выклікала часова паверанага ў справах Літвы Асту Андзіяускене. Дыпламату паведамілі, што Мінск вырашыў да мінімуму скараціць дыппрадстаўніцтва Літвы ў Беларусі. Падставай для гэтага, як паведамляе МЗС, з’яўляюцца «недружалюбныя ініцыятывы», перадае Белсат.
Чытаць далей: https://novychas.by/palityka/aficyjny-minsk-da-minimumu-skaraczae-dyppradstauni
746 views18:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 21:10:00 Людзей прыніжаюць нават у дробязях. Фотафакт

Тэлеграм-канал Беларусь за МКАДом апублікаваў фота, як людзі вымушаны запаўняць дакументы ў РДЦ «ЖРЭУ г. Пінска».
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/ljudzej-prynizajuc-navat-u-drobjazjah-fotafakt
763 views18:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 21:00:43 Маўклівы мітынг у падтрымку ЛГБТ у Тбілісі перарос у жорсткія сутычкі з радыкаламі

У цэнтры Тбілісі праходзіць маўклівы мітынг годнасці ў падтрымку ЛГБТ. На плошчы сабраліся таксама некалькі соцень радыкалаў. 
Чытаць далей: https://novychas.by/zamezza/u-tbilisi-prahodzic-mauklivy-mitynh-u-padtrymku-lh
818 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 20:45:00 Беларусь сёння: як не звар’яцець?

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на анлайн-сустрэчу. З дапамогай Алега Хаменкі вы зможаце распытаць псіхолага, як захаваць псіхіку ў здаровым стане ў крытычных сітуацыях ці пад ціскам пастаяннага стрэсу.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/belarus-sjonnja-jak-ne-zvar-jacec
900 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 20:35:00 Людзі патрабуюць спыніць катаванні Арцёма Анішчука

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя, якая адрасуецца Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС наконт катаванняў, маральнага і фізічнага ціску ў магілёўскай калоніі №15 на зняволенага Арцёма Анішчука.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/ljudzi-patrabujuc-spynic-katavanni-arcjoma-aniszcz
979 views17:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 20:20:00 Тэлеграм-канал Hrodna.life могуць прызнаць экстрэмісцкім

Пракуратура Гродна просіць прызнаць тэлеграм-канал выдання Hrodna.life экстрэмісцкім. Суд прызначаны на 9 ліпеня.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/telehram-kanal-hrodna-life-mohuc-pryznac-ekstremis
945 views17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 20:00:43 ForeignPolicy: дні Лукашэнкі злічаныя, і цяпер Захаду не час расслабляцца

Амерыканскі сайт ForeignPolicy выпусціў артыкул з загалоўкам "Захад ставіцца да Лукашэнкі сур'ёзна, але недастаткова сур'ёзна", піша Еўрарадыё.
Чытаць далей: https://novychas.by/palityka/foreignpolicy-dni-lukaszenki-zliczanyja-i-cjaper
1.0K views17:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 19:15:00 Да чацвёртага пакета санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі далучыліся яшчэ шэсць краін

Да прынятага Радай ЕС 21 чэрвеня чацвёртага пакета санкцый у дачыненьні да афіцыйнага Мінска далучыліся шэсць краін. Гэта кандыдаты на ўступленне ў Еўрасаюз Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, якія не ўваходзяць у ЕС, — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.
Чытаць далей: https://novychas.by/palityka/da-czacvjortaha-paketa-sankcyj-suprac-rezymu-lukas
1.1K views16:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 16:05:00 Чубрык: «Мы самі справімся лепш, чым у любым саюзе»

У якім геапалітычным кірунку беларусы бачаць сваё эканамічнае шчасце, і чаму ўяўленні людзей аб «правільнай» эканоміцы разыходзяцца з дзеяннямі ўрада?
Чытаць далей: https://novychas.by/ekanomika/czubryk-my-sami-spravimsja-lepsz-czym-u-ljubym
1.1K views13:05
Адкрыць / каментаваць