Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 194

2021-07-06 10:46:00 Віктара Бабарыку прысудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі

Абвінавачанне патрабавала 15 гадоў. Прыгавор вынес суддзя Вярхоўнага суда Ігр Любвіцкі. Пакаранне абскарджванню не падлягае.
Акрамя таго, для Віктара Бабарыкі пракурор патрабаваў штраф у памеры 5 тысяч базавых велічынь — 145 тысяч рублёў. 
Чытаць: https://novychas.by/hramadstva/viktara-babaryku-prysudzili-da-14-hadou-pazbaulenn
955 viewsedited  07:46
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 17:30:06 Мілата дня: У Жодзіне жыве вожык, якога назвалі ў гонар Сцяпана Латыпава

Крыху больш за год таму ў Мінску жодзінцы Вольга і Аляксандр купілі для сваіх дзяцей афрыканскага вожыка, і першыя месяцы ён жыў без імя.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/milata-dnja-u-zodzine-zyve-vozyk-jakoha-nazvali
1.3K views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 17:10:00 Хронікі ціхага супраціву: ліпень. Пахне чабор! Пахне вечна!
Дзмітрый Дзмітрыеў

У мінулыя выходныя ўсе жадаючыя маглі адсвяткаваць афіцыйны Дзень Незалежнасці. Невядома, на якую колькасць наведвальнікаў разлічвалі арганізатары святочных мерапрыемства, калі рыхтавалі буйныя пляцоўкі, перакройвалі маршруты грамадскага транспарту. Але ў пятніцу дарогі, што вядуць са сталіцы ў розныя бакі нашай краіны, не спраўляліся з натоўпам тых, хто ніяк не хацеў заставацца ў "святочным" горадзе. Мяркуючы па кадрах із іншых гарадоў, там адбывалася нешта падобнае.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/hroniki-cihaha-supracivu-lipen-pahne-czabor-pah
1.4K views14:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 16:45:00 Стан здароўя Юліі Чарняўскай, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, значна пагоршыўся

Абарона Юліі Чарняўскай будзе хадайнічаць аб замене хатняга арышту на асабістае даручальніцтва або падпіску аб нявыездзе, піша TUT.BY.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/stan-zdarouja-julii-czarnjauskaj-jakaja-znahodzic
1.3K views13:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 16:30:02 МЗС Украіны пракаментавала словы Лукашэнкі аб патоках зброі

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб патоках зброі, якія ідуць з гэтай краіны ў Беларусь. Чарговае такое выказванне прагучала ў канцы мінулага тыдня. Лукашэнка таксама даручыў поўнасцю закрыць мяжу з Украінай.
Чытаць далей: https://novychas.by/zamezza/mzs-ukrainy-prakamentavala-slovy-lukaszenki-ab-pat
1.4K views13:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 16:05:00 Пенсіянерку арыштавалі на 11 сутак за «агрэсіўныя паводзіны»

30 чэрвеня на сваёй старонцы ў фэйсбуку 61-гадовая Ала Спосаб паведаміла пра затрыманне дэлегаткі «Сходу» Вольгі Казановіч. Пры гэтым, яна дадала, што калі яе не будзе ў фэйсбуку, то яе затрымалі. Так і здарылася, але толькі на наступны дзень.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/pensijanerku-arysztavali-na-11-sutak-za-ahresiuny
1.4K views13:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 15:15:00 Генпракурор Швед хоча спагнаць з жыхаркі Бараўлян 10 000 рублёў за паклёп

У Мінскім раённым судзе 5 ліпеня разглядаецца крымінальная справа 47-гадовай жыхаркі Бараўлян Наталлі Красько. Яе вінавацяць у паклёпе на Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа.
Справу разглядае суддзя Антон Колабаў.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/henprakuror-szved-hocza-spahnac-z-zyharki-baraulja
1.4K views12:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 14:55:00 Генпракуратура накіравала ў Расію патрабаванне аб выдачы Анжалікі Агурбаш

На спявачку заведзены крымінальныя справы па двух артыкулах, у адносінах да яе санкцыянаваная мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.
Генеральная пракуратура ў траўні 2021 года ўзбудзіла крымінальныя справы па ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні), ч. 2 арт. 368 (абраза Прэзідэнта) у дачыненні да Анжалікі Агурбаш.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/henprakuratura-nakiravala-u-rasiju-patrabavanne-ab
1.4K views11:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 14:35:00 Траіх затрыманых па «справе TUT.BY» перавялі з СІЗА КДБ на «Валадарку»

Затрыманых па «справе TUT.ВY» Анжэлу Асад, Андрэя Аўдзеева і Дар'ю Данілаву перавялі са следчага ізалятара КДБ у СІЗА №1 на Валадарскага, паведамляе партал у сваім тэлеграм-канале.
Цяпер больш за 10 чалавек, якія праходзяць па «справе TUT.ВY», знаходзяцца за кратамі.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/traih-zatrymanyh-pa-sprave-tut-by-peravjali-z-si
1.4K views11:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 21:00:26 самае галоўнае за 4 ліпеня

• Кіраўнік акупаванага Крыму Сяргей Аксёнаў запрасіў Лукашэнку да сябе: "Упэўнены, у Крыме прэзідэнт Беларусі будзе адчуваць сябе як удома. Як і ўсе грамадзяне брацкай краіны, якія захочуць наведаць наш паўвостраў. Сардэчна запрашаем!» – заявіў Аксёнаў у Facebook.

• Французскае міжнароднае радыё выбрала Віктара Бабарыку «Еўрапейцам тыдня».

• Памёр Народны мастак Беларусі, скульптар Леў Гумілеўскі. Яму было 90 гадоў. Развітанне запланавалі на 6 ліпеня ў жалобнай зале ў Мінску, на вуліцы Кульман, 33а, з 10 да 11 гадзін раніцы.

• Літва за дзень затрымала яшчэ 160 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з беларускага боку.

• Маці палітвязня Ягора Дуднікава, распавяла што ягоны стан здароўя істотна пагоршыўся: «Умовы надворʼя плюс наступствы пабіцця пры затрыманні вельмі негатыўна адбіліся на ягоным здароўі. Там і нязводны галаўны боль, і разбіты зуб, які ўвесь час баліць, і панічныя напады».

• У храмах Беларусі працягваюць выконваць «Магутны Божа». У архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 4 ліпеня прагучаў гімн «Магутны божа».

• Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на мітынгу ў Сарасоте ў штаце Фларыда абвінаваціў дэмакратаў у развале паліцыі, наплыве ў краіну нелегальных мігрантаў, пакланенні перад Расіяй, Кітаем і Іранам.

• Беларускія культурныя дзеячы заклікаюць далучыцца да Міжнароднага тыдня беларускай культуры, які праводзіць Беларуская Рада культуры з 5 па 11 лiпеня.

• З'явілася інфармацыя аб катаваннях Кацярыны Віннікавай за кратамi. Сцвярджаецца, што Кацярына была ў шоку ад таго, што яе затрымалі.
Тэлеграм-канал студэнтаў і выкладчыкаў юрфаку БДУ Law Verum сцвярджае, што атрымаў сведчанні чалавека, які перасякаўся з Кацярынай Віньнікавай у зняволенні.

• Залевы ў Беларусі: У Гродне вуліцы сышлі пад ваду, у Добрушы размыла набярэжную. Затопленым аказаўся не толькі цэнтр горада, але і вуліцы Савецкая, Віленская, Белуша, Крэмко, а таксама праспект Касманаўтаў.

• За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 944 пацыенты з COVID-19.
1.3K views18:00
Адкрыць / каментаваць