Get Mystery Box with random crypto!

Лекар-гінеколагу Станіславу Салаўю, аднаму з найлепшых спецыял | Новы Час

Лекар-гінеколагу Станіславу Салаўю, аднаму з найлепшых спецыялістаў сваёй галіне, не працягнулі кантракт.

Станіслаў Салавей, які да 10 жніўня працуе ў 3-й клінічнай бальніцы Мінска, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook пост, у якім развітваецца з калегамі і са сваёй улюбёнай працай. Станіслаў Салавей адзначыў, што працаваў добра і шмат, «практычна жывучы ў клініцы», якой прысвяціў мноства сваіх сіл, натхнення, любові. Але цяпер у яго паслугах патрэбы няма — «ну вы ж усё разумееце».
«Ну вось і ўсё, канец гульні…
5-гадовы перыяд маёй працы ў 3 ГКБ падыходзіць да канца, мне афіцыйна ўручана апавяшчэнне, што кантракт са мной падоўжаны не будзе і 10 жніўня мой кантракт скончаны, сімвалічна — нічога не скажаш.
Наогул, калі накатвае, я пішу за адзін падыход, але гэты тэкст даецца мне цяжэй. Калі сеў яго пісаць, мой настрой у сувязі з ужо непазбежным сыходам з тройкі быў... яго проста не было! Адпаведна, такім жа і быў тэкст, змрочным, але з нязгаслай надзеяй.
Ці шкадую я? Шкадаваў, але цяпер — не. Звальняеце? Дык звальняйце!

Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/ja-dazvaljaju-sabe-raskoszu-adkryta-kazac-toe-s