Get Mystery Box with random crypto!

Літоўская памежная служба пра новы рэкорд: за суткі мяжу нелег | Новы Час

Літоўская памежная служба пра новы рэкорд: за суткі мяжу нелегальна перайшлі 150 чалавек

Пра гэта ў пятніцу паведаміла літоўская Дзяржаўная памежная служба (ГПС), піша people.onliner.by. Гэта ў тры разы больш за папярэдні сутачны рэкорд.
Усяго за паўгода колькасць мігрантаў ўжо ў 10 разоў большая, чым за ўвесь 2020-ы.
Большасць са 150 нелегальных мігрантаў ужо папрасілі прытулку ў Літве. Усе замежнікі будуць правераныя на COVID-19 і знаходзяцца ў ізаляцыі да атрымання вынікаў тэстаў.
Сёлета ў Літву з Беларусі спрабавалі трапіць 822 нелегальныя мігранты. Гэты паказчык у дзесяць разоў вышэйшы, чым у цэлым па 2020 годзе. Летась на літоўскай мяжы быў затрыманы 81 такі іншаземец.
Чытаць далей: https://novychas.by/zamezza/litouskaja-pameznaja-sluzba-pra-novy-rekord-za-su