Get Mystery Box with random crypto!

Праз наплыў мігрантаў Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сіту | Новы Час

Праз наплыў мігрантаў Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі

У сувязі з вялікімі патокамі нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю ў пятніцу ўвечары ўрад Літвы вырашыў абвясціць рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў краіне.
Аператыўным кіраўніком па экстрэмальнай аперацыі прызначаная міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце.

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 150 нелегальных мігрантаў гэта амаль у тры разы больш, чым ранейшыя сутачныя рэкорды. У дадзены момант для нелегальных мігрантаў абсталявана 835 месцаў для рассялення, з іх занята каля 500, паведамілі прадстаўнікі МУС Літвы.
Чытаць падрабязней: https://novychas.by/zamezza/praz-naplyu-mihrantau-litva-abvjascila-rezym-ekstr