Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-07-28 14:49:13
Раскамнагляд хоча закрыць ужо закрытую «Новую газету»

Раскамнагляд звярнуўся ў суд з патрабаваннем прызнаць пасведчанне аб рэгістрацыі «Новай газеты» несапраўдным. Паведамленне аб пазове Раскамнагляду з'явілася ў базе маскоўскіх судоў.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
245 views11:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 14:28:37За паўгода 10 дзесяць дзеячаў культуры прызнаны «тэрарыстамі», 19 — «экстрэмістамі»

Беларускі ПЭН апублікаваў чарговы маніторынг парушэння культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за студзень-чэрвень 2022 года.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
320 views11:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 14:13:55
Крэва: аднаўляем Сярэднявечча, але пакідаем памяткі Першай сусветнай вайны

Амаль 40 апошніх гадоў археолагі шурфуюць гістарычны грунт у Крэве, але сёлетнія знаходкі могуць даць фору ўсім папярэднім. Чаму так? Адказ досыць просты.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
364 views11:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 14:08:41
Сёння дзень народзінаў адзначае Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, асуджанага на 14 гадоў пазбаўлення волі. У сакавіку журналістка "Новага Часу" правяла з Марынай адзін дзень падчас паездкі ў Гомель да Мікалая. Гісторыю гэтага падарожжа, а таксама пра былыя і цяперашнія стасункі Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча чытайце тут.

Шчыра віншуем са святам Марыну Адамовіч, жадаем ёй моцнага здароўя, а таксама хутчэйшага ўз'яднання сям'і!
366 views11:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 14:06:33
КДБ абнавіў спіс тэрарыстаў, у яго патрапілі яшчэ два чалавекі

У спіс дададзены Станіслаў Кузміцкі (жыхар Мінска, абвінавачваеца паводле арт. 130 КК, арт. 290-4 КК, арт. 293 КК і арт. 361 КК) і экс-пракурор Яўген Бабак, які хацеў пачаць праверку па збітых байкерах у жніўні 2020 года. Калі яму забаранілі, то ў знак пратэсту ён звольніўся.

Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 890 чалавек, 149 з якіх — беларусы.
361 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 13:38:22
17-гадовага аўтара «Прессбол» затрымалі за негатыўныя каментары пра расійцаў

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з Раманам Качынай. 17-гадовы хлопец у гэтым годзе скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак. Сілавікі сцвярджаюць, што ў 2020-ым годзе Раман удзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама «распальваў варожасць у адносінах да жыхароў Расійскай Федэрацыі» — як кажа сам хлопец на «пакаяльным відэа», ён пісаў, што беларусы заўсёды ваявалі з Расіяй.
490 views10:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 13:11:05
Baykar бясплатна перадасць Украіне беспілотнік, на які збіралі грошы ў Польшчы

Вытворца "Байрактар" абяцае перадасць беспілотнік Украіне бясплатна. На яго збіралі грошы ў Польшчы. Ёсць там унёсак і беларусаў. Гэтак жа вытворца беспілотнікаў зрабіў раней і з «літоўскім» зборам.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
487 viewsedited  10:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 12:38:02
Новы ўровень цэнзуры: Культурнае жыццё Беларусі бярэцца пад татальны кантроль

Стала зразумела, што фактычна ўзаконьваецца мастацкай цэнзура. Нават бясплатныя акцыі трэба ўзгадняць. Ці ўваходзіць, скажам, школьны баль у лік культурна-відовішчных мерапрыемстваў?

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
536 views09:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 12:07:34
За рэпост, зроблены ў 2018 годзе аштрафавалі жыхарку Наваполацку

У Наваполацкім гарадскім судзе адбыўся працэс над Кацярынай Вінакуравай, якую прызналі вінаватай паводле артыкула 19.11 КаАП. Маладую жанчыну аштрафавалі на 25 базавых велічынь (800 рублёў) за рэпост артыкула пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава, які сышоў у лепшы свет у 2018 годзе. Пра гэта шырока пісалі ў незалежным друку, і жыхарка Наваполацку тады ж зрабіла рэпост з аднаго з найстарэйшых беларускіх выданняў, якое праз некалькі год прызналі экстрэмісцкім, паведамляюць праваабаронцы.
593 views09:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 10:50:26
Сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Баранавіч выклікалі ў міліцыю і затрымалі

Учора ў міліцыю вылікалі лідарку баранавіцкай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Тамару Патоцкую. З пастарунку яна так і не выйшла. А цяпер стала вядома, што сёння ў міліцыю выклікаюць яе сына.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
662 views07:50
Адкрыць / каментаваць