Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-08-30 19:47:53
Павел Усаў: Перад беларусамі яшчэ далёкі шлях да свабоды

«Ці павінны мы прызнаць факт, што ключавым стымулам у электаральнай мабілізацыі 2020 была не нацыянальна-грамадская пазіцыя (матывацыя) беларускай супольнасці, а расейскі фактар?» — задаецца пытаннем у сваім тэлеграме палітолаг Павел Усаў

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
668 views16:47
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 19:38:11
«Я не купляю амаль нічога». Колькі каштуе беларусам сабраць дзяцей у школу за мяжой?
Ганна Ермаковіч

Для беларускіх бацькоў падрыхтоўка дзіцяці да новага навучальнага года часта становіцца асобнай нагодай наведаць псіхолага. Але ці паўсюль гэты працэс прыносіць так шмат клопатаў? Спыталі ў чытачоў «НЧ», якія ў гэтым годзе павядуць маленькіх беларусаў у школы Польшчы, Францыі і ЗША.

Прыгожая школьная форма ў Беларусі каштуе дорага, ды і знайсці яе няпроста — разбіраюць, падаецца, яшчэ ў чэрвені. Шматлікія кірмашы з канцэлярыяй адчыняюцца ў ліпені, але ж тады лета яшчэ падаецца бясконцым і натоўп заклапочаных мамаў і татаў збіраецца бліжэй да верасня. Міністэрства адукацыі і адміністрацыі беларускіх школ увогуле не пераймаюцца палягчэннем жыцця бацькоў і год ад году толькі выстаўляюць новыя патрабаванні і артыкулы расходаў. Але ж спынімся ў пералічэнні мясцовых пакутаў і звернемся да досведу нашых суайчыннікаў па-за межамі Беларусі.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
669 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 18:52:30
Фільм Барыса Гуца «Minsk», прысвечаны пратэстам 2020 года, зараз можна паглядзець онлайн

Цэлы месяц фільм будуць паказваць бясплатна.

Глядзець ТУТ
688 views15:52
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 18:11:03
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 3 чалавек

Гэта: Аляксей Іванчыкаў, Андрэй Андрэеў, Аляксандр Комар.

На сёння ў Беларусі налічваецца 1309 палітвязняў, якіх прызнала праваабарончая супольнасць. Агульная колькасць беларусаў, асуджаных або абвінавачаных па палітычных справах, у некалькі разоў большая.
761 viewsedited  15:11
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 17:36:00
Родным Дзяніса Івашына патрэбна дапамога ў аплаце паслуг адваката

Нашага калегу з 15 жніўня судзяць у закрытым рэжыме ў Гродзенскім абласным судзе.

Для таго, каб заплаціць абаронцу Дзяніса, родныя журналіста былі вымушаныя браць пазыкі. Пасяджэнні праходзяць штодня, і колькі яны яшчэ працягнуцца, невядома.

Сям'і журналіста патрэбна дапамога ў аплаце паслуг адваката, а таксама на шматлікія выдаткі, звязаныя з перадачамі, пасылкамі і іншым. Калі вы жадаеце дапамагчы, сродкі можна ахвяраваць на замежны рахунак жонкі Дзяніса Вольгі Івашынай:

PKO BANK
POLSKI
Kod BIC PKO: BPKOPLPW
IBAN: PL07102013320000100213409349
VOLHA IVASHYNA

Для тых, хто хоча дапамагчы ў Беларусі, у рэдакцыі ёсць кантакт маці журналіста.

Адрас для падтрымкі Дзяніса: турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
806 views14:36
Адкрыць / каментаваць
2022-08-30 14:39:01
Беларусь пачне перадклінічныя выпрабаванні антыкавіднай вакцыны 1 снежня

Такі тэрмін назваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін пасля дакладу Лукашэнку. Субоцін адзначыў, што праект па стварэнні Беларускай вакцыны ідзе паспяхова. Фарміруецца вытворчы ўчастак.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
730 views11:39
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 09:00:06
Добрай раніцы!

Дзмітрый Дзмітрыеў

Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз VPN

Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм:

Telegram - t.me/novychas (@novychas_bot)
Twitter: https://twitter.com/novychas
Facebook - facebook.com/novychas
Вконтакте - vk.com/novy_cas
Одноклассники - https://m.ok.ru/novychas
Instagram - instagram.com/novychas
TikTok - https://vm.tiktok.com/ZM8sSTLs7/

Гэта бяспечна: ні наш сайт, ні нашы акаўнты не прызнаны экстрэмісцкімі.
61 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 23:06:33
Уладзімір Цэслер: Першая рэформа пасля змены рэжыму павінна скасаваць Мінкульт

Вядомы дызайнер Уладзімір Цэслер, які вымушаны быў з'ехаць з Беларусі, расказвае пра тое, якім ён бачыць цяперашні рэжым і што павінна змяніцца пасля яго знікнення.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
398 views20:06
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 23:05:04
Стала вядомая дата першага судовага пасяджэння па справе палітзняволенага Дзяніса Івашына

Гродзенскі абласны суд пачне разглядаць справу 15 жніўня ў 14:30. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.
404 viewsedited  20:05
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 21:10:00
Што адбылося 3 жніўня:

Ірыну Слаўнікаву асудзілі на 5 гадоў калоніі — на год больш, чым запатрабавала абвінавачанне.

СК завёў крымінальную справу на топ-менеджараў «Газпрам трансгаз Беларусь».

Сацсеткі дарадцы прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча суд Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі».

Журналістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур стварылі Instagram-праект «Палітвязынкі».

Паўла Вінаградава перавялі ў калонію, дзе трымаюць вязняў з актыўнай формай сухотаў.

Працэс па «справе аб змове» сёння працягнуўся. Стала вядома, што Зянковіч заключыў здзелку са следствам.

FIG не дазволіць спартоўцам РБ і РФ удзельнічаць у спаборніцтвах нават пад нейтральным сцягам.
159 views18:10
Адкрыць / каментаваць