Get Mystery Box with random crypto!

Новы Час

Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час Н
Лагатып тэлеграм-канала novychas — Новы Час
Адрас канала: @novychas
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.42K
Апісанне з канала

Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!
Сайт: novychas.online
Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-07-27 16:34:32
Аўтарскія правы ў Расіі скончылася? РФ кажа пра «паралельны імпарт» замежных фільмаў

У Расіі хочуць увесці «прымусовае ліцэнзаванне» для кіно — каб паказваць галівудскія прэм'еры без дазволу. Але нічога добрага з гэтага, здаецца, не атрымаецца

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
95 views13:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 16:31:33
У Дар’і і Ігара Лосікаў арыштавалі маёмасць

Дар’я Лосік расказала, што прыставы абышлі ўсе пакоі, шукаючы, што б можна было апісаць.
«Арыштавалі тэлевізар, — кажа Дар’я. — Піяніна таксама, хаця яго набылі бацькі яшчэ калі я пайшла ў першы клас. Але дакумэнтаў аб яго набыцці ў мяне не было, таму яго таксама арыштавалі. Чайнік арыштавалі, камплект мэблі з люстрам. Усё, што было набытае ў шлюбе. Як адна з супрацоўніц АПВ мне патлумачыла, я магу выкупіць сваю маёмасць. Усю, альбо тую, якую захачу».

Каб выкупіць сваю арыштаваную дзяржавай маёмасць, Ігар Лосік павінен атрымаць дазвол у Аддзеле прымусовага выканання. Пералічыць грошы на дзяржаўны рахунак можна будзе толькі пасля гэтага. Цяпер маёмасць Лосікаў арыштаваная, Дар’я ня мае права нават ёю карыстацца, паведамляе "Р*дыё Св*боды".
125 views13:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 15:33:26
Сёння на волю выйшлі фігуранты па справе "пудзілаў-рэек" Сяргей Красоўскі і Вольга Сыроватка, паведамляюць праваабаронцы

Сяргей Красоўскі — індывідуальны прадпрымальнік з Брэста. Быў затрыманы 23 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК РБ (Злоснае хуліганства).У віну Красоўскаму ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучалы) з надпісамі "АМАП". 18 траўня 2021 года Яўген асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пакаранне Сяргей адбываў у ПК-2.

Вольга Сыроватка — жыхарка Брэста, была таксама затрымана па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў. У віну ёй ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучалы) з надпісамі «АМАП» і пашкоджанне шкла ў памяшканні аддзялення міліцыі на суму 160 рублёў. Была асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне Вольга адбывала у ПК № 4.
351 views12:33
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 14:57:30
Пайшла з жыцця культурніцкая актывістка з Горадні Вера Кунцэвіч

"Сёння ўначы пасля цяжкай хваробы адыйшла ў лепшы свет наша Вера Васільеўна Кунцэвіч.
За апошнія дзясяцігоддзі мала якое культурніцкае беларускае мерапрыемства ў Гародні абыходзілася без удзелу Хору беларускай духоўнай музыкі "Бацькаўшчына", які яна стварыла і паставіла на ногі, зрабіўшы вядомым на ўсю Беларусь.
Вера Кунцэвіч была таксама адной з удзельніц ініцыятыўнай групы па стварэнні нашага "Універсітэту Залатога Веку".
Вяла ў нас "Беларускія вячоркі", стварыла хор "УЗВышша", які існуе да гэтага часу, ініцыявала правядзенне "Гукання вясны" ды іншых культурніцкіх імпрэзаў УЗВ.
Спі спакойна, дарагая наша Вера Васільеўна. Дзякуй за ўсё!"
, -- напісаў у Facebook Vitaut Rudnik.
442 views11:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 14:48:05
Ці варта беларусам трымаць зберажэнні ў расійскіх рублях?

Расійскі рубель расце. Можа беларусам мае сэнс захоўваць накапленні ў рублях суседняй дзяржавы?
Эканаміст Вадзім Іосуб лічыць, што беларусам спяшацца за расійскім рублём у абменнік не варта, нягледзячы на тое, што ён умацоўваецца да долара і еўра. Трэба памятаць, што Расія пад санкцыямі і з валютай суседкі можа адбыцца што заўгодна.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
444 views11:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 14:15:52
«У Беларусі сітуацыя вельмі блізкая да Крыма. Засталося правесці рэферэндум»
Алесь Мінаў

У сваёй прамове аб пачатку «спецаперацыі» прэзідэнт Расіі ўжыў слова «язык» пяць разоў, а расійская прапаганда выкарыстоўвае тэму «притеснения русского языка» ўжо шмат гадоў, ставячы знак роўнасці паміж расейскамоўным і расейскім. І ўжо шосты месяц украінцы са зброяй у руках адстойваць у тым ліку і сваё права на родную мову. Беларусы таксама шмат гадоў вядуць змаганне за сваю мову на ментальным узроўні.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
547 viewsedited  11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 13:49:25
«Хуткі і жорсткі адказ Расіі». ЗША пагражаюць РФ з-за анексіі часткі Украіны

ЗША пагражаюць Расія адказам на запланаваную анексію часткі Украіны. Расія ж рыхтуецца да восеньскіх рэферэндумаў на захопленай украінскай тэрыторыі — у Херсонскай і Запарожскай вобласці.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
541 views10:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 13:41:30
Літва забараніла патрыярху Кірылу ўезд на тэрыторыю краіны.
547 views10:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 13:14:04
Лех Валенса: Калі палітычная сістэма ў Расіі не зменіцца, то праз 5-10 гадоў зʼявіцца іншы Пуцін

Польская газета Rzeczpospolita публікуе матэрыял з выказваннямі Леха Валенсы, Нобелеўскага лаўрэата і былога прэзідэнта Польшчы наконт бягучай сітуацыі ў рэгіёне.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
381 views10:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 18:27:24
«Няма тыдня, каб каго-небудзь не схапілі ў нас». На памежжы з Украінай сілавікі ладзяць «зачысткі»

Беларуская міліцыя ў тэлеграм-каналах рапартуе пра «зачыстку» райцэнтраў, блізкіх да мяжы з Украінай. «Адпрацоўка» — гэта значыць, жорсткія затрыманьні з прымяненьнем гвалту — прайшла ў Янаве, Драгічыне, Мазыры, Нароўлі і Хойніках.

Чытаць далей (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
109 views15:27
Адкрыць / каментаваць