Get Mystery Box with random crypto!

Пайшла з жыцця культурніцкая актывістка з Горадні Вера Кунцэві | Новы Час

Пайшла з жыцця культурніцкая актывістка з Горадні Вера Кунцэвіч

"Сёння ўначы пасля цяжкай хваробы адыйшла ў лепшы свет наша Вера Васільеўна Кунцэвіч.
За апошнія дзясяцігоддзі мала якое культурніцкае беларускае мерапрыемства ў Гародні абыходзілася без удзелу Хору беларускай духоўнай музыкі "Бацькаўшчына", які яна стварыла і паставіла на ногі, зрабіўшы вядомым на ўсю Беларусь.
Вера Кунцэвіч была таксама адной з удзельніц ініцыятыўнай групы па стварэнні нашага "Універсітэту Залатога Веку".
Вяла ў нас "Беларускія вячоркі", стварыла хор "УЗВышша", які існуе да гэтага часу, ініцыявала правядзенне "Гукання вясны" ды іншых культурніцкіх імпрэзаў УЗВ.
Спі спакойна, дарагая наша Вера Васільеўна. Дзякуй за ўсё!"
, -- напісаў у Facebook Vitaut Rudnik.