Get Mystery Box with random crypto!

Сёння на волю выйшлі фігуранты па справе 'пудзілаў-рэек' Сярге | Новы Час

Сёння на волю выйшлі фігуранты па справе "пудзілаў-рэек" Сяргей Красоўскі і Вольга Сыроватка, паведамляюць праваабаронцы

Сяргей Красоўскі — індывідуальны прадпрымальнік з Брэста. Быў затрыманы 23 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК РБ (Злоснае хуліганства).У віну Красоўскаму ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучалы) з надпісамі "АМАП". 18 траўня 2021 года Яўген асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пакаранне Сяргей адбываў у ПК-2.

Вольга Сыроватка — жыхарка Брэста, была таксама затрымана па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў. У віну ёй ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучалы) з надпісамі «АМАП» і пашкоджанне шкла ў памяшканні аддзялення міліцыі на суму 160 рублёў. Была асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне Вольга адбывала у ПК № 4.